Лацу́бікі ’прысмакі’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Утворана па форме, як і ласунікі (гл. ласы), ад мяркуемага + ласуба (< ласы). Аб суфіксах ‑оба/‑уба/‑эба гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупе́нікі ’бульба ў мундзірах’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Да лупі́ць 1 ’здзіраць скуру’ (гл.). Аб суфіксе ‑ень, да якога пазней далучыўся ‑ік‑і, гл. Сцяцко (Афікс. наз., 38–39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любіне́, любыня́ ’любата’ (драг., Лучыц-Федарэц; Клім.). Да лю́бы (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑я (‑ын‑я) < прасл. ‑ynʼi гл. Слаўскі (SP, 1, 139–140), Сцяцко (Афікс. наз., 109).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжня́к ’ляжачае гнілое дрэва’ (мазыр., ЛАПП), ’ніжні камень у жорнах’ (Інстр. III). Прасл. ležьnʼakъ (Трубачоў, 14, 171). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑няк гл. Сцяцко (Афікс. наз., 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляну́шка, лянушкі ’ландыш майскі, Convallaria majalis’ (гродз., Кіс.). Запазычана з польск. мовы, параўн. ст.-польск. lanuszka (XVI ст.), lanoszka (XV ст.) ’тс’ (аб ім гл. Слаўскі, 4, 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамлы́га ’вялікі кавалак цвёрдай зямлі на ўзараным ці засеяным полі’ (слаўг., Яшкін). Азванчэннем пачатковага зычнага (асіміляцыяй) з камлы́га ’тс’ (гл. матэрыял аб гэтай апошняй форме таксама ў Яшкіна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарлі́вы ’гарлівы, старанны, руплівы’ (БРС, Нас.), гарлі́васць (Нас.), гарлі́ва (БРС, Нас., Сцяшк.). Запазычанне з польск. gorliwy, gorliwość ’тс’ (Слаўскі, 1, 320; там і падрабязна аб паходжанні польск. слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Павясо́к ’матузоў’ (З нар. сл., навагр.). З паясок з субстытуцыяй пратэаз, асабліва частай на тэрыторыі Гродзеншчыны. Аб мене і аглютынацыі пратэаз гл. яшчэ Мартынаў, Этимология 1984. М., 1986.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падмётак ’падносак’ (Янк. 1, Жыв. сл.), падмёткі ’тс’ (Тарнацкі, Studia, Бяльк.). Калька рус. подмётка, якое ад падмёт ’падкладка’ < подметать ’подшыць падкладку’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 298.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маму́ля ’свякроў’ (Мат. Маг.). Да ма́ма (гл.). Аб суфіксе ‑уля гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173. Параўн. таксама рус. разан. ма́менька, іркуцк. мама́нька, валаг., кастр. мама́ша, смал. ма́мухна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)