awake2 [əˈweɪk] v. (awoke, awoken) fml

1. будзі́ць;

His voice awoke the sleeping child. Яго голас разбудзіў дзіця, якое спала.

2. прачына́цца

3. абуджа́ць, узбуджа́ць;

awake interest in smb. абудзі́ць ціка́васць у каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

elevate

[ˈelɪveɪt]

v.t.

1) падніма́ць; узьніма́ць

2) павыша́ць а́нгам)

3) паляпша́ць

Study elevates the mind — Вучэ́ньне разьвіва́е ро́зум

4) разьвесяля́ць; абуджа́ць надзе́ю або́ го́нар

5) павыша́ць о́лас)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

inspire [ɪnˈspaɪə] v.

1. натхня́ць;

inspire smb. to smth. натхня́ць каго́-н. на што-н.

This success will inspire us to greater efforts. Гэты поспех будзе натхняць нас на большыя намаганні.

2. абуджа́ць, выкліка́ць (пачуццё);

not inspire confidence не выкліка́ць даве́ру

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

несвядо́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ўсведамляе сваіх адносін да рэчаіснасці. Несвядомае дзіця. // Пазбаўлены класавай свядомасці; палітычна адсталы. [Нявідны:] — І трэба, таварышы, не толькі пускаць у ход зброю знішчэння ў вайне з панамі, а трэба таксама і развязваць вочы несвядомым польскім салдатам, абуджаць іх класавую свядомасць. Колас. // Якому не ўласціва ўсведамленне сваіх абавязкаў. Несвядомы работнік. // Характэрны чалавеку, які не ўсведамляе сваіх абавязкаў. Несвядомыя адносіны да працы.

2. Які адбываецца без кантролю, свядомасці; неўсвядомлены, інстынктыўны. Успаміны.., здавалася, маладзілі .. [дзеда] на шмат гадоў і ўздымалі ў ім дух нейкага несвядомага пратэсту. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возбужда́ть несов.

1. (вызывать) выкліка́ць; (пробуждать) узбуджа́ць, абуджа́ць;

возбужда́ть удивле́ние выкліка́ць здзіўле́нне;

возбужда́ть аппети́т выкліка́ць апеты́т;

возбужда́ть де́ятельность узбуджа́ць (абуджа́ць) дзе́йнасць;

2. (поднимать, предлагать на обсуждение) узніма́ць, узбуджа́ць; (начинать) распачына́ць; заво́дзіць;

возбужда́ть вопро́с узніма́ць пыта́нне;

возбужда́ть проце́сс про́тив кого́-л. распачына́ць працэ́с су́праць каго́е́будзь;

возбужда́ть де́ло о чём-л. заво́дзіць спра́ву аб чым-не́будзь;

3. (настраивать) настро́йваць;

возбужда́ть одни́х про́тив други́х настро́йваць адны́х су́праць другі́х;

4. (приводить в состояние нервного подъёма) узбуджа́ць; (волновать) хвалява́ць, узруша́ць; (распалять) распа́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rouse [raʊz] v.

1. fml будзі́ць, абуджа́ць; абуджа́цца;

I was roused by the ringing of the bell. Мяне разбудзіў званок.

2. падахво́чваць, заахво́чваць; схіля́ць

3. fml узбуджа́ць (пачуцці, дзейнасць);

rouse interest выкліка́ць ціка́васць

4. раздражня́ць, выво́дзіць з сябе́;

He is not easily roused. Яго цяжка вывесці з сябе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

litość

litoś|ć

ж. літасцівасць, літасць, міласэрнасць;

robić co z ~ci — рабіць што з літасці (міласэрнасці, ласкі, шкадавання);

budzić ~ć — абуджаць міласэрнасць;

bez ~ci — без літасці; бязлітасна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

жаль, ‑ю, м.

1. Пачуццё жаласці, спагады, выкліканае чыёй‑н. пакутай, няшчасцем. Стэфка глядзіць на хворага з жалем у вачах. Бядуля. Пачуццё жалю да пакрыўджанага лёсам хлопца перарастае ў пачуццё кахання. Шкраба.

2. Пачуццё горычы, смутку, тугі з прычыны страты каго‑, чаго‑н. Мацярынскі жаль. □ Марыля была ціхая, пакорная работніца і жаль свой дзявочы хавала глыбока. Брыль.

3. Пачуццё засмучэння, шкадавання. Не варта абуджаць у сэрцы тое, што перагарэла, адышло і пакінула толькі пачуццё жалю аб незваротным. Дуброўскі. — Грыб вунь растаптала, — з жалем сказаў Андрэй і паказаў на збіты нагой чорны баравік. Скрыпка.

•••

На (вялікі) жаль (у знач. пабочн.) — ужываецца, каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагарэ́ць, ‑ры́ць; зак.

1. Сапсавацца ад доўгага гарэння, моцнага награвання. Лямпачка перагарэла. // Згарэўшы ў якім‑н. месцы, распасціся на часткі. Нітка перагарэла.

2. Згарэўшы, ператварыцца ў попел; згарэць поўнасцю. Вуголле перагарэла.

3. Сатлець, сапрэць. Гной перагарэў. // Знікнуць, прапасці ў выніку застою і пад. (пра малако ў жанчын і некаторых млекакормячых). Табе нельга хвалявацца, — паўшчувала яе бабка — Ціткова Рыпіна, — а то малако перагарыць. Чыгрынаў. Старшы тут над усімі, памяркоўны стары, гаварыў: — Папсаваўся статак. Малако перагарэла. А такія малочныя былі каровы... Няхай.

4. перан. Знікнуць, прайсці, прытупіцца (аб пачуццях, перажываннях і пад.). Гнеў перагарэў. □ Не варта абуджаць у сэрцы тое, што перагарэла, адышло і пакінула толькі пачуццё жалю аб незваротным. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

excite [ɪkˈsaɪt] v.

1. узбуджа́ць, узруша́ць, хвалява́ць;

be excited хвалява́цца;

The children were excited about the coming holiday. Дзеці радаваліся надыходзячаму святу;

Don’t get excited about the outcome. This is our big chance. Не хвалюйся пра вынік. У нас вельмі добрыя шансы.

2. (in) выкліка́ць; абуджа́ць;

excite interest/envy/suspicion выкліка́ць ціка́васць/за́йздрасць/падазро́насць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)