прырабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. што і да чаго. Прымацаваць, трывала злучыць з чым-н.

П. ручку да форткі.

2. што і да чаго. Прыбудаваць да чаго-н.

П. дашчаную пуню да хлява.

3. што, чаго і без дап. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку.

П. на пагрузцы вагонаў.

4. што. Прыбавіць вязаннем.

П. палецу пальчатцы.

|| незак. прырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыро́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыро́бка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пусты́, -а́я, -о́е.

1. Пра ёмішча: нічым не запоўнены, вольны.

П. кораб.

Пустыя кішэні. 3 пустога (наз.) і Саламон не налье (прыказка). На п. жывот (не пад’еўшы; разм.). П. шар.

Пустая парода (без металу; спец.).

2. перан. Беззмястоўны, беспадстаўны, несур’ёзны.

П. чалавек.

Пустая задума.

Пустая кніга.

З пустымі рукамі (разм.) — нічога не прынёсшы або нічога не атрымаўшы.

Прыйшлі з пустымі рукамі.

Каб табе (яму, вам, ім) пуста было (разм.) — выражэнне лёгкай незадаволенасці чыімі-н. дзеяннямі.

|| наз. пустата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяцёра, пяцяры́х, пяцяры́м, пяцяры́мі, ліч. зб.

Пяць (падліковага значэння не мае; ужыв. з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. ў мн. л. і без залежнага слова).

П. мужчын. П. сірот.

Іх там працуе п.: два мужчыны і тры жанчыны. П. свіней. П. сутак. П. калёс. П. ботаў. П. рукавіц.

За пяцярых (працаваць, есці і пад.) — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзявя́цера, дзевяцяры́х, дзевяцяры́м, дзевяцяры́мі, ліч. зб.

Дзевяць.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.

Д. салдат.

Засталося д. калег;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.

Нас было д.;

в) з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць маладых істот.

Д. дзяцей.

Д. парасят;

г) з множналікавымі назоўнікамі.

Д. калёс.

Д. сутак;

д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

Д. туфель.

Д. шкарпэтак;

е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.

Сустрэць дзевяцярых.

Яда на дзевяцярых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́ры, -ая, -ае.

1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.

Ш. чалавек.

Шчырае прызнанне.

Гаварыць шчыра (прысл.). Сказаць ад шчырага сэрца.

2. Задушэўны, інтымны.

Шчырая размова.

3. Сардэчны, душэўны.

Шчырая сяброўка.

4. Пазбаўлены прытворства.

Шчырае шкадаванне.

5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.

Шчырая праца.

Ш. змагар за светлую будучыню.

Ш. следапыт.

6. Просты, даверлівы.

Ш. чалавек усяму верыць.

7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.

Ш. бор.

Шчырае золата.

Шчырая праўда — сама праўда.

|| наз. шчы́расць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́ра, -ы, мн. -ы, мер, ж.

1. Адзінка вымярэння.

М. даўжыні.

М. вагі.

2. Велічыня, ступень чаго-н.

3. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго-н.

Прыняць рашучыя меры.

Меры сацыяльнай асцярогі.

Знаць меру — праяўляць умеранасць у чым-н.

У меру

1) дастаткова, 2) якраз столькі, колькі і трэба.

У адной меры — такі самы, як і быў раней, без змен.

Па меры чаго, прыназ. з Р у адпаведнасці з чым-н., супадаючы з чым-н.

Па меры сіл.

Па меры магчымасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́са, -ы, мн. -ы, рыс, ж.

1. Вузкая паласа, лінія.

Правесці рысу.

Падвесці рысу пад чым-н. (таксама перан.: падвесці вынік, скончыць з якой-н. справай).

2. Лінія (існуючая ці ўяўная), якая раздзяляе што-н., рубеж.

Р. пад’ёму вады.

3. Уласцівасць, адметная адзнака, якасць.

Рысы характару.

Рысы новага чалавека.

4. мн. Тое, што і рысы твару.

Дарагія рысы.

Рысы твару — абрысы, аблічча твару.

Прыгожыя рысы твару.

У агульных рысахбез падрабязнасцей.

|| памянш. ры́ска, -і, ДМы́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Ударыць, звычайна са стукам.

С. кулаком па стале.

2. Пастукаць у дзверы або акно, каб адчынілі.

У акно ціха стукнулі.

3. каго (што) і без дап. Нанесці ўдар каму-н.

С. па карку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, надысці; мінуць, споўніцца (пра час, падзеі; разм.).

Мне стукнула сорак. (безас.).

Стукнуць у галаву; галаву стукнула каму — нечакана прыйшла думка.

|| незак. сту́каць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. сту́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ма́рна, ма́рня ’бедна жыць, апранацца’ (ваўк., шальч.), гродз. ’дрэнна выглядаць’ (Сл. ПЗБ); ма́рна, ма́рне, ма́рня, марня́ ’дарэмна, бескарысна, упустую’ (ТСБМ, Нас., Касп., Булг., Растарг., Шат., Ян., Янк. 2; КЭС, лаг.; паст., Сл. ПЗБ), ма́рно, ма́рне, ’марна, кепска’ (ТС, Сцяшк. Сл.), калінк. ма́рне ’зусім’ (З нар. сл.), ма́рнасць ’дарэмнасць, бескарыснасць’ (ТСБМ, Нас., Яруш.), ма́рны ’дарэмны, бескарысны’ (ТСБМ, Нас.), ’слабы, змарнелы, чэзлы’, ’невялікі па велічыні’, ’нязначны’, ’дрэнны (аб надвор’і)’, ’нешчаслівы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС); марне́ць ’засыхаць, чэзнуць, нудзіцца, гібець, чахнуць, жыць без уцехі, занепадаць’ (ТСБМ, Яруш., Мядзв., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС; КЭС, лаг.); марня́віць ’марнаваць без карысці’, ма́рніць ’губляць дарэмна час, без карысці’ (Нас.), марніцца (БЛ, 10, 17), марнава́ць ’збыткаваць, нішчыць, марнатравіць’, ’мучыць, стамляць’, ’псаваць’ (ТСБМ, Янк. БП, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), марнавацца ’гінуць’ (Яруш.). Укр. марно́, ма́рни́й, марнува́ти, марні́ти, ма́рність, рус. пск. марный, пск., смал. марнеть; польск. marnie, marnieć, marność, marny; н.-луж. marnjeś, marny, в.-луж. marność, marny; чэш. marný, marnost, marnivý, ганацк. zmárnit ’страціць’, márné ’слабы’; славац. marný, márnosť, márniť, márnivý, славен. máren ’руплівы, старанны’. Прасл. marьnъ. Бернекер (2, 21), Фасмер (2, 575) і за імі Шустар-Шэўц (12, 888–889) выводзяць гэтую лексему з мара́ (гл.). Махэк₂ (352–353) мяркуе, што ў чэш. mařiti < marьnъ сышліся дзве лексемы: адна ’пазбаўляць жыцця’, роднасная да mříti (mьrěti) — фактытыў да mořiti (прасл. moriti), а другая mařiti ’разбіваць (планы, надзеі), траціць (маёнтак)’, якая роднасная да ст.-в.-ням. marrjan ’перашкаджаць, забараняць’, англ. mar ’псаваць’. Кюнэ (76) бел. лексему марна выводзіць з польск. marny. Бел. марне, марня — з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́раз ’праз, цераз’ (Нас.; Янк. 3.; Касп.; Доўн.-Зап., Песні; Сб. 1866 г.; докш., бярэз., нясвіж., в.-дзв., Сл. ПЗБ; докш., навагр., ЛА, 2), ’міма, насуперак’ (Нас.), ’насуперак’, спраз — прычына (праз каго) (Рам., 6; Нас.; Карскі 2-3, 441); ст.-бел. перезъ, презь, прозъ ’праз, на працягу’; укр. лемк. перез, брез ’цераз; праз (каго)’, а брезбез’; рус. дыял. пе́рез ’праз; з-за; на працягу’; польск. przez, часам brzez (пад уплывам bez), каш. přez/přėz і přoz ’праз; больш за (празмернасць)’, ’па’, ’за’, н.- і в.-луж. pśez, pśeze, přez, přeze, bźez/ bźe ’праз; без; на працягу; з-за’, ’больш чым’, палаб. priseбез’; чэш. přes(e), ст.-чэш. přes і přě ’цераз; за; больш за’, славац. дыял. pres/prez ’цераз’; ст.-серб.-харв. прѣзь, серб.-харв. през, priz, чарнаг. проз ’цераз; супраць’, ’на працягу’, макед. прис, през ’на працягу’; балг. през, проз ’цераз; за; на другім баку’. Узыходзіць да прасл. *per‑, пашыранага пры дапамозе ‑zъ (падобна, як *bezъ, vъzъ, orzъ і інш.). Мяркуецца, што чэш. přes з ‑s‑ — гэта памылковае напісанне замест přez. Аднак П. Ланг (ČMF, 6, 183–188 і ČMF, 7, 24–28, 81–84) мяркуе, што ў першапачатковай форме *per‑sъ другая частка ‑sъ паходзіць з дзеяслова ‑es ’быць’ пад уплывам bezъ, orzъ, vъzъ — пазней > *perzъ (параўн. чэш. přesný, přísný). Зубаты (KZ, 31, 60), Вальдэ (KZ, 34, 519), Міклашыч (4, 198) супастаўляюць *perzъ з літ. prieš ’насупраць, насуперак’, ’перад’, ’да’, ’за’. Непераканаўча (Праабражэнскі, 2, 41) вывядзенне ‑zъ з літ. ‑giiñ‑gi, nu‑gi, nuō‑gi). (ESSJ, 1, 175–178; Фасмер, 3, 237–238; Махэк₂, 491).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)