Клум ’шум, тлум, турбота, чуткі’ (Нас., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Др.-Падб.). Талькі беларускае. Смал. клум ’мітусня, беганіна’, клуміць ’турбаваць, дурыць’ уключаецца ў беларускі арэал. Лічыцца пранікненнем з польск. tłum ’натоўп’, tłumić ’падаўляць’ (Фасмер, 2, 255). Параўн. клуміць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́мавіска, пры́мавіско, пры́мовіско ’прымаўка; прывычка паўтараць пэўныя словы, словазлучэнні і г. д.’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), пры́мовыско ’мянушка’ (Клім.). Запазычана з польск. przymowisko ’прымаўка’ з пераносам націску на прэфікс, памянш. ад przymówka, аб чым сведчыць арэал распаўсюджвання лексем. Параўн. пры́маўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́шаць ’есці’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Гарэц.). Укр. кушати, рус. кушать ’тс’, серб.-харв. ку̏шати ’каштаваць’, славен. kúšati ’тс’. Разарваны арэал распаўсюджання сведчыць аб праславянскім характары гэтага слова. Прасл. kusiti < гоц. kausjan (аблаўтная форма kiusan ’каштаваць’) (Мартынаў, Лекс. взаим., 7–72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абры́да, абрыдзіць, гл. брыдота, брыдкі. Цікавым з’яўляецца арэал пашырэння гэтага слова. Параўн. укр. обридний, обрида, польск. obrzydzić, obrzydliwy, obrzydny, усх.-чэш. obřidlivý. У той жа час зыходнае слова мае агульнаславянскі і праславянскі характар. Эпіцэнтр распаўсюджання гэтай групы лексем выявіць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верыдаваць ’вяршыць, кіраваць, выклікаючы незадавальненне асяроддзя’ (КТС, Р. Сабаленка). Укр. вередува́ти, рус. кур., арл., смал., кубан. вередова́ть ’праяўляць незадавальненне, быць капрызным, наравістым’. Дзеяслоў уваходзіць у руска-ўкраінскі моўны арэал; параўн. шматлікія дэрываты ад укр. веред, рус. вере́да, вред, якія ўзыходзяць да прасл. verdъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́нацька ’вунь там’ (Гарэц., Бяльк., Касп.), ву́нацкі ’тс’ (Нас.). Памяншальна-ласкальнае ўтварэнне ад вун, вуна, вунака; параўн. ту́тацька, ту́тацькі, змякчэнне, магчыма, экспрэсіўнага характару, аднак арэал распаўсюджання ўказвае на раён былога цокання; параўн. у інш. раёнах ту́така, ту́тачка, ту́тачкі, ту́тачы (Карскі 2–3, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кухта́ль ’удар кулаком’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Янк. БП, Некр.). Балтызм. Параўн. літ. káukštelėti ’стукнуць, цюкнуць’. Арэал распаўсюджання лексемы — практычна ўся беларуская тэрыторыя. Час пранікнення вельмі старажытны (да падзення дыфтонгаў). Бел. кухталь можа разглядацца як вынік уздзеяння балтыйскага субстрату.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысця́жка ’ворчык, прыпрэжка’ (Нас.; міёр., Жыв. НС), прысцяжня́к ’прыпрэжаны конь’ (Мат. Гом.), прісьціжнэ́й ’прыпрэжаны (пра каня)’ (Мат. Маг.). Арэал слова, пагранічны з рускай і ўкраінскай тэрыторыяй, сведчыць пра пранікненне з рус. пристя́жка ці ўкр. пристя́жка ’прыпрэжка’, якія ад пристегнуть (гл. Фасмер, 3, 366).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёдка ’холадна і вільготна’ (Бяльк., ТСБМ), ёдкі ’пранізліва халодны’ (напр., аб вадзе) (Мат. Гом.), ёдка ’балюча ад холаду; колкі мароз’ (Гарэц., Др.-Падб.). Арэал распаўсюджання — уласна беларускі (усходнія раёны). Рус. смал. ёдко ’холадна’. Ці не звязана з едкі < есці? Параўн. кусачы мароз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касаві́ца ’час касьбы’, ’касьба’ укр. косовиця, рус. косовица, польск. kosowica ’касьба’. Цікавы абмежаваны арэал распаўсюджання гэтага слова. Застаецца не зусім зразумелай семантычная неабходнасць складанага суфікса ‑ov‑ica (гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 152, без тлумачэнняў). Зрэшты таксама і ў назвах ’касся’ (параўн. папярэднія словы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)