старана́, -ы́, мн. сто́раны і (з ліч. 2, 3, 4) стараны́, старо́н, ж.
1. Напрамак, а таксама месца ў якім-н. напрамку ад каго-, чаго-н.; бок.
Хмара паднялася са стараны лесу.
У старане ад дарогі.
2. Мясцовасць, краіна; бок.
З роднай стараны.
Нясоладка жыць на чужой старане.
3. У матэматыцы: прамая лінія, якая абмяжоўвае геаметрычную фігуру.
С. прамавугольніка.
4.у знач.прысл.старано́й (-о́ю). У абход, ідучы на пэўнай адлегласці ад чаго-н.
Аб’ехаць вёску стараной.
◊
Мая (твая, яго і пад.) справа старана (разм.) — мяне (цябе і пад.) менш за ўсё датычыцца.
На старане (разм.) — не дома, на чужым месцы (жыць, працаваць і пад.).
У старане —
1) на некаторай адлегласці, воддаль;
2) асобна, не разам.
|| памянш.старо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пры́вад, ‑а, М ‑дзе, м.
Тое, што і прывод 2. Ёсць жа ў краіне прадпрыемствы, якія выпускаюць .. [мясарубку] з электрычным прывадам, што дае магчымасць прыстасаваць яе для перапрацоўкі садавіны і гародніны, выціскання сокаў і г. д.«Звязда».Далей на ўсю шырыню сядзібы раскашавалася гумно, трошкі воддаль ад якога пад адмысловай паветкай стаяў назублены прывад малатарні.Сабаленка.— Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывад няспраўны, — злосна буркнуў Вабейка.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлі́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Ціха плакаць; усхліпваць. [Маці] толькі сутаргава хліпала, выціраючы вочы вялікімі патрэсканымі пальцамі.Мележ.Белагаловая дзяўчынка сядзела трохі воддаль і хліпала, выціраючы кулачкамі заплаканыя вочы.Чыгрынаў.
2.перан. Слаба, мігатліва гарэць. Лямпа, якая вісела перад сталом прэзідыума, чамусьці пачала хліпаць усё мацней і мацней.Паслядовіч.Газоўка хліпала вечарам.Барадулін.Недзе ля Ялты раз-поразу загараўся зялёны агеньчык маяка; ён хліпаў бясконца, пасылаючы ў мора супакаенне начным вандроўнікам.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1.што. Адвязаць прычал.
2. Адплысці ад берага (аб суднах, лодках і пад.). Воддаль, выбраўшы момант, каб не замінаць руху буксіраў, ад берага адчаліў паром з калгасным грузавіком.Ракітны.//перан.Разм. Адправіцца, паехаць куды‑н. [Марынка:] — Ты думаеш, я намерваюся доўга заставацца тут? Заўтра ж адчалю ў Мінск.Хадкевіч.У горадзе Камені жыла .. родная сястра [Басько] — доктар, і ён адчаліў туды, Дзе не так даўно, як было чуць у вёсцы, яны сумесна купілі дом.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.
1. Сагнуўшы калені, апусціцца. Воддаль прайшоў паўз бераг рудавалосы высокі хлопец, і дзяўчаты прыселі ў вадзе.Ваданосаў.Ткнуўшы ў зубы папяроску, ён, шукаючы кагосьці, паглядзеў вакол, прысеў на кукішкі і пацягнуўся ў агонь.Ракітны.Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў.Даніленка.
2. Тое, што і сесці (у 1 знач.); сесці на нядоўгі час. Стафанковіч.. раптам прыціх, прысеў на лаўку, пасля ўстаў, пасля зноў сеў і зноў устаў.Чорны.Можа першы раз за дзень і прысела Ульяна: яна і абедала звычайна, стоячы ля прыпечка.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асе́ліца
1. Дарога, якая праходзіць недалёка ад вёскі (Нясв.).
2. Зямельныя выгоды за сялом ці найчасцей род сенажаці (БРС).
3. Вёска, вуліца ў адзін рад хат (Крыч.).
4. Агароды на вільготнай глебе воддаль ад вёскі (Докш.).
5. Добра ўгноенае поле паабапал вёскі (Стаўбц.Прышч.). Тое ж гноіны (Слаўг.).
6. Наваколле, некалькі блізкіх вёсак (Слаўг.).
7. Лужок каля сядзібы (Мсцісл.Бяльк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
чарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Паводле забабонных уяўленняў — уздзейнічаць чарамі, магічнымі прыёмамі на людзей. Матруна ёй [шаптусе] цягала Адзенне, грошы, сала, — Амаль усё занесла, што было, А тая ўсё шаптала, чаравала.Корбан.//надчым і без дап.Разм. Займацца справай, незразумелай, таямнічай для акаляючых. Так і тупаў [Пракоп] па сваіх сотках ды прышчапляў-перапрышчапляў, чараваў, мудраваў сам-насам.Кавалёў.Саня мясіў цеста, узбіваў яечныя жаўткі, абсмажваў бульбяныя кубікі, чараваў над соусам, гатаваў «фірменны» салат з радыскі.Пінчук.
2.перан.; каго-што. Вабіць, захапляць; прыносіць асалоду. Глядзіш на іх [грыбы] — і сэрцу міла, Як бы з іх сходзіць нейка сіла, Цябе чаруе, захапляе, Па жылах радасць разлівае.Колас.На гары высокай, Воддаль ад прысад, Чаравалі вока І палац і сад.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
beyond
[biˈɑ:nd]1.
prep.
1) за, па-за, з-за
beyond the sea — за мо́рам
2) пазьне́й, як; пасьля́
beyond the time set — пазьне́й вы́значанага ча́су
3) вышэ́й за
it is beyond my power — Гэ́та мне не пад сі́лу
2.
adv.
дале́й; далёка, во́ддаль
Beyond were the hills — Дале́й былі́ ўзго́ркі
3.
n.
the beyond or the great beyond — замагі́льнае жыцьцё, тагасьве́тнае жыцьцё
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
уну́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Утуліцца ў што‑н. [Караба] зноў унурыўся галавой у падушку і адразу захроп.Асіпенка.// Паваліўшыся з разгону наперад, уткнуцца тварам у снег, зямлю і пад. Толя ўпаў каля нейкага драўлянага доміка і ўнурыўся тварам у пясок.Якімовіч.
2. Захапіўшыся, паглыбіцца ў што‑н., задумацца. У дарозе людзі паводзяць сябе па-рознаму: хто пазірае ў акно, хто ўнурыцца ў чытанне, а хто не можа маўчаць і з незнаёмымі.Марціновіч.Адам на момант змоўк. Схіліўся над варштатам, унурыўся ў чарцёж.Мыслівец.// Апусціць галаву, панурыцца. Пракоп адчуў сябе пабітым і адзінокім. Унурыўся і маўчаў.Колас.[Мужчыны] вядуць на перакур купкай, а.. [Мацей] воддаль прыткнецца, закурыць, унурыцца і маўчыць.Пальчэўскі.
3. Пільна, не зводзячы вачэй, глядзець на каго‑, што‑н. Зачуўшы крокі, .. [хлопец] спалохана ўстрапянуўся, агледзеў Ілью з галавы да ног, потым зноў унурыўся ў агонь.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Адсунуць адно ад аднаго на нейкую адлегласць, адсунуць у розныя бакі. [Андрэю] з Веркай не было як выйсці з кута, і ім рассунулі сталы.Пташнікаў.[Міхалка] адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам.Якімовіч.// Раз’яднаць, утварыўшы вольнае месца, раскрыўшы што‑н. Рассунуць заслону. □ Нешта такое мяцежнае было ў голасе маці, што .. [Алесь] раптам кінуўся да шторы і са звонам рассунуў яе.Караткевіч.// Прымусіць расступіцца, расхіліць у бакі. Раманюк адышоў ад трыбуны, рассунуў студэнтаў, якія сядзелі ў прэзідыуме, сеў.Карпюк.[Жанчына] асцярожна пасунулася ў гушчар, рассунула галлё, імкліва падалася наперад.Лынькоў.
2. Зрабіць шырэйшым, раскласці (што‑н. складное, рассоўнае). Антон Авяр’янавіч рашуча ўстаў з канапы і рассунуў стол.Васілёнак.Бацька Стася стаяў трохі воддаль ад людзей. А потым рассунуў сваю казулю-сажань і пайшоў мераць поле.Хомчанка.// Зрабіць шырэйшым, большым. Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)