ВЕНТЫЛЯ́ТАР (ад лац. ventilare веяць, махаць),

машына для перамяшчэння пад ціскам паветра або інш. газу. Бываюць цэнтрабежныя, восевыя і дыяметральныя; нізкага (да 1 кПа), сярэдняга (да 3 кПа) і высокага (да 12 кПа) ціску; ад долей вата (бытавыя) да тысяч кілават (прамысловыя). Выкарыстоўваюцца для вентыляцыі аб’ектаў, транспартавання аэрасумесей па трубаправодах, сушкі матэрыялаў, ахалоджвання дэталей машын і электрарухавікоў, падачы паветра ў топачныя агрэгаты і інш.

Цэнтрабежны вентылятар мае спіральны кажух, у сярэдзіне якога знаходзіцца рабочае кола з лопасцямі. Паветра або газ уцягваецца праз уваходную адтуліну, праходзіць у каналах паміж лапаткамі рухомага кола і праз кажух выкідваецца. У восевых вентылятарах паветра перамяшчаецца паміж уваходнай і выхадной адтулінамі ў восевым напрамку, у дыяметральных — двойчы праходзіць паміж лапаткамі колаў у дыяметральным напрамку і выходзіць праз дыфузар. Вентылятары звычайна злучаюцца з вентыляцыйнымі каналамі будынкаў (прытокавыя напампоўваюць паветра, выцяжныя ўсмоктваюць).

Вентылятары: а — цэнтрабежны (1 — уваходная адтуліна, 2 — спіральны кажух, 3 — рухавік, 4 — выпускная адтуліна); б — восевы (1 — лапатачнае кола, 2 — цыліндрычны кажух, 3 — рухавік).

т. 4, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ветравей (паэт.) ’вецер’ (КТС, Якуб Колас, БРС) — новаўтварэнне ад ве́цер (гл.) і вей < веяць. Сюды ж прым. ветравейна (КТС, Я. Пушча). Параўн. таксама ўкр. вітрові́й ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Війка ’невялікая лапатка для веяння’ (Выг.); гл. вейка. Да ве́яць (гл.). Мена ‑е‑ (‑ě‑) у ‑і‑ з’яўляецца характэрнай рысай беларускіх палескіх гаворак. Параўн. яшчэ укр. війка ’веялка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́рпа ’веялка’ (Жд., Янк. Мат.). Дыялектная форма запазычанага слова а́рфа ’тс’ (гл.) з пратэтычным в‑ і зменай ф > п. Параўн. ва́рха. Сюды ж варпава́ць ’арфаваць, веяць’ (< арфава́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вархава́ць ’ачышчаць зерне, веяць’ (КЭС, Касп.), ва́рха ’арфа, веялка’ (Шат., Касп.). Дыялектнае змяненне слоў а́рфа, арфава́ць: пратэтычнае в‑ і субстытуцыя ф > хв > х. Параўн. ва́рпа ’арфа, веялка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхаць ‘дыхаць, веяць, павяваць’ (ТСБМ., Нас., Байк. і Некр., Нар. Гом., Др.-Падб., Гарэц.), ‘несці, пахнуць, смярдзець’ (Сцяшк. Сл., Гарэц., ТСБМ), сюды ж тханне ‘папіханне’ (Юрч. Мудр.). Гл. тхнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заве́яць

1. (занесці снегам, пяском) verwhen vt, verschütten vt, zschütten vt (пяском);

2. (быць засыпаным) verwht, zgeschüttet sein;

3. (пачаць веяць) nfangen* zu schnien

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заве́яць 1, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

1. Засыпаць, занесці (пра снег, пясок). Снег завеяў вуліцы. □ Сляды пясок завеяў. Танк. / у безас. ужыв. Завеяла дарогу, у некаторых мясцінах гурбы былі такія глыбокія, што снегу набіралася ажно ў халявы. Лось.

2. Аказацца засыпаным, занесеным чым‑н. Дровы завеялі снегам.

заве́яць 2, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

Пачаць веяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патыха́цьвеяць, слаба дзьмуць’, ’пахнуць’, ’быць адчувальным’ (ТСБМ, Сцяшк.). Да тхаць ’тс’, якое з прасл. tъxati, роднаснага з dъxati, duxъ > дух (гл.). Сюды ж экспр., перан. віл. патыха́ць ’наведвацца’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашасну́ць ’пахістаць’ (Нас.). Да па‑ і шастаць ’хістаць, калыхаць’, якое (як і ўкр. шастати, рус. шистатьвеяць зерне’, польск. szastać ’рухацца з шумам’), паводле Праабражэнскага, (Труды ИРЯ, 1, 90) з’яўляецца гукаперайманнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)