СТРЫГАЛЁЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 24.3.1968, г. Перм, Расія),
бел. паэт, перакладчык. Сын М.Стрыгалёва. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1994). З 1997 працаваў на Бел. тэлебачанні, у друку, з 2000 у Аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкома. Друкуецца з 1986. Піша на рус. мове. На некаторыя яго вершы напісаны песні. На рус. мову пераклаў кн. М.Мятліцкага «Бабчын» (1997, з М.Стрыгалёвым), паасобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Вярцінскага, У.Караткевіча, У.Някляева, Г.Пашкова, А.Пісьмянкова, А.Пысіна, Я.Янішчыц і інш.
Тв.:
В саду вселенной: Стихотворения. Песни. Переводы. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РМЫШАЎ Юрый Іванавіч (н. 23.4.1937, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. З 1979 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэхн. сродках узаемадзеяння чалавека з ЭВМ і апрацоўцы графічнай інфармацыі. Распрацаваў спосабы фарміравання і сціскання бінарных графічных відарысаў, метады пёравага інтэрфейсу чалавека з ЭВМ.
Тв.:
Методы и средства формирования шаговых траекторий. Мн., 1980 (разам з М.П.Федарэнкам);
Технические средства машинной графики. Мн., 1987;
Технические средства ЭВМ: Устройства ввода-вывода. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНЫ КАНА́Л,
устаноўленая тэлевізійным стандартам паласа радыёчастот, адведзеная для перадачы тэлевізійных радыёсігналаў адной праграмы. Напр., у сістэме каляровага тэлебачання СЕКАМ 1 Т.к. займае паласу частот 8 МГц.; метровы дыяпазон тэлевізійнага вяшчання (48,5—66, 77—100 і 174—230 МГц паводле тэлевізійнага стандарту D) мае 12 Т.к., дэцыметровы (470—790 МГц, стандарт K) — 40 Т.к., кабельнае тэлебачанне можа мець адваротныя і дадатковыя Т.к. ў дыяпазоне 5—100 МГц. Лічбавае тэлебачанне мае такі ж частотны план Т.к., аднак па кожным канале можна перадаваць 4—6 тэлевізійных праграм у залежнасці ад ступені сціскання лічбавага сігналу, скорасці кадзіравання інфармацыі, віду мадуляцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́МІН (Temin) Хоўард Марцін (10.12.1934, г. Філадэльфія, ЗША — 1994),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў каледж у Суартмарэ (1955). З 1959 д-р філасофіі ў Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1969 праф. анкалогіі ва ун-це г. Мадысан. Навук. працы па механізмах узаемадзеяння анкагенных вірусаў з клеткай. Адкрыў вірусны фермент (зваротную транскрыптазу), які забяспечвае сінтэз ДНК на матрыцы РНК у працэсе перадачы генет.інфармацыі (1970). Даказаў, што ўключэнне вірусных геномаў у клетачны генатып прыводзіць да ператварэння нармальнай клеткі ў ракавую. Сфармуляваў тэорыю правіруса (1970). Нобелеўская прэмія 1975 (з Д.Балтымарам і Р.Дульбека).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАХРО́МНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
святлоадчувальныя рэчывы, у якіх з’ява фотахрамізму выкарыстоўваецца для рэгістрацыі відарысаў і аптычных сігналаў.
Пашыраны з 1960-х г. Характарызуюцца высокай раздзяляльнай здольнасцю, хуткадзейнасцю, шматразовым выкарыстаннем, захаваннем інфармацыі ад 10−6 с да некалькіх гадоў і інш. У залежнасці ад галіны выкарыстання Ф.м. вырабляюць у выглядзе вадкіх раствораў, палімерных плёнак, сілікатнага і палімернага шкла. монакрышталёў і інш.Найб. пашыраны палімерныя Ф.м. на аснове арган. злучэнняў, фотахромнага сілікатнага шкла, якое мае ў сабе мікракрышталі галагенідаў серабра, солей і аксідаў шчолачназямельных металаў з дабаўкамі. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах аператыўнай памяці ЭВМ, у фатаграфіі, сістэмах мікрафільмавання, у галаграфіі і інш., таксама пры вырабе акуляраў і аптычных затвораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЯ КІБЕРНЕ́ТЫКА,
навуковы кірунак, у якім для даследавання і арганізацыі працэсаў кіравання ў эканам. сістэмах выкарыстоўваюцца метады і сродкі кібернетыкі. Яе сфера — пытанні арганізацыі кіравання эканомікай краіны ў цэлым, асобных рэгіёнаў, галін нар. гаспадаркі, прамысл. комплексаў і іх структурных падраздзяленняў. Асн. кірунак і адна з найважн. мэт Э.к. — распрацоўка тэорыі пабудовы і функцыянавання аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК). Э.к. як навука не існуе асобна. Яна ўключае сістэмны аналіз, тэорыю эканам.інфармацыі, тэорыю кіравальных сістэм у эканоміцы, а таксама эканоміка-матэматычнае мадэліраванне, эканаметрыю і інш. У такім выпадку тэрмін «Э.к.» разумеецца як эканоміка-матэматычныя метады ў цэлым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТРАСЕНСО́РЫКА (ад экстра... +лац. sensus пачуццё, адчуванне),
1) адзін з кірункаў біяфізікі і парапсіхалогіі, звязаны з вывучэннем пачуццёвых спосабаў прыёму і апрацоўкі біял.інфармацыі.
2) Здольнасць бачыць біяполе (аўру) чалавека і па яго выглядзе рабіць дыягностыку здароўя, эмацыянальнага і фіз. стану. Людзей, якія валодаюць павышанай адчувальнасцю да біяполя і здольныя ім кіраваць, наз. экстрасэнсамі. Лічыцца, што яны могуць бачыць рух розных патокаў і віхраў, размешчаных уздоўж восі чалавека ў межах энергет. цэнтраў (цемя, міжброўе, аснова горла, узровень сэрца, сонечнае спляценне, лабок і прамежнасць), пазнаваць з дапамогай рукі расстройствы ў целе, выраўноўваць біяполе і аказваць лячэбнае ўздзеянне на чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗБАРО́ДАЎ Уладзімір Сцяпанавіч (н. 5.2.1952, г. Паставы Віцебскай вобл.),
бел. хімік. Д-рхім.н. (2000). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па хіміі вадкакрышт. злучэнняў, поліцыклічных арган. злучэнняў, люмінесцэнтных матэрыялаў і фарбавальнікаў. Распрацаваў новыя вадкакрышт. злучэнні і метады іх сінтэзу, перспектыўныя вадкакрышт. кампазіцыі для электрааптычных устройстваў адлюстравання інфармацыі.
Тв.:
Текстурообразование и структурная упорядоченность в жидких кристаллах. Мн., 1987 (у сааўт.);
Present and future of the liquid crystals chemistry (разам з Р.Даброўскім) // Mol. Cryst. Liq. Cryst. Sci. and Techn. 1997. Vol. 299;
Электрооптические эффекты для жидкокристаллических дисплеев (у сааўт.) // Выбр.навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАКЕ́ВІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 13.9.1947, в. Выганашчы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Гродзенскія пед. (1970) і с.-г. (1983) ін-ты, Мінскую вышэйшую парт. школу (1983). Працаваў заг. бібліятэкі, дырэктарам школы ў Івацэвіцкім р-не. З 1972 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1986 старшыня Ганцавіцкага райвыканкома, нам. старшыні Брэсцкага аблвыканкома. У 1994 нам. старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1995 нам. Прэм’ер-міністра, 1-ы нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2000 Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у КНР. З 2003 міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1990—95), дэп. Вярх. СаветаСССР (1991).