КАСА́ ў геамарфалогіі,
нізкая і вузкая намыўная паласа сушы ў берагавой зоне ракі, возера або мора, у якой адзін канец злучаны з берагам, а другі заканчваецца ў межах акваторыі. Складзена з пяску, галькі, ракушачніку. Утвараецца ў выніку перамяшчэння наносаў хвалямі і хвалевымі цячэннямі ўздоўж берага і акумуляцыі на ўчастку зніжэння энергіі хвалі пры абгінанні выступу берага.
т. 8, с. 137
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫПА́Й,
нерухомы марскі лёд, што ўтвараецца ўздоўж узбярэжжа. Прымацаваны да берага ці ледзянога бар’ера, знаходзіцца паміж водмелямі або айсбергамі, што селі на водмель. Можа ўтварацца натуральным шляхам з марской вады або ў выніку прымярзання да берага дрэйфуючага лёду. Працягласць ад некалькіх метраў да соцень кіламетраў. П., які ўзвышаецца больш як на 2 м над узр. м., наз. шэльфавым лёдам.
т. 13, с. 75
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адплыццё, ‑я, н.
Адыход (судна) ад берага; выхад у плаванне. Адплыццё парахода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надбярэ́жны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, размешчаны вышэй берага, пад берагам. Надбярэжныя ўзгоркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбярэ́жны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў вадзе ля самага берага. Дадбярэжны чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бяжы́; зак.
1. Бягом аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго-, чаго-н.
А. ад лесу.
2. перан. Хутка аддаліцца ад чаго-н.
Хваля адбегла ад берага.
|| незак. адбяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паадно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; зак., каго-што.
1. Аднесці, занесці адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.
П. пазычаны посуд.
П. дзяцей у яслі.
2. Аднесці, аддаліць на якую-н. адлегласць усё, многае.
Вецер паадносіў лодкі ад берага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адвеслава́ць, ‑вяслую, ‑вяслуеш, ‑вяслуе; зак.
Вяслуючы, аддаліцца, ад’ехаць ад чаго‑н. Адвеславаць ад берага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́дмель, ‑і, ж.
Мелкае месца каля берага. На пясчанай водмелі ляжалі перакуленыя лодкі. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывеслава́ць, ‑вяслую, ‑вяслуеш, ‑вяслуе; зак.
Вяслуючы, наблізіцца, прыплыць да чаго‑н. Прывеславаць да берага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)