2. Уключыць у сферу свайго дзеяння, уплыву каго‑, што‑н.
•••
Як вокам ахапіць (акінуць, агледзець, скінуць) — колькі можна ўбачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Rúndschauf -, -en
1) хро́ніка, агля́д;
~ hálten*агле́дзець (наво́кал)
2) хро́ніка; агля́д (газет, часопісаў)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
по́гляд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Накіраванасць зроку на каго-, што-н.
Кінуць п. на каго-, што-н. (хутка паглядзець). З першага погляду або на першы п. (паводле першага ўражання). Абвесці поглядам (ацэньваючы, агледзець).
2. Выраз вачэй.
Ласкавы п.
Збянтэжаны п.
3.перан. Думка, меркаванне, пункт гледжання.
Навуковыя погляды.
Падзяляць чые-н. погляды.
На мой п. (на маю думку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Спана́трыць ‘унадзіцца’ (Жд. 2), ‘прызвычаіцца, прывыкнуць, прывучыць’ (Скарбы, Юрч.), ‘вынюхаць, адчуць карысць’ (Арх. Федар.), ‘разабрацца, зразумець праз пэўны час’ (ашм., Стан.), ‘здагадацца, скеміць’ (Варл., Сл. ПЗБ), спана́трываць ‘разумець’ (Касп.), спынутрува́цца ‘ўнадзіцца’ (Бяльк.), спапатрава́ць ‘паназіраць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. балг.дыял.спантре́вам ‘разумець’, адносіны да якога застаюцца няяснымі. Да панатрыць (гл.), няяснага паходжання. Аўтары Сл. ПЗБ (4, 529) параўноўваюць з польск.spenetrować ‘агледзець, высачыць’, што з лац.penetrare ‘пранікаць, дасягаць, урывацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адха́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1.Разм. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Міхась затуліў.. [жорава] халатам. А сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Хлопцы спалохаліся, адхаялі яго, завялі дахаты і жорава яму аддалі.Брыль.
2. Ачысціць, адмыць, агледзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінапты́чны
(гр. synoptikos = здольны ўсё акінуць вокам, агледзець)
1) які дае агляд усіх частак складанага цэлага (напр. с-ыя табліцы);
2) які мае адносіны да сіноптыкі; звязаны з высвятленнем метэаралагічных умоў, стану здароўя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абсле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго‑н. Абследаваць раку.// Уважліва агледзець (аглядаць), азнаёміцца (знаёміцца) з чым‑н. Дзед жа Талаш з Нупрэем узялі на сябе задачу абследаваць пункты, што ляжалі па дарозе на мястэчка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камісава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак.; каго-што.
Разм.
1.Агледзець (аглядаць) каго‑н. на медыцынскай камісіі для вызначэння стану здароўя. Урачы ўважліва камісуюць дапрызыўнікаў.
2. Вызваліць (вызваляць) на медыцынскай камісіі ад ваеннай службы, работы і пад. па стану здароўя. Камісаваць раненага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абша́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Разм. Вельмі ўважліва, дапытліва агледзець, абмацаць, абшукаць. Абшарыць кішэні. □ З’явіліся паліцэйскія і далажылі, што ўсё абшарылі і нічога не знайшлі.Машара.А ў хаце Гэлькі абшарылі паліцыянты ўсе закуткі, камору, вышкі, перайшлі ў варывеньку, нарэшце, у хлеў.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zwiedzić
зак. наведаць; агледзець;
zwiedzić miasto — паглядзець горад;
zwiedzić obce kraje — пабываць у чужых краях
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)