Агульная назва розных кірункаў у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якія абвясцілі разрыў з рэалізмам, адмаўленне ад старых форм і пошук новых эстэтычных прынцыпаў.
|| прым.мадэрні́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДВАЙНО́ГА АДМАЎЛЕ́ННЯ ЗАКО́Н,
закон логікі, паводле якога адмаўленне адмаўлення (г.зн. паўторанае двойчы адмаўленне) дае сцвярджэнне. Напр.: «Калі няправільна, што сусвет не з’яўляецца бясконцым, то ён бясконцы». Гэты закон вядомы з часоў антычнасці. Стараж.-грэч. філосафы Зянон Элейскі і Горгій выкладалі яго так: калі з адмаўлення якога-н. выказвання выходзіць супярэчнасць, то мае месца двайное адмаўленне зыходнага выказвання, г.зн. яно само. Д.а.з. запісваецца ў вылічэнні выказванняў сучаснай матэм. логікі наступным чынам: a→A, што чытаецца так: «двайное адмаўленне a мае вынікам A′» (знак → — знак імплікацыі, які адпавядае злучніку «калі, то»). Другі закон логікі, які гаворыць аб магчымасці не здымаць, а ўводзіць 2 адмаўленні, называюць зваротным Д.а.з.; двайное сцвярджэнне мае вынікам сваё двайное адмаўленне. Напр.: «Калі Шэкспір пісаў санеты, то няпраўда, што ён не пісаў санеты». Аб’яднанне гэтых 2 законаў дае поўны Д.а.з.: двайное адмаўленне раўназначна сцвярджэнню. Напр.: «Планеты не нерухомыя толькі ў тым выпадку, калі яны рухаюцца».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэманстраты́ўны, -ая, -ае.
1. Які ўчыняецца з мэтай дэманстрацыі (у 5 знач.).
Дэманстратыўнае адмаўленне ад дзяжурства.
Дэманстратыўна (прысл.) пакінуць сход.
2. Які з’яўляецца тактычнай дэманстрацыяй (у 4знач.) з мэтай заблытаць праціўніка.
Д. манеўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ненападзе́нне, ‑я, н.
Адмаўленне дагаворных бакоў ад якіх‑н. варожых дзеянняў у адносінах паміж сабой. Пакт аб ненападзенні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапацясне́нне, ‑я, н.
Добраахвотнае адмаўленне ад карыстання часткай жылой плошчы, у выніку чаго ствараецца магчымасць усялення дадатковых жыльцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Entságung
f -, -en адмаўле́нне; адрачэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адрачэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. адрачыся.
2. Афіцыйны дакумент пра адмаўленне ад сваіх правоў. Падпісаць адрачэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадпара́дкаванне, ‑я, н.
Адмаўленне або нежаданне падпарадкавацца каму‑, чаму‑н. [Ляшчэня] абвінаваціў Паходню ў непадпарадкаванні дырэктывам, у парушэнні дзяржаўнай дысцыпліны.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэсегрэга́цыя, ‑і, ж.
Адмена сегрэгацыі, адмаўленне ад палітыкі сегрэгацыі (у 1 знач.), ліквідацыя заканадаўства, якое падзяляе насельніцтва паводле расавых адзнак.
[Ад лац. de... і segregatio — аддзяленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўшчыльне́нне, ‑я, н.
Добраахвотнае адмаўленне ад карыстання часткай сваёй жылой плошчы, у выніку чаго ствараецца магчымасць для ўсялення іншых; самапацясненне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)