Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
безадва́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца. Безадвальнае ворыва.
2. Прызначаны для такой апрацоўкі глебы. Безадвальны плуг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абыго́нь (араць у абыгонь) ’калі ворыва пачынаецца з сярэдзіны загона; калі ворыва робіцца ў сярэдзіне загона’ (Выг. дыс.) < аб гонь ’на ўсю даўжыню гоняў’ да гонь, гоні (гл.). Параўн. абугоня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Áckerland
n -(e)s -länder(eien) по́ле, ралля́, во́рыва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ара́ла, ‑а, н.
Уст.паэт. Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́скід ’від ворыва, калі глеба адвальваецца ў розныя бакі’ (Сцяц.; міёр., Шатал.; ТСБМ), роскідка ’тс’ (петрык., Шатал.; шальч., вільн., Сл. ПЗБ), ’баразна’ (вільн., Сл. ПЗБ); ро́скідзь ’разора, паглыбленне паміж градамі’ (карм., Мат. Гом.; Інстр. 2); ро́скідка ’мяжа на сярэдзіне загона’ (Янк. 3., Шат., ПСл), на ро́скідку ’спосаб ворыва’ (ТС); араць у ро́скідку — ’ворыва, пры якім барозны кладуцца ў напрамку краёў загона’ (карэліц., Жыв. сл.); ’узаранае поле з разорай пасярэдзіне загона’ (нясв., смаляв., сміл., стол., Яшк.); роскідзь, роскідка, раскі́д ’ворыва ўроскідку’ (бых., кам., сен., ЛА, 2). Да кідаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́хань ’ворыва, ворная зямля’ (Яруш.; КЭС, лаг.), ’выкарчаваны ўчастак сярод лесу’ (ганц., Сл. ПЗБ), паханіца ’ворыва’ (віл., Сл. ПЗБ). Да пахаць (гл.). Аб суфіксе -нь (са значэннем ’прадмет, вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.⇉.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разо́ра, -ы, мн. -ы, -зо́р і -аў, ж.
1. Доўгая канаўка на паверхні зямлі, праведзеная плугам у час ворыва.
Вузкія разоры.
2. Паглыбленне ў выглядзе канаўкі, зробленае плугам або лапатай на полі і агародзе для сцёку вады і для праходу.
Ісці разорай.
|| прым.разо́равы, -ая, -ае іразо́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ры́тва ’каляіна’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад рыць (гл.), як во́рыва, ку́рыва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стараво́рыўны, ‑ая, ‑ае.
Які здаўна падвяргаецца ворыву. Стараворыўныя землі. □ Дзямід Сыч накіраваўся на стараворыўны тарфянік першай брыгады.Паслядовіч.Тарфяныя глебы як цалінныя, так і стараворыўныя, патрабуюць глыбокага ворыва.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)