помрачи́ться уст.

1. зацямні́цца, захму́рыцца;

2. (о зрении) пацьмяне́ць, аслабе́ць; (утратиться) стра́ціцца;

3. перен. (опечалиться) засмуці́цца; азмро́чыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аці́хнуць, -ну, -неш, -не; аціх, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць цішэйшым (пра гукі, шум і пад.).

Падвечар вуліца аціхла.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Спыніцца, аслабець у дзеянні (пра стыхійную з’яву).

Завея к ночы аціхла.

3. Супакоіцца, прыціхнуць.

Гаспадар аціх.

|| незак. аціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

1. каму-чаму. Перайсці на бок ворага, прадаць.

З. радзіме.

2. каму-чаму. Парушыць вернасць.

З. сябру.

З. сабе (зрабіць што-н. насуперак сваім перакананням).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каму. Перастаць служыць; аслабець (пра сілы, здольнасці, пачуццёвыя ўспрыманні).

Памяць здрадзіла ёй.

Сілы здрадзілі спартсмену.

|| незак. здра́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ахмурэ́ць ’стаць невясёлым’ (Касп., КСТ), ’аслабець’ (Касп.), ахмырэць ’зрабіцца панурым’ (КСП), зхмарэ́ць ’тс’ (Грыг.). Да хмура//хмара, параўн. рус. охмарить ’надуцца, зазлаваць’, хмура ’пахмурны чалавек’, хмыра ’тс’, хмуры ’пакрыты хмарамі; пануры, невясёлы (пра чалавека)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́гнуць1аслабець, зваліцца’ (КЭС, лаг.; Нас.), ’хацець піць’ (Юрч.), ’(аб вуснах) трэскацца ў час спёкі’ (Др.-Падб.). Да смага, смагнуць (гл.).

Мя́гнуць2 ’моцна ўдарыць па мятай частцы цела’ (Шат.). Да шмякнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знясі́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць бяссільным; аслабець, знемагчы. [Партызан] знясілеў дарэшты, патроны выстраляў, але аўтамата не кінуў. Карпюк. Сем дзён і сем начэй поўз салдат лесам, знясілеў ушчэнт і супакоіўся сярод росных траў і вільготных імхоў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

erlhmen vi (s)

1) закульга́ць, адыма́цца (пра руку, нагу)

2) аслабе́ць

3) с.-г. спусташа́цца (пра глебу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паме́ншыцца, ‑шыцца; зак.

Стаць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Злыя вочы.. [Бары] паменшыліся, пачырванелі, павекі прыпухлі. Дуброўскі. Паменшыўся лік шаўцоў і краўцоў у мястэчку. Лынькоў. // Стаць меншым па ступені праяўлення; аслабець. Хваляванне паменшылася. □ Кашаль .. [дзяўчынкі] паменшыўся, а неўзабаве і зусім сціх. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазгля́вы ’недастаткова густы, трохі рыхлы’ (Растарг.) паходзіць з рус. мозглый < мо́згнуть ’гніць, псавацца, цвісці’, промозглый ’гнілы, сыры’, якія ад мъзга (Міклашыч, 207). Сюды ж і ц.-слав. мъждивъ, измъждитиаслабець’, рус. мозгля́к ’недалуга’ (Праабражэнскі, 1, 545; Фасмер, 2, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зда́цца¹, зда́мся, здасіся, зда́сца; здадзімся, здасце́ся, здаду́цца; зда́ўся, здала́ся, -ло́ся; зда́йся; зак.

1. Спыніўшы супраціўленне, прызнаць сябе пераможаным.

З. ў палон.

2. Аслабець, страціць сілы.

Апошні год ён зусім здаўся.

3. Даверыцца каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н.

Я на вас здаўся, а вы тут вось што робіце.

|| незак. здава́цца, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся, здаю́цца; здава́йся.

|| наз. зда́ча, -ы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)