венгерскі архітэктар. Скончыў Тэхн.ун-т у Будапешце (1895), вучыўся таксама ў Італіі, Германіі і інш.зах.-еўрап. краінах. З 1901 працаваў у Будапешце. У пошуках выразных прасторавых і канстр. вырашэнняў спрошчваў і геаметрызаваў формы, паступова перайшоў ад стылю мадэрн да функцыяналізму: будынкі камерцыйнага вучылішча (1910—12), прытулку для бедных (1911), дом Рожавёльдзьі (1911—12) — усе ў Будапешце, будынак банка ў Эржэбетвараш (1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛАШЫ (Hollósy) Шыман (2.2.1857, г. Сігет, Румынія — 8.5.1918),
венгерскі жывапісец. Вучыўся ў Мюнхенскай АМ (1878—82), з 1886 кіраваў Маст. школай у г. Мюнхен. У 1896 арганізаваў калонію мастакоў у Надзьбанье (цяпер г. Бая-Марэ, Румынія). У творах адлюстроўваў рэчаіснасць Венгрыі, яе нац. своеасаблівасць, звяртаўся да прыёмаў пленэрнага жывапісу. Аўтар святочных і светлых па каларыце карцін («Абіранне кукурузы», 1885, і інш.), эскізаў да работы «Марш Ракацы» (1890—1910-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РТЭС (Kertész) Імрэ (н. 9.11.1929, Будапешт),
венгерскі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Падлеткам трапіў у фаш. канцлагер. Тэма вайны дамінуючая ў яго творчасці. Аўтабіягр.кн. «Без лёсу» (1975) пра жыццё хлопчыка ў канцлагерах Асвенцім і Бухенвальд, пра яго сталенне і веру ў перамогу дабра. Аўтар аповесцей «Па слядах» (1975—98), «Англійскі сцяг», «Пратакол» (абедзве 1991), навел, эсэ. Нобелеўская прэмія 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маге́рка, маґерка, марге́лка, маде́рка ’круглая высокая або невялікая лёгкая лямцавая мужчынская шапка, якую насілі раней сяляне’, ’род капелюша’ (ТС, Грыг., Дэмб. 2, Мядзв., Маш., Малеч., Макс., Мал., Бяльк., Гарэц., Растарг.). Ст.-бел.макгерка, магерка (1577, 1625 гг.). Рус.маге́рка, укр.маги́рка ’белая лямцавая шапка’. Запазычана з польск.magierka ’венгерская шапка’ < венг.magyar ’венгерскі’ (Булыка, Запазыч., 195; Фасмер, 2, 555; Праабражэнскі, 1, 500, Брукнер, 317). Гл. таксама магер.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУ́ЦІРА, Хуцьра (Hutyra) Ферэнц (1860, Вена — 1934), венгерскі эпізаатолаг і мікрабіёлаг. Скончыў Вышэйшую вет. школу ў Будапешце і з 1883 працаваў у ёй (з 1888 праф., рэктар). Навук. працы па інфекц. хваробах жывёл і вет. мікрабіялогіі. Вывучаў туберкулёз, сап, чуму свіней, увёў у практыку спецыфічную процічумную сываратку і прапанаваў сімультанную прышчэпку ад гэтай хваробы (1911). Адзін з аўтараў дапаможніка «Асобная паталогія і тэрапія свойскіх жывёл» (т. 1—2, 1905—06, 11-е выд., 1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁНЫ (Szönyi) Іштван (17.1.1894, г. Уйпешт, Венгрыя —30.8.1960),
венгерскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Будапешцкай АМ (1914—22, з 1938 яе праф.) і ў Надзьбанье (Румынія). Творча пераасэнсоўваў прыёмы імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму. Аўтар тонкіх па жывапісе і светлавых эфектах лір. пейзажаў і жанравых карцін: «На вяршыні гары» (1925), «Вечар у Забегене» (1928), «Баржы» (1937), «Капанне бульбы» (1949), «Перавозчык» (1951). Працаваў і ў галіне манум. мастацтва (размалёўка будынка пошты ў Будапешце, 1956). Прэмія імя Кошута 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́РДАШ (венг. csárdás ад csárda шынок, карчма),
венгерскінар. і бальны танец. Муз. памер 2/4 ці 4/4. Ч. характэрны сінкапіраваная рытміка, віртуозная імправізацыя. Складаецца з 2 кантрастных частак: павольнай (патэтычнай), якая суправаджае мужчынскі колавы танец, і хуткай, імклівай, якая суправаджае запальны парны. Вядомы з сярэдзіны 19 ст. Стаў асновай бальнага танца «венгерка», які пашырыўся ў пач. 20 ст. Выкарыстаны ў творах І.Брамса, Л.Дэліба, І.Кальмана, Ф.Ліста, П.Чайкоўскага і інш.
венгерскіпаліт. і грамадскі дзеяч. Граф. У 1820—30-я г. кіраўнік барацьбы ліберальнага венг. дваранства за рэформы. Прыхільнік паступовых рэформ, праціўнік радыкальных дзеячаў венг.нац.-вызв. руху на чале з Л.Кошутам. У пач.рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі ўвайшоў ва ўрад Л.Бацяні як міністр шляхоў зносін (крас. 1848), але ў вер. 1848 адышоў ад паліт. дзейнасці. Выступаў супраць рэжыму, які ўсталяваўся ў Венгрыі пасля паражэння рэвалюцыі. Скончыў самагубствам.
венгерскіпаліт. і дзярж. дзеяч. Чл. Партыі дробных сельскіх гаспадароў (з 1934), кіраўнік левага крыла (з 1937) і старшыня гэтай партыі (1947—52). Удзельнік Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. Старшыня СМ Венгрыі (1948—52). У 1950—60-я г. на кіруючых пасадах у с.-г. кааперацыі, чл. і адзін з кіраўнікоў Венг.сацыяліст. рабочай партыі. Герой Сац. ПрацыВенг.Нар. Рэспублікі (1967).
Тв.:
Рус.пер. — Исповедь и история: Воспоминания. М., 1967.
венгерскіпаліт. дзеяч. У 1833—47 адзін з лідэраў парламенцкай апазіцыі, якая падтрымлівала Л.Хошута. У 1848 міністр юстыцыі ва ўрадзе Л.Бацяні. Пасля паражэння рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі выступаў за пасіўнае супраціўленне Габсбургам. У 1861 лідэр парламенцкай т.зв. партыі петыцыі, якая выступала за аднаўленне рэв. законаў 1848 шляхам падачы прашэнняў Габсбургам. У 1865 заснаваў і ўзначаліў паліт. партыю (партыя Д.), якая адыграла вядучую ролю ў падрыхтоўцы і заключэнні аўстра-венг. пагаднення 1867.