(англ. corner = скупляць тавар са спекулятыўнай мэтай)
кароткатэрміновы дагавор з мэтай авалодаць рынкам шляхам скупкі акцый, тавараў, кантрактаў на біржах і перапрадажы перапродажы іх па манапольных цэнах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛІ СЮЧЭ́Н (1823—7.8.1864),
адзін з кіраўнікоў Тайпінскага паўстання 1850—64 у Кітаі. Далучыўся да тайпінаў у 1851, з 1859 адзін з іх кіраўнікоў. У 1858 нанёс паражэнне (сумесна з Чэнь Юйчэнам) урадавым войскам у раёне Саньхэ, у 1860 адбіў іх наступ на сталіцу тайпінаў г. Нанкін. Двойчы (1860, 1862) беспаспяхова спрабаваў авалодацьг. Шанхай. У 1863—64 кіраваў абаронай Нанкіна, пасля падзення якога (ліп. 1864) узяты ў палон і пакараны смерцю. У турме напісаў «Сведчанні», якія з’яўляюцца важнейшай крыніцай па гісторыі тайпінскага паўстання.
Тв.:
Показания Ли Сю-чэна // Тайпинское восстание 1850—1864 гг.: Сб. док. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ КАМПА́НІЯ, Руская кампанія,
першая англійская гандлёвая кампанія, якая атрымала ў 1554 хартыю свайго ўрада на права манапольнага гандлю з Рас. дзяржавай. Імкнучыся да пашырэння сувязей з краінамі Зах. Еўропы, цар Іван IV даў М.к. права свабодна перамяшчацца і бяспошлінна гандляваць з Рас. дзяржавай, а ў 1569 — права транзітнага гандлю па волжскім водным шляху з краінамі Усходу. М.к. імкнулася манапольна авалодацьрас. рынкам, выцясняючы з яго канкурэнтаў (найперш прадстаўнікоў Галандыі). Спыніла дзейнасць пасля 1649, калі ўрад выслаў з Расіі яе агентаў і інш. англічан у сувязі з пакараннем смерцю англ. караля Карла I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перавучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
1. Навучыцца чаму‑н. іншаму, авалодаць другой прафесіяй, іншымі метадамі, правіламі і пад. Перавучыцца з трактарыста па камбайнера.
2.Разм. Прычыніць сабе шкоду празмернага вучобай. [Марыська:] — Нешта нядобрае з Касяй. Ці не перавучылася яна?Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарасні́к, ‑а, м.
Разм.
1. Перадавы рабочы, які прымяняе скарасныя метады работы. А быць майстрам сва[ёй] справы, авалодаць тэхнікай, якая ў цябе пад рукамі, гэта і ёсць — быць скарасніком.Грамовіч.
2. Спецыяліст па скарасному руху. Машыніст-скараснік. Лыжнік-скараснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
~ć nową metodę produkcji — авалодаць новым метадам вытворчасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
тэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.
1. Сукупнасць сродкаў працы, ведаў і дзейнасці, што служаць для стварэння матэрыяльных каштоўнасцей.
Навука і т.
2. Сукупнасць прыёмаў і навыкаў, што выкарыстоўваюцца ў якой-н. галіне дзейнасці або мастацтве.
Авалодаць тэхнікай.
Музычная т.
Т. справаводства.
3.зб. Машыны, розныя прылады той ці іншай галіны вытворчасці.
Рамонт тэхнікі.
Ваенная т.
|| прым.тэхні́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПЕТРАГРА́ДСКАЯ АБАРО́НА 1919.
Адбывалася ў маі—ліст. 1919 у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—22. Сав. войскі 7-й і 15-й армій Зах. фронту (каманд. Дз.М.Надзёжны, потым У.М.Гіціс) пры падтрымцы Балт. флоту (А.П.Зеляной) задушылі антыбальшавіцкае паўстанне на фартах Красная Горка і Шэры Конь (чэрв. 1919), адбілі 2 наступленні (май—жн. і вер.—кастр.) арміі белай гвардыі ген. М.М.Юдзеніча, якая пры падтрымцы войск Эстоніі, Фінляндыі і брыт. флоту імкнулася авалодацьг. Петраград (асн. ўдар з тэр. Эстоніі) і ў кастр. выйшла на блізкія подступы да горада. Потым сав. войскі перайшлі ў контрнаступленне, да канца ліст. адкінулі войскі Юдзеніча ў Эстонію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bezähmen
1.vt утаймо́ўваць
2.~, sichавало́даць сабо́й, узя́ць сябе́ ў ру́кі, супако́іцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛЮБЧА́НСКІЯ БАІ́ 1944.
Адбыліся паміж партызанамі брыгады імя Дзяржынскага і ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Любча Вілейскага р-на Мінскай вобл. 3 і 6—8 ліп. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон у Любчы (каля 450 гітлераўцаў) прыкрываў адступленне гітлераўскіх войск. Партызаны спланавалі яго ліквідацыю. 3 ліп. штурмам авалодалі гар. пасёлкам, захапілі шмат варожага ўзбраення. Выбітыя з пасёлка гітлераўцы пачалі канцэнтраваць сілы ў в. Нягневічы, каб знішчыць партызан і авалодаць пасёлкам. 6 ліп. пры падтрымцы танкаў і артылерыі яны пачалі наступленне. 3-за пагрозы акружэння брыгада вымушана была пакінуць Любчу. Але пасля 2 дзён жорсткіх баёў 8 ліп. партызаны зноў захапілі пасёлак і ўтрымлівалі яго да падыходу Чырв. Арміі.