ду́расць, ‑і, ж.

1. Разумовая абмежаванасць, тупасць. І калі што якое рабіў, то па вялікай сваёй дурасці, а не па злому намыслу. Лынькоў. І заўсёды так здараецца, што са складанага становішча выблытаешся, а па ўласнай дурасці пападзешся. Шахавец.

2. Неабдуманы, бязглузды ўчынак. «Нарвецца дзяўчына», — казалі пра .. [Аўгіню] сталыя жанкі і маладзіцы, калі гутаркі пра яе дурасці даходзілі да іх вушэй. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тараба́рскі ’незразумелы, пазбаўлены сэнсу, бязглузды’, тараба́ршчына ’агульнае незразумелае гаварэнне, гоман’, тараба́рыць ’займацца пустымі размовамі, балбатаць’ (ТСБМ). Параўн. укр. тараба́рщина, тараба́рити ’тс’, рус. тараба́рский ’незразумелы, пазбаўлены сэнсу’, тараба́рщина ’нешта незразумелае’, тараба́рить ’балбатаць, займацца пустымі размовамі’, ст.-рус. тарабарская грамота (XV ст.) ’сістэма тайнапісу’. У аснове ўтварэнняў спалучэнне тары-бары (гл.), зыходным лічыцца рус. тараба́р ’балбатун’ (Фасмер, 4, 20; Новое в рус. этим., 230), вытворнае ад адпаведнага дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

insane

[ɪnˈseɪn]

adj.

1) ненарма́льны, псыхі́чна хво́ры

an insane asylum — дом для псыхі́чна хво́рых

2) кра́йне неразу́мны, бязглу́зды; ідыёцкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бессмы́сленный

1. (лишённый смысла) бяссэ́нсавы, бяссэ́нсны, бессэнсо́ўны; (абсурдный) недарэ́чны; (неразумный) неразу́мны;

2. (не соображающий) няўця́мны; (бездумный) бязду́мны; (неосмысленный) неасэнсава́ны; (глупый) бязглу́зды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несообра́зный

1. нязго́дны (з чым); неадпаве́дны (чаму);

2. (нелепый) недарэ́чны; (бессмысленный) бязглу́зды;

ни с чем несообра́зный ні на што не падо́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сяўру́к ’Дзед Мароз’ (Ласт.), сяврю́к ’?’ (себеж., Мат.), уласнае імя Сяўрук (Шн. 2); сюды ж, відаць, і се́ўрук ’паўночны вецер’ (Касп.), параўн. укр. севрю́к ’наглядчык, ахоўнік’, рус. севру́к ’пануры, суровы чалавек’. Паводле Фасмера (3, 589), з *сѣверюк ад север (гл.); аналагічна Карскі 2–3, 36 (выдзяляе суф. ‑юк); Станкевіч (Стан., 1028) лічыць памяншальнай формай ад племянной назвы Севяра́нін. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 202 (па семантычных прычынах украінскае слова супастаўляецца з тур. savruk ’бязглузды, нязграбны, няўмелы’). Параўн. сяўрыць, сяўрана, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

giddy

[ˈgɪdi]

adj.

1) мло́сны

I feel giddy — у мяне́ замаро́чваецца ў галаве́; мне мло́сна

2) легкаду́мны, непава́жны

3) недарэ́чны, бессэнсо́ўны, бязглу́зды; абсу́рдны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

глу́пый дурны́, неразу́мны; (бессмысленный) бязглу́зды; (нелепый) недарэ́чны;

◊

глуп как про́бка (осёл) дурны́ як пень (як бот, як бара́н);

прики́дываться глу́пым прыкі́двацца дурны́м, прыду́рвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поглупе́е сравн. ст.

1. нареч. (тро́хі) дурне́й; (бессмысленнее) больш бязглу́зда; (нелепее) больш недарэ́чна;

2. прил. (тро́хі) дурне́йшы; (бессмысленнее) больш бязглу́зды; (нелепее) больш недарэ́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mindless [ˈmaɪndləs] adj.

1. дурны́, неразва́жлівы; бязглу́зды;

mindless destruction бязглу́здае разбурэ́нне

2. (of) які́ не ду́мае (пра каго-н., што-н.); які́ не лі́чыцца (з кім-н., чым-н.);

be mindless of danger не ду́маць пра небяспе́ку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)