удовлетворя́ть несов.

1. (желание, просьбу) задавальня́ць, задаво́льваць, здавальня́ць;

2. (обеспечивать) забяспе́чваць;

удовлетворя́ть провиа́нтским дово́льствием задавальня́ць правія́нцкім забеспячэ́ннем;

3. (соответствовать) задавальня́ць (што), задаво́льваць (што), адпавяда́ць (чаму);

удовлетворя́ть предъявля́емым тре́бованиям задавальня́ць паста́ўленыя патрабава́нні (адпавяда́ць паста́ўленым патрабавання́м);

4. (делать довольным) здаво́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыскарда́нтны

(ад лац. discordare = не адпавядаць)

непадобны па якой-н. генетычнай прымеце (напр. д-ыя блізняты); параўн. канкардантны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БІЯЛАГІ́ЧНЫ ЎЗРО́СТ,

паказчык, які характарызуе пэўны этап развіцця арганізма з уласцівай яму сукупнасцю абменных, марфал., функцыян. і рэгулятарных асаблівасцяў і адаптыўных магчымасцяў, якія мяняюцца з цягам часу. Вызначаецца станам скуры і яе вытворных, зубоў, ступенню акасцянення шкілета, вастрынёй зроку, дыяпазонам акамадацыі хрусталіка і інш. Біялагічны ўзрост можа не адпавядаць храналагічнаму — апярэджваць ці адставаць ад яго. Тэмп біял. узроставых змен залежыць ад спадчыннасці і ўмоў навакольнага асяроддзя (для чалавека — умовы быту, харчаванне, прафес. шкоднасці, хранічныя інтаксікацыі алкаголем, наркотыкамі, нікацінам і інш.).

т. 3, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

conform [kənˈfɔ:m] v.

1. прыстасо́ўваць; прыстасо́ўвацца

2. (to) падпарадко́ўвацца;

conform to the rules падпарадко́ўвацца пра́вілам

3. узгадня́ць; узгадня́цца; адпавяда́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

coincide

[,koʊɪnˈsaɪd]

v.i.

1) супада́ць, адбыва́цца ў ты́м са́мым ча́се

2) адпавяда́ць дакла́дна; згаджа́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

correspond

[,kɔrəˈspɑ:nd]

v.i.

1) адпавяда́ць; быць адпаве́дным, аналягі́чным; пагаджа́цца з чым

2) лістава́цца, перапі́свацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адслужы́ць, -лужу́, -лу́жыш, -лу́жыць; -лу́жаны; зак.

1. Прабыць на службе, папрацаваць нейкі час.

А. дваццаць гадоў у лясніцтве.

2. Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць.

А. два гады ў арміі.

3. Службай адплаціць, адрабіць за што-н.

А. за шкоду.

4. Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню.

5. Адправіць набажэнства.

А. імшу.

|| незак. адслу́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канды́цыя

(лац. condicio = умова, патрабаванне)

норма, якасць, якім павінен адпавядаць той ці іншы тавар, матэрыял (напр. пасяўная к. насення).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ІНВЕСТЫЦЫ́ЙНЫ ІНСТЫТУ́Т,

арганізацыя або ўстанова (кампанія, фонд, карпарацыя і інш.), якая займаецца пасрэдніцкай або кансультатыўнай дзейнасцю на рынку каштоўных папер. Заснавальнікамі І.і. могуць быць юрыд. і фіз. асобы, у т. л. і замежныя. У якасці І.і. могуць выступаць камерцыйныя банкі. І.і. павінен атрымаць спец. ліцэнзію, адпавядаць устаноўленым кваліфікацыйным патрабаванням, мець мінімальны неабходны статутны фонд. У выпадку аб’явы ін-та неплацежаздольным, усе працуючыя ў ім спецыялісты аўтаматычна пазбаўляюцца кваліфікацыйных атэстатаў і могуць прыступіць да такой работы ў інш. І.і. толькі пасля паўторнага атрымання спец. атэстата.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дапасава́цца, ‑суецца; незак.

1. Узгадняцца з чым‑н., адпавядаць чаму‑н. Не заўсёды ў рамане паводзіны і ўчынкі героя дапасуюцца да яго характару, адпавядаюць яго псіхалагічнаму партрэту. Хромчанка.

2. Стаяць у аднолькавым родзе, ліку, склоне або асобе з галоўным словам (пра залежнае слова). Прыметнік дапасуецца да назоўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)