коранеклубняпло́ды, ‑аў.

Агульная назва для караняплодаў і клубняплодаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарма́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ма́т, ж.

Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.).

Супрацьтанкавая г.

|| прым. гарма́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашані́ль, -і, ж.

Агульная назва некаторых відаў насякомых, з цела самак якіх здабываюць чырвоную фарбу, кармін.

|| прым. кашані́левы, -ая, -ае і кашані́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыло́пы, -ло́п, адз. антыло́па, -ы, ж.

Агульная назва розных відаў парнакапытных жвачных млекакормячых сямейства пустарогіх (сарны, сайгакі, джэйраны і пад.).

|| прым. антыло́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карды́т, ‑у, М ‑дыце, м.

Агульная назва сардэчных хвароб.

[Ад грэч. kardía — сэрца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэ́рнець, ‑і, ж.

Агульная назва двух відаў нырцовай качкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натурфіласо́фія, -і, ж.

Агульная назва філасофскіх вучэнняў аб прыродзе, якія грунтаваліся не на доследных даных навук, а на абстрактных філасофскіх прынцыпах.

|| прым. натурфіласо́фскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкадэ́нцтва, -а, н.

Агульная назва нерэалістычных кірункаў у літаратуры і мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якія характарызуюцца фармалізмам, крайнім індывідуалізмам.

|| прым. дэкадэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іра́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Агульная назва народаў, якія насяляюць Іран.

|| ж. іра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. іра́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́цкі, -ая, -ае.

1. гл. брат.

2. Шчыры, сяброўскі, блізкі па духу.

Брацкая сустрэча.

Брацкае прывітанне.

Брацкая магілаагульная магіла воінаў, змагароў, ахвяр і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)