ЧА́РДАШ (венг. csárdás ад csárda шынок, карчма),
венгерскі нар. і бальны танец. Муз. памер 2/4 ці 4/4. Ч. характэрны сінкапіраваная рытміка, віртуозная імправізацыя. Складаецца з 2 кантрастных частак: павольнай (патэтычнай), якая суправаджае мужчынскі колавы танец, і хуткай, імклівай, якая суправаджае запальны парны. Вядомы з сярэдзіны 19 ст. Стаў асновай бальнага танца «венгерка», які пашырыўся ў пач. 20 ст. Выкарыстаны ў творах І.Брамса, Л.Дэліба, І.Кальмана, Ф.Ліста, П.Чайкоўскага і інш.
т. 17, с. 225
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)