апалаге́тыка

(гр. apologetikos = абарончы)

1) выкліканая якімі-н. прычынамі, але не абгрунтаваная абарона чаго-н.;

2) галіна багаслоўя, якая мае задачай абарону хрысціянскай догмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

заступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак., за каго-што і без дап.

Стаць на абарону каго‑, чаго‑н. Петражыцкага не каралі. Заступіўся Сямён Калінавіч. Пташнікаў. — [Булай] заўсёды заступіцца, дапаможа, калі хто са сваіх рабочых трапіць у бяду. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гарадзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Выдзеліць якую‑н. плошчу агароджай. Выгарадзіць прагон для жывёлы.

2. перан. Разм. Узяць пад абарону, апраўдаць каго‑н. з вінаватых. Страйболаў.. імкнуўся апраўдацца, выгарадзіць сябе перад Дзерашам. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ГРАМАДА́ (БСДГ),

Грамада, партыя сацыял-дэмакр. кірунку. Створана ў сак. 1991. Працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Кіруючы орган паміж з’ездамі — цэнтр. рада. БСДГ заяўляе, што яна левацэнтрысцкая партыя парламенцкага тыпу, якая лічыць прыярытэтнымі кірункамі сваёй дзейнасці прапаганду і абарону агульначалавечых каштоўнасцяў, ідэалаў сацыял-дэмакратыі, сац. абарону чалавека працы. Мэта яе дзейнасці — пабудова незалежнай дэмакратычнай, прававой і сац. бел. дзяржавы як раўнапраўнага суб’екта еўрап. і сусв. супольнасці. Філіі і суполкі БСДГ дзейнічаюць ва ўсіх абл. цэнтрах і многіх гарадах Беларусі.

т. 2, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абылга́ць, ‑лгу, ‑лжэш, ‑лжэ; ‑лжом, ‑лжаце, ‑лгуць; заг. абылжы; зак., каго.

Нагаварыць на каго‑н.; узвесці паклёп; абгаварыць. — Што ж ты нарабіў? — ледзь не закрычаў на мяне ўжо ў кабінеце рэдактар. — Сумленных людзей абылгаў, а сабатажнікаў узяў пад абарону. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Войска, высаджанае (з карабля, верталётаў, самалётаў) на тэрыторыю праціўніка для баявых дзеянняў. Паветраны дэсант. Марскі дэсант. Высадзіць дэсант.

2. Высадка войск на тэрыторыю праціўніка. Падрыхтавацца да дэсанту. □ Занялі абарону на беразе мора — на выпадак дэсанту. Бачыла.

[Фр. descente.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць замацаваным.

2. Утрымацца на занятай пазіцыі, арганізаваўшы абарону.

Войскі замацаваліся на новых рубяжах.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Застацца за кім-, чым-н., зрабіцца прыналежнасцю каго-, чаго-н. (пра назву, мянушку і пад.).

Гэта мянушка за ім замацавалася назаўсёды.

|| незак. замацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. замацо́ўванне, -я, н.

|| наз. замацава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАТЫРА́Й (1831, с. Урахі, Дагестан — 1910),

даргінскі паэт. Адзін з пачынальнікаў рэаліст. кірунку ў дагестанскай л-ры. Аўтар цыклаў вершаў-песень «Пра жыццё», «Пра героя», «Пра каханне» (выд. 1928). Стварыў вобразы мужных людзей, выступіў у абарону бяспраўнай жанчыны.

т. 2, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫФАМА́ЦЫЯ (ад лац. diffamatio ганьбаванне),

выказванне ў сродках масавай інфармацыі сапраўдных або лжывых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць грамадзяніна або арганізацыі, установы. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае судовую абарону гонару і годнасці права зняважаных на матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды.

т. 6, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎСТА́ННЕ,

масавае ўзброенае выступленне супраць пануючых класаў у абарону класавых або нац. інтарэсаў. Адрозніваюць: масавае рэв. ўзброенае П. з мэтай заваявання паліт. улады; бунт — стыхійнае, неарганізаванае выступленне мас; путч — выступленне гал. чынам афіцэрскіх груп для ўстанаўлення ваен. дыктатуры, а таксама мяцеж.

т. 12, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)