вобласць паўправадніка, у якой тып эл. праводнасці мяняецца ад дзірачнай p (легіраванай акцэптарамі) да электроннай n (легіраванай донарамі).
Пры адсутнасці току кантактнае эл. поле, накіраванае ад нескампенсаваных электронамі праводнасці дадатна зараджаных донараў да нескампенсаваных дзіркамі адмоўна зараджаных акцэптараў, перашкаджае дыфузіі электронаў і дзірак насустрач адзін аднаму. Падвойны электрычны слой паміж электранейтральнымі p- і n-абласцямі з’яўляецца энергет. бар’ерам для руху электронаў n-вобласці ў p-вобласць і дзірак p-вобласці ў n-вобласць. Калі знешні дадатны эл. патэнцыял прыкладзены да p-вобласці, а адмоўны — да n-вобласці, г.зн. знешняе эл. поле накіравана процілегла кантактнаму полю, то энергет.бар’ер для руху электронаў і дзірак памяншаецца (прамое зрушэнне). Калі дадатны патэнцыял прыкладзены да n-вобласці, а адмоўны — да p-вобласці, то энергет.бар’ер павялічваецца (адваротнае зрушэнне). Адсюль вынікае асн. ўласцівасць p—n-пераходу — залежнасць яго супраціўлення ад напрамку і велічыні знешняга эл. поля. Пры прыкладанні да Э.-дз.п. дастаткова вял. адваротнага зрушэння ўзнікае электрычны прабойp—n-пераходу, і ток рэзка нарастае. Залежнасць таўшчыні падвойнага эл. слоя ад рознасці патэнцыялаў паміж n- і p-абласцямі дае магчымасць выкарыстоўваць Э.-дз.п. як кандэнсатар з ёмістасцю, кіравальнай знешняй крыніцай эл. поля. На залежнасці току насычэння ад розных знешніх уздзеянняў (цеплавых, мех., аптычных і інш.) заснаваны прынцыпы работы датчыкаў т-ры, ціску, іанізавальных выпрамяненняў і інш. Э.-дз.п. — аснова многіх паўправадніковых прылад (транзістараў, тырыстараў, лазерных дыёдаў, сонечных батарэй і інш.).
Літ.:
Гл. да арт.Паўправадніковыя прылады.
М.А.Паклонскі.
Да арт.Электронна-дзірачны пераход: 1 — схема p-n-пераходу (з электрычнымі кантактамі); 2 — залежнасць току I праз p-n-пераход ад рознасці электрычных патэнцыялаў U паміж электранейтральнымі p- і n-абласцямі: U1 — напружанне адкрывання p—n-пераходу; IS — ток насычэння; U2 — прабіўное напружанне (|U2| ≫ |U1|. Залежнасці I(U) пры прамым і адваротным зрушэннях прыведзены ў розных маштабах.
англійскі мараплавец, палярны даследчык. У 1818—33 удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўн.-Зах. праходу, у т. л. ў 3 (1819—24) пад кіраўніцтвам У.Э.Пары і ў 2 (1829—33) — свайго дзядзькі Дж.Роса. У час зімоўкі (1830—31) даследаваў п-аў Бутыя і адкрыў на яго зах. узбярэжжы Паўн. магнітны полюс. У 1840—43 здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыку. Адкрыў ч. мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар’ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўд. магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09 паўд. ш. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага п-ва, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́РА,
вонкавае покрыва цела чалавека і жывёл; ахоўны бар’ер паміж навакольным асяроддзем і арганізмам. Ахоўвае цела ад мех. уздзеянняў і траўмаў, пранікнення розных рэчываў і мікраарганізмаў, удзельнічае ў пачуцці дотыку, дыханні, абмене рэчываў, напр., водна-салявым (за суткі выдзяляе да 500 мл вады), сінтэзе вітамінаў, выдзяленні, тэрмарэгуляцыі (82% цеплавых страт), сакрэцыі і экскрэцыі, дэпаніраванні крыві. Вытворныя скуры: валасы, потавыя, сальныя, малочныя залозы, пазногці, кіпцюры, пер’е, капыты і інш.
Мае 3 слаі: эпідэрміс (паверхневы слой, шматслойны эпітэлій), дэрму (уласна С., сярэдні злучальнатканкавы слой, багаты сасудамі і нервамі) і гіпадэрму (глыбокі слой, падскурная тлушчавая клятчатка). Афарбоўка С. абумоўлена пігментнымі клеткамі. Пра паталаг. змены С. гл. Дэрматозы, Дэрматыт.
Літ.:
Калантаевская К.А. Морфология и физиология кожи человека. 2 изд. Киев. 1972;
Кожа: (Строение, функция, общая патология и терапия). М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯКУ́ЧАСЦЬ,
уласцівасць цела пластычна ці вязка дэфармавацца пад уздзеяннем напружанняў механічных. Характарызуецца велічынёй, адваротнай вязкасці. У газападобных і вадкіх цел выяўляецца пры любых напружаннях, у цвёрдых — пры напружаннях, якія перавышаюць ліміт Ц. (гл.Паўзучасць, Пластычнасць). Вывучаецца рэалогіяй.
У газах Ц. звязана з перадачай імпульсу ад слаёў, малекулы якіх маюць пераважны рух у напрамку зададзенага цячэння, да слаёў, дзе такі рух меншы. У вадкасцей Ц. абумоўлена пераважнасцю дыфузіі ў напрамку дзеяння напружанняў. Элементарны акт Ц. пры гэтым — скачкападобнае перамяшчэнне малекул (ці сегмента макрамалекулярнага ланцужка ў высокамалекулярных рэчывах), якое суправаджаецца пераходам праз энергет.бар’ер (гл. таксама Звышцякучасць). У крышталічных цвёрдых цел Ц. звязваюць з рухам розных крышталічных дэфектаў (гл.Дэфекты ў крышталях), а таксама з двайнікаваннем пад уздзеяннем напружанняў.
Літ.:
Работнов Ю.Н. Механика деформируемого твердого тела. 2 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМУНАГЛАБУЛІ́НЫ,
глабулярныя бялкі крыві і некаторых сакрэтаў чалавека і пазваночных жывёл, якія ўдзельнічаюць у стварэнні проціінфекцыйнай аховы (імунітэту). Сінтэзуюцца лімфатычнымі клеткамі (B-лімфацытамі ці плазмацытамі) і выконваюць ролю антыцел у дачыненні да антыгенаў. Малекулы складаюцца з цяжкіх і лёгкіх поліпептыдных ланцугоў і вугляводаў. Паводле будовы цяжкіх ланцугоў І. чалавека падзяляюцца на 5 класаў: IgG, IgM, IgA, IgD, IgE.
І. класа IgG (70—80% ад усіх, малекулярная маса 150 000—160 000) лёгка пераадольваюць плацэнтарны бар’ер, важныя ў проціінфекц. імунітэце, фарміраванні аўтаімуннай паталогіі. IgM (10%, малекулярная маса 900 000—1 000 000) першыя пры імунізацыі забяспечваюць актывацыю, фіксацыю камплементу, ператраўленне антыгена фагацытамі. IgA (малекулярная маса каля 160 000) сінтэзуюцца ў слізістых абалонках, забяспечваюць мясц. ахову ад бактэрыяльнай флоры. Колькасць IgD і IgE найменшая; IgE удзельнічаюць у ахове слізістых ад рэспіраторных, скурнага покрыва ад паразітарных інфекцый.
6.sport перакла́дзіна (гімнастычная); пла́нка для скачко́ў у вышыню́
7.sportpl.bars брусы́
♦
behind barsinfml за кра́тамі; у турме́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАНФАРМА́ЦЫЯ (ад лац. conformatio форма, размяшчэнне) у хіміі, пэўнае размяшчэнне ў прасторы атамаў малекулы вядомай канфігурацыі; адно з асн. паняццяў стэрэахіміі. Пераход паміж К. адбываецца ў выніку вярчэння фрагментаў (атамаў ці груп атамаў) малекулы адносна простых сувязей, выгінання і інш. дэфармацый сувязей, якія не змяняюць канфігурацыю малекулы.
Малекула мае некалькі К., кожнай з іх адпавядае пэўная энергія. Адрозніваюць К. з макс. (заслоненыя К.) і мінім. значэннем энергіі (запаволеныя К.). Напр., для малекулы этану H3C—CH3 магчыма існаванне 2 К., якія максімальна адрозніваюцца па энергіі — запаволеная і заслоненая, энергетычны бар’ер вярчэння адносна сувязі вуглярод-вуглярод складае ~13 КДж/моль. Заслоненыя К. адпавядаюць энергетычным бар’ерам пераходаў паміж адносна стабільнымі запаволенымі. У час вярчэння фрагментаў малекулы адносна сувязей магчыма ўтварэнне некалькіх К., якім адпавядае мінімум энергіі, такія К. наз.канфармерамі. Пры высокіх значэннях энергіі вярчэння (больш за 80 КДж/моль пры т-ры 300 К) канфармеры — геам. ізамеры (гл.Геаметрычная ізамерыя), атропаізамеры (напр., ортазамешчаныя дыфенілы) і шэраг цыклічных малекул, у якіх вярчэнне запаволена з-за наяўнасці аб’ёмных замяшчальнікаў, можна вылучыць у выглядзе індывід.хім. злучэнняў. Гл. таксама Канфармацыйны аналіз.
Т.Т.Лахвіч.
Да арт.Канфармацыя ў хіміі: а — запаволеная і б — заслоненая канфармацыі малекулы этану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кардо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Каробка з кардону для лёгкіх рэчаў. Кардонка з-пад чаравікаў. □ Калі Віктар Сяргеевіч замест звычайнай доктарскай трубкі дастаў з кардонкі нейкі невядомы ёй апарат, бабка пачала часцей міргаць вачамі і прыглядацца.Якімовіч.Ішлі мадысткі, хаваючы кардонкі пад плашчамі.Караткевіч.
2.Разм. Невялікі кавалак кардону. Кардонка пад насценны каляндар. □ Закончыўшы запаўняць картку, пісар кінуў мне за бар’ер вузенькую кардонку з нумарам: — Насіць у левай кішэні. Ідзі.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)