Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АПЛІКАТУ́РА,
спосаб размяшчэння і парадак чаргавання пальцаў пры ігры на муз. інструменце, а таксама яго абазначэнне ў нотах. Залежыць ад спецыфікі канструкцыі інструмента і прыёмаў ігры на ім, ад індывід. асаблівасцяў будовы рук выканаўцы. Зручная аплікатура — дзейсны сродак выразнасці выканання твора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́НТРЫ (англ. gentry),
1) у Англіі 16—17 ст. сярэдняе і дробнае дваранства, якое здолела прыстасавацца да развіцця капіталізму (асн. частка т. зв. новага дваранства). Гал. саюзнік буржуазіі ў час Англійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя.
2) Пашыранае ў еўрап.навук. л-ры абазначэнне кітайскага феад. саслоўя шэньшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вараны́ ’чорнага колеру’ (Яруш.). Абазначэнне колеру па масці птушкі (< рус.ворон ’крумкач’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЭЛ, Бел,
у акадскай міфалогіі абазначэнне некат. багоў, найперш Энліля. У г. Пальміра (Сірыя) — вярхоўнае бажаство, уладыка свету, галава трыяды багоў, часам эпітэт бога зямлі Арцу ці Арду. У грэч. міфалогіі — цар Егіпта, сын Пасейдона і німфы Лівіі. Належыць да персанажаў, якія не маюць развітой міфалагічнай біяграфіі, але з’яўляюцца родапачынальнікамі пакаленняў будучых герояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́БІЛЕ (ад італьян. cantabile літар. пявуча),
пявучасць, напеўнасць мелодыкі (у вак. і інстр. музыцы) і муз. выканання. З 2-й пал. 18 ст.абазначэнне К. (C.) часта выстаўляецца разам з абазначэннем тэмпу муз. твора ці яго часткі, паказваючы на характар музыкі. Сустракаюцца і самаст. творы з назвай «К.» («Кантабіле» для віяланчэлі і фп. Ц.Кюі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́ТА (араб. паўнавартасная, адборная манета),
рэальная (першапачаткова — абазначэнне куфіцкага дырхема) і лікавая грашовая адзінка Стараж. Русі. У 11 ст. Н. = 1/20 грыўні кун (прыблізна 2 1/2г серабра) = 1 1/4куны = 2 1/2 разаны = 5—7 1/2вевярыцы; у 12—13 ст. Н. = 1/20 грыўні кун = 2 1/2 куны або разаны.