КЁНІГСБЕРГ (Якаў Эмануілавіч) (н. 4.8.1939, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-імунолаг. Д-рбіял.н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1970 у БелНДІ эксперым.ветэрынарыі, з 1988 у Н.-д. клінічным ін-це радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйнай медыцыне, гігіене, ахове арганізма ад уздзеяння радыяцыі.
Тв.:
Pathway analysis and dose distributioris: Final report. Brussels;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗО́ЎСКІ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 14.9.1936, в. Заронава Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1987), праф. (1994). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). З 1988 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканаленні племянных і прадукцыйных якасцей буйн. раг. жывёлы, коней, авечак, метадах выкарыстання імунагенет. фактараў у племянной жывёлагадоўлі і кантролі за ўстойлівасцю да захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ (Адам Іосіфавіч) (5.12.1802, Вільня — 30.4.1881),
вучоны-медык, гісторык навукі. Д-р медыцыны (1824), праф. (1835). Скончыў Віленскую гімназію (1818), мед.ф-т Віленскага ун-та (1822). Выкладаў у Віленскім ун-це і Ветэрынарным ін-це Мед.-хірург. акадэміі. З 1842 гал. ўрач шпіталя ў Вільні. Аўтар навук. прац па ветэрынарыі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі і гісторыі медыцыны на Беларусі і ў Літве. Прэзідэнт Віленскага т-ва ўрачоў (з 1841).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАГЛЯ́Д (Харытон Сцяпанавіч) (11.10.1898, в. Стахава Столінскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.5.1985),
бел. вучоны ў галіне агульнай і сан.ветэрынарыі. Акад.АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук БССР (1957—61), д-рвет.н., праф. (1939). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Кіеўскі вет.-зоатэхн. ін-т (1925). У 1933—60 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та (у 1941—44 у Троіцкім вет. ін-це, Чэлябінская вобл.), адначасова ў 1950—54 дырэктар Бел.НДІ жывёлагадоўлі АН Беларусі, з 1956 заг. аддзела, нам. дырэктара, з 1971 навук. кансультант Бел.НДІэксперым.ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага. Навук. працы па вет.-сан. экспертызе, мікрабіялогіі, эпізааталогіі, паталаг. анатоміі, вет. санітарыі і гігіене, хваробах і санітарнай ацэнцы рыб. Распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі і апарат для абеззаражвання мяса пры прамысл. перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння прыроды жоўцевых пігментаў у мясе, альдэгідаў у тлушчах. Залаты медаль імя М.І.Вавілава.
Тв.:
Болезни и вредители рыб. Мн., 1955;
Трихинеллез сельскохозяйственных животных и его профилактика. Мн., 1959;
Болезни диких животных. Мн., 1971;
Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии переработки продуктов животноводства. 2 изд. М., 1981 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́НАК (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 25.1.1942, в. Вяркуды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1972). З 1975 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па эпізааталогіі с.-г. і свойскіх жывёл.
Тв.:
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.);
Справочник по болезням кроликов, нутрий и ондатр. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ННІК (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 1.2. 1928, в. Ёдчыцы Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне іхтыяпаталогіі. Д-рвет.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953). З 1961 у НДІэксперым.ветэрынарыі (у 1986—94 заг. аддзела). Навук. працы па інфекцыйных і паразітарных хваробах рыб, распрацоўцы мер барацьбы і прафілактыкі, пошуку біялагічна бяспечных прэпаратаў для лячэння рыб.
Тв.:
Паразиты рыб, опасные для человека и животных. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВАЛЬ (Міхаіл Пятровіч) (н. 1925, с. Трошча Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1953). З 1953 у Гродзенскім с.-г. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па метадах нармалізацыі абмену рэчываў у с.-г. жывёл.
Тв.:
Витамины в рационах коров. Мн., 1977;
Доврачебная помощь животным в личном хозяйстве. Мн., 1985 (разам з М.І.Баламутам);
Профилактика заболеваний животных в пастбищный период. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Ілья Іванавіч) (1.8.1870, г. Шчыгры Курскай вобл., Расія — 20.3.1932),
расійскі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Праф. (1907). Скончыў Харкаўскі ун-т (1896). У 1917—21 і 1924—30 у Дзярж. ін-це эксперым.ветэрынарыі (адначасова ў 1928—30 у Маскоўскім вышэйшым заатэхн. ін-це). Распрацаваў тэарэт. асновы і методыку штучнага асемянення с.-г. жывёлы. Навук. працы па праблемах біялогіі размнажэння, міжвідавой гібрыдызацыі ў жывёлагадоўлі.
Тв.:
Избр. труды. М., 1970.
Літ.:
Скаткин П.Н. И.И.Иванов — выдающийся биолог. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТЫ́КА (Рыгор Сцяпанавіч) (21.11. 1912, в. Істоміна Віцебскага р-на — 12.1.1992),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1939), працаваў у ім (у 1956—79 заг. кафедры). Навук. працы па рэакцыі арганізма с.-г. жывёл на траўму, рацыянальных метадах лячэння запаленчых працэсаў ран, аперацый у коней і буйн. раг. жывёлы, прафілактыцы траўматызму с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́НСКІ (Мсціслаў Аляксандравіч) (1841—1914),
рускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, заснавальнік эксперым. анкалогіі. Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1874). Магістр навук (1877). Працаваў вет. інспектарам. У 1875—77 правёў серыю прышчэпак злаякасных пухлін на жывёлах: прышчэпку (трансплантацыю) пухліны дарослага сабакі на шчаня і паўторную і перапрышчэпку; паклаў пачатак стварэння пухліннага штама.
Тв.:
О прививании раковых новообразований: Предварительное сообщение вет. врача Новинского // Мед. вестн. 1876. № 25.
Літ.:
Шабад Л.М. М.А.Новинский — родоначальник экспериментальной онкологии. М., 1950.