Мата́ч ’матавіла’ (ваўк., Сл. ПЗБ), мата́шка ’прыстасаванне, на якое наматваюць ніткі з верацён’ (гродз., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), мата́чка ’тс’ (Сцяшк.), ’вялікае верацяно для звівання пражы’ (Сл. ПЗБ). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́лькам, мялько́м ’нядоўга, імгненна, у адзін момант’, ’няўважліва, бегла, мімаходзь’ (ТСБМ, Нас.; калінк., З нар. сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ам (‑ом). Да мялька́цца, мялька́ць (гл.). Не выключана запазычанне з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мосны1 ’здаровы’ (Рам. 1; рагач., Нар. Гом.). Да моцны, моц (гл.). Аб мене ц > с гл. Карскі, 1, 362–363.

Мосны2 ’мошчаны’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Да мост, масці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Муцю́н, мутю́н, мутюне́ц, мутюнэ́ско, муту́н ’ілгун, манюка, хлус’ кобр., Сл. Брэс.; пін., Доўн.-Зап., 1; пін., драг., Нар. лекс. і КЭС). Да муці́ць ’падманваць’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мэндаль, міёр. мэндъль ’дурны, някемлівы, нездагадлівы’ (З нар. сл.) ці ме́ндаль ’хітры ашуканец’ (паўд.-усх., КЭС) утвораны, відаць, ад імя (прозвішча) ці мянушкі чалавека. Апошняе, магчыма, з польск. mędral < mądry ’мудры, разумны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́па1 ’борт (у адзенні)’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., Др.-Падб., Сцяшк., Сцяц.). Праз польск. klapa з ням. Klapp ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 488).

Кля́па2 ’крышка’ (Яруш.). Да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кны́пель ’кароткая палка для закручвання гужвы ў плыце’ (ТС, Ян., З нар. сл., Жыв. сл., Сцяц., Сл. паўн.-зах.). Параўн. ням. Knüppel ’дубіна, рычаг’ (там жа, 2, 492). Запазычанне з нямецкай мовы

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крама́ч ’нож з паламаным лязом’ (Янк. Мат., КЭС, лаг., Нар. сл.). Параўн. ст.-рус. крома ’кавалак, нешта адломанае, адрэзанае’. Суфіксацыя на ‑ач для назваў прадметаў па ўласцівасцях (Сцяцко, Афікс. наз., 31–32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіта́йка ’шаўковая звычайная сіняя тканіну якую прывозілі з Кітая, пазней баваўняная тканіна, якую выраблялі ў Расіі’ (ТСБМ, Бяльк., Федар., Гарэц., Ант., Мал.), ’стужка’ (Доўн.-Зап., Сл. паўн.-зах., Ян., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лава́ць, лова́ць (1‑я ас. лава́ю) — паўд.-усх. ’лавіць’ (Янк. I, Шн., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом.), лава́цца ’лавіцца’ (ТС). Псеўдаітэратыўная форма дзеяслова лаві́ць (гл.) паводле аналогіі да хватаць. Гл. таксама лавіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)