со́ценны, ‑ая, ‑ае.
1. Разм. Вартасцю ў сто рублёў; сторублёвы. Соценны білет. / у знач. наз. со́ценная, ‑ай, ж. Ларывончык палез у кішэню, дастаў новенькую соценную і працягнуў яе Алімпе. Сабаленка.
2. Які складаецца са ста адзінак або які мае сто якіх‑н. адзінак. Пасярод стала, поруч з попельніцай, ляжала соценная пачка папярос. М. Ткачоў.
•••
Соценная вага — вага, на якой прадмет, што ўзважваецца, ураўнаважваецца ў сто разоў лягчэйшай гірай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спажыве́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да спажыўца. Спажывецкі попыт.
2. Які служыць для задавальнення якіх‑н. патрэб. Спажывецкія тавары. Спажывецкая кааперацыя. □ Тут некалі былі склады раённага спажывецкага саюза. Лынькоў.
3. перан. Характэрны для чалавека, які імкнецца задаволіць толькі ўласныя патрэбы. Адкуль усё-такі ў некаторых падлеткаў спажывецкія адносіны да жыцця? «Маладосць». Стафанковіч выхаваў свайго сына эгаістам, сябелюбцам, чалавекам са спажывецкімі адносінамі да жыцця. Луфераў.
•••
Спажывецкая вартасць гл. вартасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стапта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаптаць.
2. у знач. прым. Збіты, зношаны (пра абутак). Стаптаныя каблукі. □ [Соня] нагнулася і камічна паказала на свае стаптаныя парусінавыя туфлі. Ракітны.
3. у знач. прым. Вытаптаны, здратаваны, прыбіты да зямлі (пра расліны). Няшчадна паліла чэрвеньскае сонца, раз-поразу прыходзілася кідацца з шашы ў стаптанае жыта, у хмызняк і, прыціснуўшыся да зямлі, слухаць, як са страшным свістам праносяцца над спіной «месершміты». Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трапе́за, ‑ы, ж.
1. Агульны стол для яды ў манастыры, а таксама прыём яды (абед, вячэра) за такім сталом і сама яда. // Уст. Наогул стол для яды, а таксама прыём яды і сама яда. З домам зліваўся шырокі, крыты ганак са скругленымі слупамі. Улева ад яго ішла веранда. Тут у цёплыя дні вясны і лета спраўляў свае трапезы бацька Уладзімер. Колас.
2. Тое, што і трапезная (гл. трапезны ў 2 знач.).
[Ад грэч. trapeza — стол.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэст, ‑а, М ‑сце, м.
1. У капіталістычных краінах — адна з форм манапалістычнага аб’яднання некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем і са стратай вытворчай, камерцыйнай і юрыдычнай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.
2. У СССР і сацыялістычных краінах — аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем, звязаных між сабой аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны, а таксама апарат такога аб’яднання.
3. У СССР у будаўніцтве — асноўная арганізацыйна-вытворчая адзінка. Будаўніча-мантажны трэст.
[Англ. trust.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туля́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лязе, Т ‑ай (‑аю), ж.
1. Чалавек, які туляецца, пазбягае сустрэчы; бадзяга. А туляга, як вядома, чалавек, які туляецца, увесь час хаваецца, каб быць непрыкметным. Сабалеўскі. Шыраеўскія дзядзькі і да гэтага бачылі, што Чубар не проста туляга, а чалавек са зброяй, значыць, мае калі не ўладу, то дачыненне да нечага вельмі важнага. Чыгрынаў.
2. Разм. Баязлівец, нерашучы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлескапі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэлескопа, уласцівы яму. Тэлескапічная труба. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлескопа. Тэлескапічныя назіранні за Венерай.
2. Спец. Які моцна павялічвае. Тэлескапічныя акуляры.
3. Спец. Які падымаецца і апускаецца ў выніку павароту вакол сваёй восі накшталт тэлескопных труб. Тэлескапічны кран. □ З гэтага завода выйшлі металічныя апалубкі са ступеньчатай рэгуліроўкай, тэлескапічныя перасоўныя вышкі, машына для наклейкі рубероіда з адначасовыя пакрыццём бітума — цэлую брыгаду страхароў замяняе... Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узды́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Узняць на дыбкі. [Ельскі] сустрэўся са Сцяпанам. Па момант нібы зжахнуўся ад яго фігуры волата, а пасля ўздыбіў каня. Пестрак.
2. Падняць угору, падняць дыбам. Над сажалкай, уздыбіўшы ваду, імкліва пранёсся віхор і затрашчаў у каноплях. Ракітны. Міхалькоў з групаю адважных і ўжо вопытных падрыўнікоў так уздыбіў сваімі ўзрывамі шлях, што прывесці яго да ладу гітлераўцам будзе не так лёгка. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясні́на, ‑ы, ж.
Вузкая, глыбокая рачная даліна з крутымі стромкімі схіламі. Далёка, там, дзе роў злучаўся з глыбокай цяснінай рэчкі, стаялі машыны. Асіпенка. На працягу гадоў [рачулка] .. стварыла цясніну са стромкімі, як муры, берагамі. Маўр. // Вузкі праход паміж гарамі, скаламі і пад. Гучны адзінокі стрэл пачуўся воддалі, рэха пранесла яго далёка, і ён паўтарыўся недзе ў гулкай цясніне гор. Самуйлёнак. Ёсць у Альпах далёкіх сяло, Ледзь бялее між горных цяснін. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́фа, ‑ы, ж.
1. Прадмет мэблі ў выглядзе высокай стаячай скрынкі з дзверцамі, які служыць для захоўвання чаго‑н. Тут [у святліцы] стаяла шафа, вялікі куфар, засланы белым абрусам, стол і нават некалькі крэслаў. Зарэцкі. Старая дастала з шафы слоік з маслам, аладкі, у шклянку наліла халоднага ўжо чаю. Мікуліч.
2. Прыстасаванне ў выглядзе скрынкі са створкай або дзверцамі, якое служыць для якіх‑н. мэт (сушкі, выпечкі і пад.). Сушыльная шафа. Выцяжная шафа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)