неадхі́льны

1. (якога нельга адхіліць) nicht zu besitigen, nüberwindlich;

2. (неадступны, пастаянны, пераканаўчы) numstößlich, unwiderlgbar; bezubernd, unwidersthlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДЗЮЛЁРАН ((Dulaurans) Нестар) (каля 1825, Варшава — 1868),

удзельнік паўстання 1863—64. Каля 1861 працаваў у кіраўніцтве буд-вам Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі ў Вільні, удзельнічаў у арг-цыі першых рэв. гурткоў. Балансаваў паміж «чырвонымі» і «белымі». У 1862 камісар Варшаўскага Цэнтр. нац. к-та ў Літоўскім правінцыяльным камітэце, неўзабаве выключаны з к-та, зблакіраваўся з «белымі». У лют. 1863 выступіў з прапановай адхіліць «чырвоных» ад кіраўніцтва паўстаннем. Па яго ініцыятыве Літоўскі к-т распушчаны і створаны «белы» Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у якім Дз. заняў пасаду камісара варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і Беларусі. З лета 1863 у Познані — пам. рэв. камісара ў Прусіі, з лета 1864 у Дрэздэне — рэв. камісар паўстанцкага ўрада ў Германіі. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Парыж.

В.​Ф.​Шалькевіч.

т. 6, с. 129

т. 6, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zażegnać

зак. прадухіліць; адхіліць; папярэдзіць;

zażegnać nieszczęście — прадухіліць няшчасце

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

obviate

[ˈɑ:bvieɪt]

v.

пазьбяга́ць, пазбаўля́цца, адхіля́ць, ухіля́цца

to obviate a difficulty — пазба́віцца ця́жкасьці

to obviate danger — адхілі́ць небясьпе́ку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

отстрани́ть сов.

1. адхілі́ць, мног. паадхіля́ць; (отодвинуть) адсу́нуць, мног. паадсо́ўваць; (оттолкнуть) адштурхну́ць, мног. паадшту́рхваць, адпіхну́ць, адапхну́ць, мног. паадпіха́ць, паадпі́хваць;

2. (от должности) зво́льніць, мног. пазвальня́ць, зняць, мног. пазніма́ць (з паса́ды); (от участия в чём-л.) адхілі́ць, мног. паадхіля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аджагна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уст. Ва ўяўленні рэлігійных людзей — жагнаючыся, адхіліць ад сябе якую‑н. бяду, непрыемнасць, адагнаць нячыстую сілу; адхрысціцца. Аджагнацца ад злога духа. □ Не аджагнаўся ты [Мазыр] крыжам, не зратаваўся спарышом ні ад пакуты, ні ад слёз, якія даў няўмольны лёс! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. адмёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. адмяці; зак., што.

Падмятаючы, адсунуць убок. Адмесці смецце з праходу. Адмесці снег ад ганка. // перан. Адхіліць, адкінуць што‑н. як непатрэбнае ці нерэальнае. Выступіла Маша. Яна смела адмяла ад Шароўкі ўсе лішнія абвінавачанні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадхі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога нельга адхіліць, якога немагчыма пазбегнуць. Ужо два тыдні як над сялом павіс нейкі страх і трывога, чаканне чагосьці страшнага і неадхільнага. Колас.

2. Пастаянны, неадступны. Папярэдзіць, адгарадзіць гэтую крыштальную чысціню ад усяго бруднага раптам стала для мяне неадхільным клопатам. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uwzględnić

зак. улічыць; узяць пад увагу;

nie uwzględnić podania — адхіліць заяву

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zapobiec

зак. czemu прадухіліць; папярэдзіць; адхіліць;

zapobiec chorobie — прадухіліць (папярэдзіць) хваробу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)