Разм. Які любіць пагаварыць; гаваркі, гаварлівы. Нейкім асаблівым чуццём .. [Мікалай] адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачамі.Шамякін.//Ажыўлены, шумны (пра натоўп, гурт людзей і пад.). Вунь, быццам вецер прашумеў, прамільгнула гаманлівая купка дзяўчат, і ўжо з ваколіцы даляцела задзірыстая прыпеўка.Марціновіч.//перан. Шумлівы, незмаўкальны. Над рачулкай гаманлівай Заводзяць песні салаўі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
active
[ˈæktɪv]1.
adj.
1) руха́вы, жва́вы; энэргі́чны; непасе́длівы
2) акты́ўны, ажы́ўлены
an active market — ажы́ўлены ры́нак
3) дзе́йны; акты́ўны
an active volcano — дзе́йны вулька́н
to take an active part — браць дзе́йны ўдзе́л
on active duty — на дзе́йнай слу́жбе
4) дзе́йны стан
2.
n.
1) дзе́йны стан
2) актыві́ст -а, акты́ў -ву m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
жва́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Поўны жыццёвых сіл; бадзёры, рухавы; проціл. вялы. Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар — жвавы, імклівы.Маўр.Зіна была ўся ў бацьку: жвавая, гаваркая, знаходлівая, у грамадскім жыцці актыўная, у сяброўстве — чулая, спагадлівая.Кавалёў.//Ажыўлены, выразны, жыццярадасны (пра вочы, твар). Энергічным і жвавым рабіўся твар старшыні.Якімовіч.[Ніканор] пастарэў.. Толькі вочы — маладыя і жвавыя.Бядуля.// Рэзвы, вясёлы, гуллівы. Птушак жвавых шчэбет хвілі не сціхаў, Кружыўся з белым кветак пылам.Купала.На процілеглай ад ложка сцяне скакаў жвавы зайчык, як бы дражнячыся з намі.Сабаленка.
3. Поўны руху, ажыўлення, дзейнасці. У маладым калгасе адразу занялося жвавае, бадзёрае жыццё.Зарэцкі.— Усё-такі падабаецца ён мне, Мінск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны.Мележ.// Хуткі па тэмпу, шпаркі. Жвавыя рухі. □ Жвавым не па гадах подбегам Клім кінуўся да плота.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праспе́кт1, ‑а, М ‑кце, м.
Вялікая, звычайна шырокая і прамая вуліца ў горадзе. Убраліся ў чырвань праспекты і плошчы І ў цвецень вясковую — дрэвы садоў.Хведаровіч.За апошнія гады гэты, некалі шумны і ажыўлены, праспект неяк прыціх, быццам пасталеў.Шыцік.
[Ад лац. prospectus — від, агляд.]
праспе́кт2, ‑а, М ‑кце, м.
1. Падрабязны план, змест (навуковай работы, навучальнага дапаможніка, часопіса і пад.). Праспект падручніка.
2. Даведачнае выданне рэкламнага характару.
[Ад лац. prospectus — від, агляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэ́бет, ‑у, М ‑беце, м.
Спеў шчыглоў, ластавак і некаторых іншых птушак. На світанні яны [палескія лясы] звіняць птушыным шчэбетам, пераклікаюцца глухім перастукам дзятлаў і буркатаннем дзікіх галубоў.Грахоўскі.Шчэбетам сустрэлі [ластаўкі] Родны край з дарогі. На тэлеантэне Пасядзелі трохі.Калачынскі.//перан. Гучны, хуткі, ажыўлены гоман, размова. Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам.Колас./уперан.ужыв.Сталы стаялі ўпрытык. Ад металічнага шчэбету машынак можна было аглухнуць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́йны
1. wírksam, tätig, tátkräftig, aktiv [-´ti:f], enérgisch; rége (ажыўлены);
дзе́йная падрыхто́ўка rége Vórbereitungen;
прыма́ць дзе́йны ўдзе́л tätig mítwirken, Ánteil néhmen* (у чым-н. an D);
2.гл. дзеючы
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
blooming
[ˈblu:mɪŋ]
adj.
1) у цьве́це, у кве́цені
blooming shrubs — кусты́ ў цьве́це
2) квітне́ючы, у ро́сквіце; які́ дае́ вялі́кія прыбы́ткі
blooming market — ры́нак у ро́сквіце, мо́цна ажы́ўлены ры́нак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
alive[əˈlaɪv]adj.
1. жывы́;
remain alive заста́цца жывы́м
2.ажы́ўлены;
Mary’s face was alive with happiness. Твар Мэры свяціўся ад шчасця.
3. : keep a tradition alive праця́гваць трады́цыю
♦
alive and kicking жывы́ і здаро́вы;
be alive to the danger усведамля́ць небяспе́ку;
more dead than alive ні жы́вы ні мёртвы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кіпу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які кіпіць, нагрэты да кіпення. На стале з’явілася кіпучая смажаніна сала з каўбасою і яечкамі.Пестрак.
2. Бурлівы, пеністы. Кіпучы вадаспад. □ Песня ўздымае Кіпучы вал з глыбінь марскіх.Танк.// Пеністы, іскрысты (пра віно, піва і пад.). За кожным сталом Месца пакінем для нашых сяброў, Чарку пакінем з кіпучым віном.Танк.
3.перан. Дзейны, ажыўлены, напружаны. Кіпучая дзейнасць. □ Наш край кіпучай працай Узмоцнен і сагрэт.Журба.// Палкі, гарачы. Кіпучая натура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)