першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «авіяцыйны».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аэра-
(гр. aer, aeros = паветра)
першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «авіяцыйны», «паветраны».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
навігра́ф
[ад наві(гацыя) + -граф]
авіяцыйны прыбор на лятальных апаратах для вызначэння пройдзенага шляху, хуткасцей ветру і руху апарата.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўташту́рман
(ад аўта- + штурман)
авіяцыйны прыбор, які аўтаматычна запісвае каардынаты лятальнага апарата, накрэсліваючы яго шлях на карце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫШЫНЯМЕ́Р,
1) Вышынямер авіяцыйны, альтыметр, прылада для вымярэння вышыні палёту лятальнага апарата над зямлёй. Адрозніваюць бараметрычныя вышынямеры (гл.Анероід) і радыёвышынямеры. Дзеянне бараметрычных вышынямераў заснавана на залежнасці атм. ціску ад вышыні палёту. Паказвае вышыню адносна месца ўзлёту. Радыёвышынямер працуе на прынцыпе адбіцця радыёхваль ад паверхні зямлі. Паказанні адпавядаюць сапраўднай вышыні палёту.
2) Вышынямер лесатаксацыйны, прылада для вымярэння вышыні дрэў і вугла іх нахілу. Заснавана на прынцыпе пабудовы падобных трохвугольнікаў.
3) Вышынямер геадэзічны, прылада для вызначэння перавышэння адных пунктаў над другімі (гарызонтаў): нівелір, тэадаліт, экліметр і інш.геадэзічныя прылады і інструменты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВО́Д «СТРОММАШЫ́НА» Пабудаваны ў 1913 у Магілёве як чыгуна-медналіцейны з-д, з 1922 металаапр.з-д «Адраджэнне», у 1940 з далучэннем аўтарамонтнага з-да — авіяцыйныз-д. Ў Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў Куйбышаў (цяпер Самара), цэхі ў асн. разбураны. Адноўлены ў 1946 з сучаснай назвай. У 1964—75 вырабляў пасажырскія ліфты. Прадукцыя (1999): тэхнал. лініі па вырабе керамічнай цэглы, керамзітавага жвіру, азбестацэментавых шыферу і труб, жалезабетонных шпал для магістральных чыгунак, мяккай дахоўкі (руберойд, шклопалатно); абсталяванне для вытв-сці пясчана-цэментавых вырабаў, рамы лесапільныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ АКАДЭ́МІЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1995 на базе Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага (з 1953) і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага (з 1980) вучылішчаў. Рыхтуе: камандзіраў падраздзяленняў мотастралковых, танкавых, паветрана-дэсантных, інжынерных, аўтамабільных, унутраных, пагранічных войск; камандзіраў падраздзяленняў тылавога забеспячэння, артылерыі, афіцэраў-псіхолагаў, лётчыкаў, ваен. інжынераў ракетных войск і артылерыі, войск сувязі, супрацьпаветранай абароны, ваенна-паветраных сіл. У 1995—96 навуч.г. ф-ты: камандна-штабны, агульнавайсковы, ракетных войск і артылерыі, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, інжынерных і аўтамаб. войск, авіяцыйны, падрыхтоўкі замежных ваеннаслужачых, унутр. войск Мін-ваўнутр. спраў, пагранічных войск. Ад’юнктура з 1956, дактарантура з 1993. Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый з 1967, доктарскіх — з 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ВЫШЭ́ЙШЫ ЛЁТНА-ТЭХНІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1974 як Мінскае авіяц.-тэхн. вучылішча грамадз. авіяцыі. З 1991 каледж. З 1994 Мінскі дзярж.авіяцыйны каледж. З 1995 сучасная назва. Рыхтуе спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыяй: інжынераў і дыспетчараў па кіраванні рухам на паветр. транспарце, інжынераў-механікаў, інжынераў-электрамеханікаў, радыёінжынераў, авіяц. тэхнікаў-электрыкаў, радыётэхнікаў, тэхнікаў-механікаў, тэхнікаў-электрыкаў. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): арганізацыя руху і кіраванне на транспарце; тэхн. эксплуатацыя лятальных апаратаў і рухавікоў, авіяц. прыбораў, сістэм і комплексаў, авіяц. радыёабсталявання, авіяц. электрыфікаваных і пілатажна-навігацыйных комплексаў; выліч. машыны, сістэмы і сеткі; кіраванне рухам на паветр. транспарце і інш. Прымаюцца асобы з.сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫЁМЕТР (ад лац. vario змяняю + ...метр),
1) авіяцыйны — паказальнік скорасці падняцця і спуску лятальнага апарата. Вымярае рознасць ціскаў паветра ў атмасферы і ўнутры прылады, якая злучана з атмасферай капілярам. Пры гарыз. палёце гэтая рознасць роўная 0.
2) Варыёметр гравітацыйны — прылада для вымярэння змен паскарэння свабоднага падзення. Выкарыстоўваецца ў сейсмалогіі і гравіметрыі.
3) Варыёметр магнітны — прылада для вымярэння часовых змен геамагн. поля. Бывае стацыянарны (у магн. абсерваторыях) і палявы (для магнітаразведачных работ).
4) Варыёметр радыётэхнічны — сістэма дзвюх або больш шпуляў індуктыўнасці, адна з якіх рухомая. Прызначаны для плаўнай змены індуктыўнасці (узаемаіндуктыўнасці). Калі шпулі не злучаны, варыёметр пераўтвараецца ў высокачастотны трансфарматар з пераменнай сувяззю. Выкарыстоўваецца для настройкі тэле- і радыёпрыёмнікаў, выхадных каскадаў генератараў у шырокім дыяпазоне частот, у вымяральных прыладах.