Авіяцыйны спорт, гл. Тэхнічныя віды спорту
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АВІЯЦЫ́ЙНЫ СПОРТ,
агульная назва відаў спорту, звязаных з выкарыстаннем лятальных апаратаў. Уключае верталётны спорт, дэльтапланёрны спорт, парашутны спорт, планёрны спорт, самалётны спорт.
т. 1, с. 66
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Авіяцыйны рухавік 1/63 (іл.)—64, 65; 9/341; 10/336
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Куйбышаўскі авіяцыйны інстытут 1/64
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Казанскі авіяцыйны інстытут 1/64
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Харкаўскі авіяцыйны інстытут 1/64
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АВІЯЦЫ́ЙНЫ РУХАВІ́К,
цеплавы рухавік для забеспячэння палётаў лятальных апаратаў у каляземнай паветр. прасторы. Асн. тыпы авіяцыйнага рухавіка: паветрана-рэактыўныя рухавікі (пераважна турбарэактыўныя рухавікі), турбавінтавыя рухавікі і поршневыя бензінавыя (устанаўліваюцца на самалётах грамадз. авіяцыі спец. прызначэння).
Да кампрэсарных паветрана-рэактыўных авіяцыйных рухавікоў адносяцца газатурбінныя рухавікі прамой і непрамой рэакцыі (у т. л. турбавальныя, якія выкарыстоўваюцца ў асн. на верталётах). На самалётах пакарочанага, а таксама верт. ўзлёту і пасадкі прымяняюць пад’ёмныя і універсальныя пад’ёмна-маршавыя газатурбінныя рухавікі. На самалётах, здольных развіваць звышгукавыя скорасці, устанаўліваюць бескампрэсарныя праматочныя паветрана-рэактыўныя рухавікі ці змешаныя ўстаноўкі. Ёсць таксама пульсавальныя паветрана-рэактыўныя, вадкасна-ракетныя і паветрана-ракетныя рухавікі. Авіяцыйныя рухавікі аснашчаюць аўтам. сістэмамі, што аблягчае кіраванне імі, павышае іх эксплуатацыйную надзейнасць. Асн. паказчыкі дасканаласці авіяцыйнага рухавіка: удз. вага (адносіны вагі рухавіка да яго ўзлётнай цягі ці магутнасці) і ўдз. расход паліва (адносіны гадзіннага расходу паліва да крэйсерскай цягі ці магутнасці).
т. 1, с. 66
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ АВІЯЦЫ́ЙНЫ КАЛЕ́ДЖ,
гл. Мінскі вышэйшы лётна-тэхнічны каледж.
т. 10, с. 432
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут 1/64
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя С. Арджанікідзе 1/64
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)