1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім-, чым-н., вызначыўшы кожнаму пэўную частку.
Р. прэмію.
2. Вызначыць паслядоўнасць чаго-н., размясціць у якой-н. паслядоўнасці.
Р. вучняў па класах.
3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць.
Правільна р. сямейны бюджэт.
4. Пра маладых спецыялістаў: накіраваць на працу пасля заканчэння навучальнай установы.
|| незак.размярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЭ́НТАВЫЯ ПЛАЦЯЖЫ́,
грашовыя адлічэнні юрыд. асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у дзярж.бюджэт пры ажыццяўленні знешнегандлёвых тавараабменных (бартэрных) аперацый. Памер Р.п. залежыць ад агульнай вартасці пастаўленых у дзяржаву тавараў. На Беларусі спаганяецца 5% па бартэрных аперацыях, накіраваных на забеспячэнне ўласнай вытв-сці суб’ектаў гаспадарання (пастаўка сыравіны, матэрыялаў, абсталявання), і аперацыях, якія ажыццяўляюцца па рашэнні Савета Міністраў. Па астатніх бартэрных аперацыях Р.п. спаганяюцца ў памеры 15% ад агульнай вартасці пастаўленых тавараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
uchwalony
вырашаны; прыняты; зацверджаны;
uchwalony budżet państwa — зацверджаны бюджэт дзяржавы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
budget
[ˈbʌdʒɪt]1.
n.
1) бюджэ́т -у m.
2) фіна́нсавы каштары́с
3) запа́с -у m.; набо́р -у m.
a budget of news — набо́р наві́наў
2.
v.t.
1)
а) зрабі́ць плян выда́ткаў
б) разьмеркава́ць свой час
2) уне́сьці ў бюджэ́т
3.
v.i. (for)
асыгнава́ць, вы́дзяліць на выда́ткі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«БУЛЫ́ГІНСКАЯ ДУ́МА»,
увайшоўшая ў гісторыю назва праекта прадстаўнічага законадарадчага органа ў Расіі. Праект закону аб Думе і палажэнне пра выбары ў яе распрацаваны ў ліп. 1905 камісіяй пад кіраўніцтвам міністра ўнутр. спраў А.Г.Булыгіна (адсюль назва). «Булыгінская дума» павінна была склікацца не пазней сярэдзіны студз. 1906. Паводле праекта, «Булыгінская дума» мела права абмяркоўваць законапраекты, бюджэт і інш.; большасць насельніцтва не мела выбарчага права (рабочыя, жанчыны, ваеннаслужачыя, вучні і інш.). «Булагінская дума» не была склікана. У выніку Кастрычніцкай усерасійскай палітычнай стачкі 1905 цар вымушаны быў выдаць Маніфест 17 кастрычніка 1905 з абяцаннем заканадаўчай Дзярж. думы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца зводкай чаго‑н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія‑н. даныя. Зводная справаздача. Зводны бюджэт. Зводная тэатральная афіша.
2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак. Зводны аркестр. Зводны хор. Зводны батальён.
3. Які даводзіцца каму‑н. братам або сястрой па мачасе або айчыму. Зводны брат. Зводная сястра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФІНА́НСАВЫ КРЫ́ЗІС,
глыбокае разладжванне дзяржаўнай фінансавай, грашовай сістэмы. Праяўляецца ў рэзкай неадпаведнасці даходаў бюджэту іх выдаткам, нестабільнасці і падзенні валютнага курсу нац. грашовай адзінкі, узаемных неплацяжах эканам. суб’ектаў, неадпаведнасці грашовай масы ў абарачэнні патрабаванням грашовага абарачэння. Выяўляецца ў хранічным бюджэтным дэфіцыце, выклікае інфляцыю. Рост бюджэтнага дэфіцыту выклікае вял. павелічэнне дзярж. доўгу, а плата працэнтаў па ім у сваю чаргу абцяжарвае бюджэт і павялічвае яго дэфіцыт. Звязаная з бюджэтным дэфіцытам пагроза інфляцыі падрывае дзярж. крэдыт. Напружанае становішча дзярж. бюджэту і дзярж. крэдыту непазбежна цягне за сабой рост падаткаў і адпаведна зніжэнне рэальнай заработнай платы. Ф.к. звычайна звязаны з агульнымі крызісамі эканамічнымі, якія перыядычна паўтараюцца ў рыначнай эканоміцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛЬНАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ ПА ТАРЫ́ФАХ І ГА́НДЛІ,
міжурадавае пагадненне, накіраванае на зніжэнне мытных тарыфаў, адмену нетарыфных абмежаванняў і дыскрымінацыі і інш. ў міжнар. гандлі. Падпісана ў 1947 23 краінамі. Дзейнічае з 1948. Пагадненне прадугледжвае правілы, якімі павінны кіравацца краіны — члены ў гандл. узаемаадносінах; найпершы з абавязкаў краін надаваць адзін аднаму рэжым найбольшага спрыяння. Яно займаецца таксама стандартызацыяй у сусв. гандлі, мерамі супраць дэмпінгу, субсідзіраваннем экспарту. Бюджэт Пагаднення складаецца з узносаў краін-удзельніц, пасяджэнні праводзяцца двойчы на год, рашэнні прымаюцца на прынцыпе аднагалоснасці. Дзейнасць Пагаднення аказвае пэўны ўплыў на сусв. гандаль, больш за 85% якога прыпадае на краіны-ўдзельніцы. У Пагадненні на розных умовах (напр., назіральнікі) удзельнічае каля 120 краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДСКІЯ ФО́НДЫ СПАЖЫВА́ННЯ,
форма размеркавання часткі нац. даходу (прыбытку), якая прызначаецца для ўздзеяння на структуру спажывання з мэтай усебаковага фіз. і духоўнага развіцця асобы. Як правіла, грамадскія фонды спажывання размяркоўваюцца паміж працоўнымі па-за прамой сувяззю з іх прац. укладам. Як спецыфічны від размеркавання грамадскія фонды спажывання выконваюць наступныя функцыі: задавальняюць найб. прыярытэтныя для грамадства і асоб патрэбы ў адукацыі, ахове здароўя, культуры, жыллі, адпачынку; выраўноўваюць рэальныя даходы сем’яў з рознай колькасцю непрацаздольных членаў, ствараюць прыблізна аднолькавыя ўмовы для развіцця здольнасці да працы; матэрыяльна забяспечваюць часова ці пастаянна непрацаздольных членаў грамадства. Ва ўмовах Рэспублікі Беларусь большая частка грамадскіх фондаў спажывання размяркоўваецца цэнтралізавана: праз дзярж.бюджэт, сац. страхаванне, цэнтралізаваныя фонды сац. забеспячэння і інш.