Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сцю́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Халодны, марозны. Тыя ж на поўначы — З вёснаў да вёснаў — У сцюжнай Карэліі Высяцца сосны.Купала.А снежань туманны, Халодны І сцюжны. Жалобнага маршу Гучыць вадаспад.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЕТУ́Р (Kaieteur),
вадаспад у Гаяне (Паўд. Амерыка), на р. Патара (бас.р. Эсекіба). Выш. 225 м. Адкрыты ў 1870 англ. геолагам Ч.Б.Браўнам. Уваходзіць у склад аднайм.нац. парку (пл. 11,6 тыс.км², засн. ў 1929).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ВІНГСТАН ((Livingstone) Давід) (19.3. 1813, Блантайр, каля г. Глазга, Вялікабрытанія — 1.5.1873),
англійскі падарожнік, даследчык Афрыкі. Па адукацыі медык. У 1840 пасланы Лонданскім місіянерскім т-вам у Паўд. Афрыку. З 1840 зрабіў некалькі працяглых падарожжаў па Паўд. і Цэнтр. Афрыцы і даследаваў вял. тэрыторыю ад Кейптаўна амаль да экватара і ад Атлантычнага да Індыйскага ак. Перайшоў пустыню Калахары і адкрыў воз. Нгамі; абследаваў бас.р. Замбезі, адкрыў р. Луалаба, вадаспадВікторыя, азёры Бангвеулу, Шырва, Ньяса і інш. Разам з Г.Стэнлі даследаваў воз. Танганьіка. Усе маршруты нанёс на каргу. Сабраў вял.навук. матэрыял аб прыродзе і насельніцтве Паўд. Афрыкі. Імем Л. названы горад у Замбіі, вадаспад на р. Конга і горы ў Афрыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВАРНІ́ (Gavarnie),
вадаспад на Пд Францыі, у Пірэнеях, у вярхоўях р. Гаўдэ-По (бас.р. Адур). Выш. 422 м (адзін з самых высокіх у свеце). Спадае 12 патокамі са схілаў найб. ў Еўропе ледавіковага цырка Гаварні. ГЭС. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
harness2[ˈhɑ:nɪs]v.
1. (to) запрага́ць; прывя́зваць (да чаго-н.) з дапамо́гай ву́пражы
2. утаймо́ўваць, скара́ць (раку, вадаспаді да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АГАВЕ́, Агаўэ (Ogowe, Ogooué),
рака ў Цэнтральнай Афрыцы (Конга, Габон). Даўж. каля 1200 км, пл. вадазбору 216 тыс.км². Пачынаецца на Паўд.-Гвінейскім узв., упадае ў Атлантычны ак. Парожыстая, у вярхоўі ўтварае вадаспад Пубра. Сярэдні расход вады каля 5 тыс.м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ад вусця да г. Нджоле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЖЭ́ (Berger),
карставая бездань у Зах. Альпах, у масіве Веркор, на тэр. Францыі. Уваход на выш. 1460 м, глыб. 1248 м (адна з найглыбейшых на Зямлі). На глыб. больш за 200 м бездань пераходзіць у пячору (Вялікую галерэю), якая апускаецца па нахіле слаёў. У глыбіні — вял. каньён, вадаспад Урагана. Спадзістая апошняя ч. заканчваецца водным сіфонам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
катара́кт, ‑а і ‑у, М ‑кце, м.
Спец.
1.‑у. Вадаспад вялікай шырыні пры невялікай вышыні падзення. Катаракт Ніла.
2.‑а. Спец. Прыстасаванне для гашэння ваганняў і аслаблення ўдараў, якія ўзнікаюць у машынах, чыгуначных вагонах, аўтамабілях і пад.; дэмпфер.
[Ад грэч. katarrháktēs — вадаспад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛА́ЙСКІ ХРЫБЕ́Т,
у сістэме Гісара-Алая, у Кыргызстане і часткова ў Таджыкістане. Падзяляе Ферганскую і Алайскую даліны. Даўж. каля 400 км. Выш. да 5539 м. Складзены з пясчана-гліністых парод і крышт. сланцаў. Пераважае высакагорны рэльеф. На схілах сухія кавыльна-ціпчаковыя стэпы, лугастэпы, арчоўнікі, вышэй — альпійскія лугі. Ледавікі (агульная пл. 811 км²).