Ліхвя́р ’кулак’ (Яруш.), ’хто прычыняе людзям няшчасце’ (пух., Жд. 2), ’той, хто бярэ вельмі высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы’ (ТСБМ), укр. лихва́р, лихвʼя́р, ст.-рус. лихварь (XVII ст.), польск. lichwiarz, в.-луж. lichwar, чэш. lichvář ’тс’, славац. lichvár ’гандляр скацінай’; серб.-харв. ли̏хвар, славен. lihvár, макед. лихвар, балг. лихва́р. Прасл. форма lixvarь, якая абыходзіць да прасл. lixva ’пазыка грошай пад працэнты’ (Слаўскі, 4, 236). Апошняе — запазычанне з гоц. leiƕva ’пазыка’, leiƕan ’пазычаць’, ст.-в.-ням. lîhan ’тс’ (Бернекер 1, 717; Фасмер, 2, 504–505; Слаўскі, 4, 233–235). Магчыма, аднак, і поўнае запазычанне з герм. *leihwarja‑ ’пазыкадаўца’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

избега́ть несов. пазбяга́ць (каго, чаго); уніка́ць (каго, чаго); (уклоняться) ухіля́цца (ад чаго); (обходить) абхо́дзіць, абыхо́дзіць, абміна́ць, міна́ць (каго, што);

избега́ть знако́мых пазбяга́ць знаёмых;

избега́ть неприя́тных разгово́ров пазбяга́ць непрые́мных размо́ў, ухіля́цца ад непрые́мных размо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манеўрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.). Манеўраваць у гэтым лесе не было як, і Андрэю прыйшлося адыходзіць проста да Дняпра па .. прырэчнай нізіне. Няхай. На станцыі манеўруе паравоз, перацягвае вагоны. Шамякін.

2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду. Шафёр пачаў манеўраваць, каб зручней пад’ехаць да месца. Хадкевіч. Людзей было столькі, што, каб прайсці, неяк трэба было абходзіць, манеўраваць, выкручвацца. Сабаленка.

3. перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго‑н.; хітрыць.

4. перан.; чым. Перасоўваць, пераразмяркоўваць што‑н. для лепшага выкарыстання. Веданне тэхнікі, уменне правільна ёю манеўраваць забяспечылі.. механізатару поспех. «Звязда».

[Ад фр. manoeuvrer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kalt lssen* vt не ўзруша́ць, не ціка́віць;

das lässt ihn kalt гэ́та яго́ ма́ла абыхо́дзіць [не ціка́віць];

~ mchen разм. забі́ць;

~ stllen пазбаўля́ць уплы́ву; зняць (з пасады); абясшко́дзіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

überghen* I vt

1) абміна́ць, праміна́ць, прапуска́ць, не заўважа́ць;

etw. mit Schwigen ~ абысці́ што-н. маўча́ннем

2) абыхо́дзіць (каго-н. пры размеркаванні)

3) паруша́ць (закон)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

skirt2 [skɜ:t] v.

1. быць разме́шчаным або́ ісці́ ўздоўж мяжы́; акружа́ць (таксама перан.)

2. прахо́дзіць, абыхо́дзіць бо́кам; быць на валасо́к (ад чаго-н.);

skirt round death быць на валасо́к ад сме́рці;

The road skirts the forest. Дарога ідзе вакол лесу;

The sun skirted the cloud with gold. Сонца пазалаціла край воблака.

3. skirt round a question ухіля́цца ад пыта́ння;

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абыхо́дзіцца несов.

1. в разн. знач. обходи́ться; (относиться каким-л. образом — ещё) поступа́ть; (удачно оканчиваться — ещё) сходи́ть; см. абысці́ся;

2. (пользоваться чем-л.) обраща́ться;

ён уме́е а. з інструме́нтам — он уме́ет обраща́ться с инструме́нтом;

3. страд. обходи́ться; избега́ться; см. абыхо́дзіць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тыл м. вайск., тс. перан. Hnterland n -(e)s, Rücken m -s, -;

напа́сці з тылу на каго-н. in den Rücken fllen (D);

абыхо́дзіць з тылу von hnten umghen*; im Rücken fssen;

захо́дзіць у тыл каму-н. j-n umghen*;

забяспе́чыць тыл den Rücken dcken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гняздзі́цца, гнязджуся, гнездзішся, гнездзіцца; незак.

1. Жыць, рабіць гнёзды (пра птушак). Гусі і качкі гнездзяцца над самай вадою. Чорны. — Я зварачаў увагу на тое, што ёсць такія мясціны, дае птушкі не хочуць гняздзіцца і спяваць, а стараюцца абмінаць іх. Колас. // Мець прытулак, прыстанішча (пра людзей, звяроў, насякомых). — Вы думаеце — многія ведаюць пра падзямелле? — сказаў дзед Піліп. — Дзе там! Людзі здаўна стараліся абыходзіць гэта месца, бо тут вечна гняздзіўся ўсякі зброд... Ваданосаў.

2. перан. Моцна трымацца, караніцца ў кім‑, чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). [Крамарэвіч] некалькі разоў на ноч курыў і ўжо заваду не было таго цяжкага, што раней гняздзілася ў душы яго. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бедава́ць, бядую, бядуеш, бядуе; незак.

1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні, смутак, жаль. Змрокам таго дня.. [Нявада] пачаў абыходзіць увесь той родны кут, па якім гэтулькі бедаваў. Чорны. У хаце Сцяпана Касцевіча ў гэты час сабралася многа людзей.. Абмяркоўвалі ўсё здарэнне, бедавалі, ахалі, клялі... Пестрак. // Турбавацца, хвалявацца, клапаціцца аб кім‑, чым‑н. [Маці:] — У тваёй [Сцяпанкавай] галаве толькі цацкі. Каб ты лепей бедаваў аб тым, хто сёлета ў нас поле араць будзе, хто шнур засее. Бядуля. [Валя Валодзю:] — Ты бедаваў, што білет прападзе. Вось запрасі Надзю. Крапіва.

2. Жыць у нястачы, беднасці; гараваць. Мянялася жыццё нядаўніх беднякоў, бедавалі ад вясны да зімы, жабруючы і гнучы спіны за кавалак хлеба. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)