расхадзі́цца, -хаджу́ся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; зак.

1. Прахадзіўшы доўга, прывыкнуць да хадзьбы, перастаць адчуваць стомленасць ад яе.

Расхадзіўся, і ногі перасталі балець.

2. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды.

3. перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго-н., у якіх-н. дзеяннях, разысціся.

Нервы расхадзіліся.

Расхадзілася шалёная завіруха.

|| незак. расхо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ґе́ліцьбалець, нудзіць, ванітаваць, жадаць, карпець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gélti ’ныць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ache2 [eɪk] v.

1. бале́ць;

My head aches/is aching. Мне баліць галава.

2. ве́льмі хаце́ць; жада́ць;

I was aching for home. Мне вельмі хацелася дадому.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кні́цецьбалець, ныць, свярбець’, ’карцець, хацець’, ’кусаць, бегаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kniteti ’тс’ (там жа, 2, 491).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зґе́ліць ’званітаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Прэфіксальны дзеяслоў геліцьбалець, нудзіць, ванітаваць’, відаць, з літ. gélti ’мыць’ (Сл. паўн.-зах., 1, 440, Лаўчутэ, Сл балт., 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разло́мвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разламацца.

2. Разм. Моцна, нясцерпна балець (звычайна пра галаву). Мы пагулялі, пачаставаліся гэтак, што назаўтра ў мяне былі парожнія кішэні і галава разломвалася не толькі ад п’янкі, але і ад думак, як жыць далей. Сабаленка.

3. Зал. да разломваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дайгра́цца сов., прям., перен. доигра́ться;

а́ўся да таго́, што пачалі́ бале́ць ру́кі — доигра́лся до того́, что на́чали боле́ть ру́ки;

глядзі́, ~ра́ешся! — смотри́, доигра́ешься!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піса́га, ‑і, ДМ ‑сазе, ж. і піса́г, ‑а, м.

Рубец, шрам. Здаецца, нанова пачыналі балець раны і пісагі ад шампалоў і бізуноў. Крапіва. / у перан. ужыв. Паабапал дарогі стаяць высокія хвоі з пісагамі падсочкі. С. Александровіч. На худой рабрыністай спіне выразна выступалі цёмныя старыя рубцы пісагоў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабале́ць, ‑ліць; зак.

Перанесці, зазнаць моцны боль. Пакуль збярэш [ураджай] — колькі мук вынесеш, колькі сэрца тваё перабаліць. Гартны. // Перастаць балець; супакоіцца, адбалець. [Пятро Сцяпанавіч:] — Усё гэта пройдзе, уляжацца, перабаліць. Палтаран. / у безас. ужыв. І бацька з цягам часу стаў адносіцца да мяне, як да таго адрэзанага пальца: адцяў, выкінуў, перабалела, і ўсё. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбале́цца, ‑ліцца; зак.

Разм. Пачаць моцна балець (пра органы, часткі цела). Ад напружаных думак, ад бяссонніцы ў .. [маёра] разбалелася галава. Шамякін. Ад таго, што.. [Віця] пабыў у цяпле, параненае плячо разбалелася яшчэ мацней. Корзун. Зайшлося сэрца несціханым болем, І раны разбалеліся ізноў, Што мацеркі дамоў ужо ніколі Сваіх не дачакаюцца сыноў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)