фено́ мен , ‑а, м.
1. Рэдкая, незвычайная, выключная з’ява. // Выдатны, выключны ў якіх‑н. адносінах чалавек. Янка Купала — літаратурны феномен беларускага народа.
2. У ідэалістычнай філасофіі — суб’ектыўны змест нашай свядомасці, які не адлюстроўвае аб’ектыўнай рэчаіснасці.
[Ад грэч. phainómenon — тое, што з’яўляецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nieprzeciętny
незвычайны, надзвычайны; выдатны; выключны ;
nieprzeciętny umysł — незвычайны розум
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
bezprzykładny
bezprzykładn|y
выключны ; незвычайны;
~e męstwo — выключная мужнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
уніка́ льны
(ад лац. unicus = адзіны ў сваім родзе)
вельмі рэдкі, адзіны ў сваім родзе, выключны (напр. у. рукапіс).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
á usnehmend
1. a выда́ тны, асаблі́ вы, выклю́ чны
2. adv ве́ льмі, надзвы́ чай
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
выда́ тны , -ая, -ае.
1. Які вылучаецца сярод іншых, славуты; які карыстаецца вялікай вядомасцю.
В. вучоны.
2. Незвычайны, выключны .
В. розум.
Выдатныя здольнасці.
3. Вельмі добры.
Прадукцыя выдатнай якасці.
Ты ж выдатна (прысл. ) спяваеш.
4. у знач. наз. выда́ тна , нескл. , н. Самая высокая адзнака (у 4 знач. ).
Атрымаць выдатна па хіміі.
|| наз. выда́ тнасць , -і, ж. (да 2 і 3 знач. ).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шчыгу́ льны
(польск. szczegulny)
1) які шчыльна прылягае, у абцяжку (аб адзенні, абутку);
2) зграбны, ладны;
3) перан. асаблівы, нязвыклы, выключны .
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАКА́ РТНІ ((McCartney) Джэймс Пол) (н. 18.6.1942, г. Ліверпуль Ліверпул *, Вялікабрытанія),
англійскі эстрадны і рок-спявак, кампазітар. З 1959 у квартэце «Бітлз» (бас-гітара, клавішныя, труба). Пасля 1970 выступаў і запісваў альбомы з групай «Уінгз» (1971—81), Дж.Харысанам, Р.Старам, М.Джэксанам і інш. Сярод лепшых сольных альбомаў «Ансамбль у руху» (1973), «Уінгз» вакол Амерыкі» (1976), «Усё лепшае» (1986), «Зноў у СССР » (1987, 1989), «Па-над зямлёй» (1993). Яго музыцы ўласцівы выключны меладызм, найб. яскрава выяўлены ў песнях «Учора», «Няхай будзе так», «Мыс Кінтайр» і інш. Аўтар «Ліверпульскай араторыі» (1991, першы твор у жанры класічнай музыкі). У 1996 М. нададзены тытул рыцара.
Літ. :
Багиров А «Битлз» — любовь моя. Мн. , 1993;
Benson R. Paul McCartney Behind the Myth. London, 1992.
Я.У.Новікаў .
т. 9, с. 530
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
é inmalig a
1) ра́ завы, аднаразо́ вы
2) адзі́ ны (у сваі́ м ро́ дзе), выклю́ чны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фенамена́ льны
(ад гр. phainomenon = тое, што з’яўляецца)
1) выключны , рэдкі, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях;
2) які мае адносіны да феномена 1 .
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)