абадо́к, ‑дка, м.

1. Памянш. да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што‑н. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.

2. Аблямоўка, вузкая палоска, якая акаймоўвае што‑н. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кайма́ ж.

1. шляк, род. шляка́ м., шлячо́к, -чка́ м., беражо́к, -жка́ м.; (обшивка) аблямо́ўка, -кі ж., лямо́ўка, -кі ж.;

2. перен. аблямо́ўка, -кі ж.; (полоса) паласа́, -сы́ ж., разг. пало́са, -сы ж.;

3. горн. прасло́ек, род. прасло́йка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лямава́ць ’аблямоўваць, акружаць, абводзіць, падшываць’ (Нас.). З польск. lamować ’тс’, якое ад lamaаблямоўка, абшыўка’ < франц. lame ’бляшка, паясок, пласцінка з золата, срэбра, якія ўжываліся пры вышыванні’ (Слаўскі, 4, 36 і 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Garnitr f -, -en

1) аздо́ба, аблямо́ўка

2) набо́р, кампле́кт (мэблі, бялізны і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obramowanie

н.

1. аблямаванне, аблямоўванне;

2. аблямоўка, лямоўка;

3. рамка;

4. акружэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кант

(польск. kant, ад ням. Kante)

1) рабро, край у чым-н.;

2) аблямоўка па краях або па швах у адзенні ў выглядзе каляровага шнурка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

binding

[ˈbaɪndɪŋ]

1.

n.

1) пераплёт -у m.

2) абшы́ўка, аблямо́ўка f.

2.

adj.

1) які́ зьвя́звае, злуча́е

2) які́ забавя́звае

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пасама́ны ’аздоба на сукенцы, пазументы’ (пін., Доўн.-Зап.), ст.-бел. посамантъ ’пазумент, аблямоўка’ (1569 г.) запазычана са ст.-польск. pasaman, якое з італ. passamano ’тс’ (Брукнер, 398; Булыка, Лекс. запазыч., 109) або з франц. passement ’пазументы, тасьма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацяга́нец ’кажух, пацягнуты сукном’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), рэч., пацяганка ’тс’, гом.аблямоўка ў кажусе’ (браг., Нар. словатв.; Мат. Гом., Ян.). Утворана ад пацягнуць < цягнуць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑анец (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахі́стка ’акравак каляровай тканіны, ейны пруг, якія выкарыстоўваюцца як стужка ці аблямоўка’ (Шн. 3, Касп.). Да прасл. xystati () (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 159). Паводле семантыкі, бел. лексема з’яўляецца роднаснай з укр. похистити ’схаваць, абараніць’, хиститися ’абгароджвацца, хавацца, прыкрывацца’, захист ’абарона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)