Водпуск, які даецца за звышурочную працу, дзяжурства. А тым часам Язэп Кулінчык зачасціў да сваіх. То ў яго заданне ад рэдакцыі, то выхадны дзень, то адгул за дзяжурства.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́РТАЧНАЯ СІСТЭ́МА забеспячэння насельніцтва, форма прамога рэгулявання забеспячэння насельніцтва шляхам устанаўлення нарміраванага водпуску тавараў па картках. Упершыню ўведзена ў Парыжы ў 1793 у час франц. рэвалюцыі. Пашыранай была ў гады 1-й сусв. вайны 1914—18 (у агульнадзярж. маштабе яе выкарыстала Германія, у Расіі была ўведзена мясц.гар. ўправамі ў пач. 1916). У Сав. Расіі існавала ў 1918—21, у СССР у 1928—36, у гады Вял.Айч. вайны і ў часы пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі. У снежні 1947 у СССР была праведзена грашовая рэформа і адменены карткі на харч. і прамысл. тавары. З канца 1980-х у СССР, у 1990-х гг. у некаторых рэгіёнах Беларусі ўжываліся элементы К.с.: водпускхарч. тавараў па картках (талонах) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
fréibekommen*аддз.
1.vt вызваля́ць
2.vi атрыма́ць во́дпуск
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адгуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Правесці некаторы час на гуляннях. Вось ужо цэлае лета адгулялі.. [Антон і Надзя] на вечарынках.Грамовіч.//што. Выкарыстаць чарговы адпачынак, водпуск, дазволены за звышурочныя работы, дзяжурствы. Адгуляў сын-афіцэр свой водпуск у вёсцы.Ракітны.
2.што. Адсвяткаваць; згуляць. — У гэтым доме, — заўважае брат, — на Новы год вяселле адгулялі.Гілевіч.
3. Перастаць, кончыць гуляць. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш. Але не шкада, сваё адгуляў, сваё адмазоліў.Лынькоў.//перан. Прайсці, закончыцца. Адгрымела маразамі зіма, адгуляла завеямі ў палях.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпускні́к, ‑а, м.
Той, хто ідзе ў адпачынак, знаходзіцца ў водпуску. — Куды зямляк? — Ды от.. у водпуск, на пабыўку пасля шпіталю .. Адпускнік раптам як успомніў што. Ён вельмі ажывіўся, нецярпліва стаў наглядаць на дарогу, на бярозы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
академи́ческий акадэмі́чны;
академи́ческий теа́тр акадэмі́чны тэа́тр;
академи́ческое собра́ние акадэмі́чны сход;
академи́ческий час акадэмі́чная гадзі́на;
академи́ческий о́тпуск акадэмі́чны во́дпуск;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цяжа́рнасць, ‑і, ж.
1. Стан жанчыны ў перыяд развіцця плода ў яе арганізме. Водпуск па цяжарнасці.
2. Працэс, у выніку якога з аплодненай яйцаклеткі ў арганізме жывародных развіваецца плод.
•••
Пазаматачная цяжарнасць — аб цяжарнасці, якая праходзіць не ў матцы, па-за маткай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТЭРМІ́ЧНАЯ АПРАЦО́ЎКА,
сукупнасць аперацый цеплавога ўздзеяння на матэрыялы (у асноўным металы і сплавы) з мэтай патрэбнай змены іх структуры і ўласцівасцей. Ажыццяўляецца ў тэрмічных печах.
Заключаецца ў награванні матэрыялу да пэўнай т-ры, адпаведнай вытрымцы пры гэтай т-ры і наступным ахаладжэнні з зададзенай скорасцю. Асн. віды Т.а.: адпал, загартоўка, водпуск, штучнае старэнне металаў, нармалізацыя (награванне сталі да т-р аўстэнітнага стану, прыкладна да 750—950 °C, вытрымка і ахаладжэнне на паветры для надання аднароднай дробназярністай структуры), патэнцыраванне (награванне дроту да 870—950 °C, хуткае ахаладжэнне ў солевым або свінцовым расплаве, вытрымка і наступнае ахаладжэнне на паветры або ў вадзе з мэтай павелічэння абціскання пры валачэнні і павышэння трываласці). Цеплавое ўздзеянне можа спалучацца з дэфармацыйным (тэрмамеханічная апрацоўка), хімічным (хіміка-тэрмічная апрацоўка), магнітным (тэрмамагн. апрацоўка). Разнавіднасці Т.а. — ізатэрмічная апрацоўка, электратэрмічная апрацоўка, лазерная (метал награваюць выпрамяненнем лазера) і інш.