She got a C in maths. Яна атрымала «здавальняюча» па матэматыцы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
trademark
[ˈtreɪdmɑ:rk]
n.
1) фірмо́вая ма́рка
2) характэ́рная адзна́ка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛАКАНІ́ЗМ (ад грэч. lakōnismos),
гранічная сціпласць і дакладнасць у выказванні думак. Паводле легенды, такой рысай славіліся жыхары Лаканіі (Стараж. Грэцыя) — спартанцы ў адрозненне ад красамоўных афінскіх аратараў. Л. выступае як вызначальная адзнака асобных фальклорных жанраў (прыказка, прымаўка, загадка, анекдот, жарт), абумоўлівае жанрава-кампазіцыйныя формы эпіграмы, эпітафіі, карацелькі. Лаканічнасцю вызначаюцца крылатыя словы, афарызмы. Л. можа з’яўляцца адным са сродкаў выяўлення ідэі літ. твора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМІ́ТЭД, ЛТД (англ. Limited, Ltd),
адзнака абмежаванай адказнасці кампаніі, таварыства, банка па абавязацельствах. Кампанія, у назве якой ёсць гэтая абрэвіятура, адказвае па сваіх абавязацельствах маёмасцю, што ёй належыць, і не нясе адказнасці па абавязацельствах акцыянераў (пайшчыкаў). Акцыянеры нясуць адказнасць па абавязацельствах кампаніі ў межах свайго ўкладу (паю). У Вялікабрытаніі тэрмін «Л.» выкарыстоўваецца ў назвах прыватных фірм з абмежаванай колькасцю акцыянераў.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.
Невысокі па якасці, не вельмі добры, сярэдні, звычайны. Пасрэдная адзнака. □ Што ж датычыць узроўню вытворчасці ў гэтым калгасе, то ён, нягледзячы на вельмі пасрэдныя землі, з’яўляецца даволі высокім.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРАКА́МБІЙ (ад. лац. pro перад, раней, замест + камбій),
эмбрыянальная фаза ў развіцці першаснай праводнай сістэмы; ч. верхавінкавай мерыстэмы. Закладваецца ў парастках, у вобласці фарміравання лісцевых зачаткаў і ў каранях. Клеткі П. моцна выцягнутыя (празенхімныя), танкасценныя, слабавакуалізаваныя, размешчаны ў выглядзе цяжоў і ўтвараюць адзіную пракамбіяльную сістэму. Колькасць цяжоў паміж сцяблом і лістом пастаянная для віду (важная таксанамічная адзнака). З П. ўтвараюцца праводныя тканкі — першасныя ксілема і луб (флаэма).