ocular [ˈɒkjələ] adj.

1. med. во́чны;

ocular diseases во́чныя хваро́бы

2. fml нагля́дны; ба́чны; візуа́льны;

ocular proof нагля́дны/перакана́ўчы до́каз

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАРСЕ́К [ад пар(алакс) + сек(унда)],

пазасістэмная адзінка даўжыні для вымярэння адлегласцей у астраноміі. Абазначаецца пк (раней абазначалася пс). 1 пк роўны адлегласці, з якой паўдыяметр зямной арбіты бачны пад вуглом 1" (гл. Секунда вуглавая). Выкарыстоўваюцца таксама кратныя адзінкі: мегапарсек (Мпк) і кілапарсек (кпк). 1 пк = 3,086∙10​16м = 206 265 а.а. = 3,263 св. года. Гл. таксама Астранамічная адзінка, Светлавы год.

т. 12, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

skyline [ˈskaɪlaɪn] n.

1. ба́чны далягля́д; лі́нія далягля́ду; небасхі́л, небакра́й;

the London skyline небасхі́л над Ло́нданам

2. абры́сы (на фоне неба)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сінаптафо́р

(ад гр. synoptos = добра бачны + -фор)

прыбор для лячэння касавокасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паджа́рына, ‑ы, ж.

Тое, што і падпаліна (у 2 знач.). Пад крылом самалёта — смуглявая Таўрыя, Як рассцелены дбайна армяк чумака, Нават бачны на крыссі рудыя паджарыны І на локці палаплены правы рукаў. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёсігна́л, ‑у, м.

1. Тое, што і радыёхвалі. Атрыманыя з космасу радыёсігналы ператвараюцца ў фотаздымкі, на якіх бачны воблакі, што навісаюць над рознымі раёнамі Еўропы, Азіі, Афрыкі. «Маладосць».

2. Сігнал, перададзены па радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

observable

[əbˈzɜ:rvəbəl]

adj.

1) лёгка ба́чны

2) яко́га трэ́ба прытры́мвацца; які́ выко́нваецца (зако́н)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Відочны 1 ’вядомы ў аколіцы чалавек’ (Шат.). З польск. widoczny ’бачны, які можна бачыць, дасягнуць (вокам)’.

Відочны 2 ’наяўны, відавочны’ (КТС, Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.). Запазычана з польск. widoczny ’відны, ясны, пышны, прыгожы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВУГЛАВА́Я СКО́РАСЦЬ,

вектарная велічыня ω→, якая характарызуе скорасць вярчэння цвёрдага цела. Модуль вуглавой скорасці ω = lim Δt → 0 Δφ Δt = dφ dt′ , дзе Δφ — прырашчэнне вугла павароту за прамежак часу Δt. Вектар ω→ накіраваны ўздоўж восі вярчэння ў той бок, адкуль паварот цела бачны супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі (правіла правага вінта). Адзінка вуглавой скорасці ў СІ — радыян за секунду (рад/с).

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРО́НА (ад лац. corona вянец, вянок),

1) галаўны ўбор з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з’яўляецца знакам улады манарха; адбітак, малюнак падобнага прадмета на гербах, ордэнах і інш. Урачыстая цырымонія ўскладання К. на манарха, які ўступае на прастол, наз. каранацыя.

2) Светлы арэол вакол Сонца, бачны ў час сонечнага зацьмення. Утвараецца гарачай (1—2 млн. К) разрэджанай высокаіанізаванай плазмай. Выяўляецца на адлегласцях да некалькіх дзесяткаў радыусаў Сонца і паступова рассейваецца ў міжпланетнай прасторы.

т. 8, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)