Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нага́йка ’бізун’ (ТСБМ; гродз., Сл. ПЗБ). Запазычана з рус. ці ўкр.нага́йка, што паходзіць ад назвы цюркскага племені, што жыло ў Крыме і на Каўказе (Фасмер, 3, 35; Брукнер, 354; Махэк₂, 388 і інш.), літаральна ’нагайскі бізун’ (’ногайская плётка’), параўн. КЭСРЯ, 280.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бат ’бізун’ (Касп., Сцяшк. МГ). Параўн. рус.бат ’дубінка, дручок’, укр.бат ’дручок’, польск.bat ’бізун’, серб.-харв.ба̏т ’дубіна, дручок’, славен.bat ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд шматлікіх версій гл. Слаўскі, 1, 28; Фасмер, 1, 133; Рудніцкі, 86; Махэк₂, 41, 48. Параўн. батог.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біку́р ’бізун’ (Бяльк.). Няяснае слова. Можа, таго ж паходжання, што і ўкр.боку́ри скураны пояс’, букурі́я ’вузкі рамень, пояс’ (а гэта з рум. мовы, гл. Рудніцкі, 1, 164). Але параўн. польск. арго bichur ’бізун’, чэш. арго bikor і г. д., якія Будзішэўска (Zarg., 69) звязвае з біць.