Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Венгерскі нацыянальны сход 3/247
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Венгерскі нацыянальны тэатр 3/22
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНГЕ́РСКІ О́ПЕРНЫ ТЭА́ТР,
буйнейшы муз. тэатр Венгрыі ў Будапешце. Засн. ў 1837 у Пешце (з 1840 Нац. т-р). Ставіў оперныя і драм. спектаклі. У 1884 аркестр і оперная трупа вылучаны ў самаст. т-р (Каралеўскі оперны т-р, цяпер Венгерскі оперны т-р), які перайшоў у новы будынак (пабудаваны ў стылі рэнесансу, упрыгожаны фрэскамі і скульпт. творамі; глядзельная зала на 1398 месцаў). У рэпертуары т-ра венг. нац. оперы і балеты, творы замежнай, у т. л. рус., класікі. Філіял — Т-р імя Ф.Эркеля (з 1951). Сярод кіраўнікоў і дырыжораў т-ра Ф.Эркель, Г.Малер, А.Нікіш, О.Клемперэр.
т. 4, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Венгерскі камуністычны саюз моладзі 3/18
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Венгерскі нацыянальны фронт незалежнасці 3/17
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр (Будапешт) 3/22
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Венгерскі рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад 5/208
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РКАНЫ (Várkonyi) Зольтан (13.5.1912, Будапешт — 1979),
венгерскі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. Венгрыі (1962). Скончыў Тэатр. акадэмію (1934, Будапешт). На сцэне з 1935. З 1962 кіраўнік т-ра «Вігсінхаз» (Будапешт). Сярод роляў: Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Сірано дэ Бержэрак (аднайм. п’еса Э.Растана), Дофін («Святая Іаанна» Б.Шоу) і пастановак: «Месяц зайшоў» паводле Дж.Э.Стэйнбека, «Дымнае неба» І.Дарваша. З 1934 здымаўся ў кіно, з 1951 працаваў і як кінарэжысёр: «Фота Хабера» (1963), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1965), «Венгерскі набоб» і «Золтан Карпаці» (1966), «Чорныя алмазы» (1976). Здымаўся ў большасці пастаўленых ім фільмаў. Прэмія імя Л.Кошута 1953, 1956.
т. 4, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІІО́КАІ (Jókai) Мор (18.2.1825, г. Комарам, Венгрыя — 5.5.1904),
венгерскі пісьменнік. Першы раман «Будні» (1846) напісаны ў традыцыях рамантызму, з якім звязана далейшая яго творчасць. Разам з Ш.Пецёфі ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1848—49, пазней перайшоў на пазіцыі прымірэння з Габсбургамі. Раманы «Залатое стагоддзе Трансільваніі» (1852), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1869, экранізацыя 1965) прысвяціў нац.-вызв. барацьбе. Аўтар раманаў «Венгерскі набоб» (1853), «Золтан Карпаці» (1854; экранізацыя абодвух 1966), «Чорныя алмазы» (1870; экранізацыя 1976), «Залаты чалавек» (1873) і інш. У позняй творчасці аддаваў перавагу прыгодніцкаму жанру (раман «Вязень Рабі», 1879; аповесць «Жоўтая ружа», 1893).
Тв.:
Рус. пер. — Сыновья человека с каменным сердцем. М., 1959;
Золотой человек. М., 1965.
т. 7, с. 297
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)