погружа́ть несов.

1. (опускать) апуска́ць;

погружа́ть в во́ду апуска́ць у ваду́;

2. перен. (приводить в какое-л. физическое или психическое состояние) прыво́дзіць (у што, да чаго); аго́ртваць (чым); (нагонять) наганя́ць (што);

погружа́ть в отча́яние прыво́дзіць у ро́спач;

погружа́ть во мрак аго́ртваць це́мрай;

3. (грузить) пагружа́ць, грузі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

shorten

[ˈʃɔrtən]

1.

v.t.

1) скарача́ць; адрэ́зваць

2) дадава́ць да це́ста тлу́шчу

3) апуска́ць (скру́чваць) ве́тразі

2.

v.i.

скарача́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нура́1 ’маркота; знясіленне’ (Нас., Касп.), ну́ра ’знясіленне’ (Яруш., Гарэц.), нуря́ ’мучэнне’ (Бяльк.), нуры́ць ’марыць, мардаваць; падаць тварам на зямлю’, нуры́цца ’маркоціцца, мардавацца’ (Нас.), параўн. рус. ну́ра ’маўклівы, пануры чалавек’ (пск., цвяр.), ну́рить ’прымушаць; знясільваць, мучыць; маркоціцца, бедаваць; гнаць, паганяць’, польск. nurzyćапускаць (у ваду)’, у тым ліку nurzyć oczy w ziemie ’быць панурым, апускаць галаву’. Параўноўваюць са ст.-слав. изноурити ’грабіць, нападаць’, изноурение ’здабыча’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай; больш блізкае балг. дыял. нюрим ’заўсёды маўчаць, нават калі пытаюць’, што адпавядае літ. niū́roti ’глядзець з-пад ілба, панура стаяць’. Звязана чаргаваннем з *noriti, гл. нор, нурэц, ныра́ць, пануры. Змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар. Да семантыкі параўн. фразеалагізм як у ваду апушчаны ’сумны, маркотны, маўклівы’.

Ну́ра2 ’ніцма’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да нур! — выклічнік, што імітуе раптоўнае заглыбленне ў ваду, параўн. рус. нуром ’уніз, уперад галавой упасць’. Гл. папярэдняе слова і нуры́ць ’падаць уніз тварам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

droop

[dru:p]

1.

v.i.

1) зьвіса́ць, вісе́ць, апуска́цца

2) вя́нуць (пра расьлі́ну)

3) слабе́ць, зьнемага́ць

2.

v.t.

апушча́ць, апуска́ць, зьве́шваць; спуска́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tuchen

1.

vt апуска́ць, акуна́ць

2.

vi (h, s) ныра́ць, дава́ць нырца́, апуска́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

herntermachen

vt разм.

1) дава́ць прачуханца́ (каму-н.), крытыкава́ць

2) апуска́ць (напр. каўнер)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

апуска́цца несов.

1. в разн. знач. опуска́ться;

2. (помещаться в жидкость, газ и т.п.) погружа́ться;

1, 2 см. апусці́цца;

3. страд. опуска́ться; склоня́ться; погружа́ться; забра́сываться; пропуска́ться; см. апуска́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Хутка паднімаць і апускаць павекі. Хлапчук палахліва, не мігаючы, пазіраў на Марыю Хведараўну. Марціновіч.

2. Падаваць знак рухам павек.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Свяціцца слабым, няроўным святлом. Навокал ні жывой душы, толькі дзесьці далёка мігала агеньчыкамі вёска. Асіпенка. На вясеннім чыстым небе скрозь проразі верхавін мігалі далёкія халодныя зоры. Колас.

4. Хутка праносіцца перад вачыма, мільгаць. Снуюць тралейбусы, Мігаюць машыны. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lten

vi

1) вымяра́ць глыбінр ло́там

2) буд. правяра́ць адве́сам

3) матэм. апуска́ць перпендыкуля́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

submerge

[səbˈmɜ:rdʒ]

v.t., v.I

1) затапля́ць

land submerged by a flood — абша́р, зато́плены паво́дкай

2) заглыбля́ць, пагружа́ць; апушча́ць (-ца), апуска́ць (-ца) (пад ваду́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)