іржа́ўленне і ржа́ўленне, ‑я, н.

Спец. Стан паводле знач. дзеясл. іржавець; з’яўленне ржы на паверхні чаго‑н. Іржаўленне жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змацава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. змацаваць.

2. Прыстасаванне для злучэння частак чаго‑н.: скрэпа. Рэйкавыя змацаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зба́ўка, ‑і, ДМ збаўцы; ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць — збавіць.

2. Збаўленая колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магамета́нства, ‑а, н.

Рэлігія, заснаваная, паводле арабскіх паданняў, у 7 ст. н. э. прарокам Магаметам у Аравіі; мусульманства, іслам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малява́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маляваць.

2. Прадмет навучання. Урок малявання.

3. Разм. Тое, што намалявана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забуто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. забутаваць.

2. Матэрыял, якім забутоўваюць што‑н.; бут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мірано́сіца, ‑ы, ж.

Жанчына, якая, паводле евангельскае падання, прынесла міра для памазання цела Хрыста пасля зняцця яго з крыжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надшы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надшыць.

2. Тое, што надшыта. Надшыўка на сукенцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наканава́нне, ‑я, н.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наканаваць.

2. Тое, што і наканаванасць; лёс. Верыць у наканаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавыкана́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. недавыканаць.

2. Недавыкананая частка чаго‑н. Недавыкананне складае дзесяць працэнтаў плана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)