пераацані́ць

1. (ацаніць занадта высока) überschä́tzen vt;

пераацані́ць свае́ сі́лы séine Kräfte überschä́tzen;

ця́жка пераацані́ць значэ́нне гэ́тай размо́вы man kann die Bedéutung dieser Auseinándersetzung nicht hoch genúg éinschätzen [wérten];

2. (ацаніць нанава) úmbewerten vt, neu bewérten, mit neuen Préisen verséhen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кры́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Абмеркаванне, разбор чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць.

Аб’ектыўная к.

2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры.

Музычная к.

К. і літаратуразнаўства.

3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў.

Падвергнуць крытыцы работу чыноўнікаў.

4. зб. Крытыкі.

◊

Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі — быць нікуды не вартым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

oszacować

зак. kogo/co ацаніць каго/што, вызначыць вартасць чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расхвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Вельмі, не адзін раз пахваліць; высока ацаніць. [Піліп:] — Пойдзем у клуб, пачытаеш, як там цябе ў заводскай насценгазеце расхвалілі. Кулакоўскі. І так расхваліў .. [Іван] сваё царства, што леў адразу згадзіўся ўцякаць з ім. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

assess [əˈses] v.

1. ацэ́ньваць (таксама перан.);

assess a situation ацані́ць сітуа́цыю

2. вызнача́ць, устана́ўліваць су́му (падатку, штрафу);

assess damages вызнача́ць су́му грашо́вай кампенса́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ацэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацэньваць — ацаніць.

2. Думка, меркаванне пра якасць, годнасць, значэнне каго‑, чаго‑н. Даць ацэнку.

3. Прынятае абазначэнне ступені ведаў і паводзін вучняў; адзнака. Паставіць ацэнку. Пяцібальная сістэма ацэнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ungracious [ʌnˈgreɪʃəs] adj. fml няве́тлівы, непрыя́зны;

It was ungracious of me not to appreciate your help. Было непрыгожа з майго боку не ацаніць вашу дапамогу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кваліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.

1. Вызначыць (вызначаць), ацаніць (ацэньваць) якасць або ступень вартасці каго‑, чаго‑н. // Характарызаваць прадмет, адносіць яго да пэўнай групы. Кваліфікаваць злачынства.

2. Устанавіць (устанаўліваць) ступень падрыхтаванасці, годнасці да якой‑н. працы. Кваліфікаваць ступень падрыхтаванасці рабочых.

[Ням. qualifizieren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак.

1. каго-што. Даць, даваць водзыў, характарыстыку, рэкамендацыю каму-н. (кніжн.).

А. агранома як выдатнага работніка.

2. каго-што. Прысвоіць (прысвойваць) званне каму-н.

3. каго-што. Ацаніць (ацэньваць) чые-н. веды, паставіўшы якую-н. адзнаку.

А. вучняў за чвэрць года.

|| наз. атэста́цыя, -і, ж.; прым. атэстацы́йны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Атэстацыйная камісія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ocena

ocen|a

ж. ацэнка;

~a pracy — ацэнка працы;

poddać ~ie — ацаніць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)