БЕ́ТЭ (Bethe) Ганс Альбрэхт (н. 2.7.1906, г. Страсбур, Францыя),
фізік-тэарэтык. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1928). У 1928—35 ва ун-тах Германіі і Англіі, з 1935 у ЗША. Навук. працы па квантавай механіцы, ядз. фізіцы, фізіцы цвёрдага цела і астрафізіцы. Вызначыў найб. імаверныя цыклы тэрмаядз. рэакцый, якія з’яўляюцца крыніцамі ўнутрызоркавай энергіі. Удзельнік стварэння атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСПО́ЛЫМНАЕ ЎЗРЫВА́ННЕ,
спосаб узрывання, пры якім разбурэнне адбываецца ў выніку ўтварэння вял. аб’ёму негаручых газаў або газаў, што тушаць полымя. Пры бясполымным узрыванні выкарыстоўваюць спец. патроны: кардокс, гідрокс, эрдокс. Засн. на пераўтварэнні патэнцыяльнай энергіі ў кінетычную вадкіх, цвёрдых і газападобных пад высокім ціскам рэчываў, якія могуць хутка выпарацца, расшырацца ці хімічна ўзаемадзейнічаць. Выкарыстоўваецца ў шахтах, небяспечных на газ і пыл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНАЯ ТУРБІ́НА,
турбіна, у якой унутраная (патэнцыяльная) энергія рабочага цела (газу, пары, вадкасці) пераўтвараецца ў знешнюю (кінетычную) у нерухомых соплавых прыстасаваннях. Далейшае пераўтварэнне кінетычнай энергіі ў энергію вярчэння ротара адбываецца толькі ў выніку змены напрамку руху рабочага цела на лапатках турбіны. У актыўнай турбіне ціск патоку газу (пары, вадкасці) на ўваходзе і выхадзе з рабочага кола аднолькавы. Гл. таксама Рэактыўная турбіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́П ЭЛЕКТРО́ННЫ,
працэс, пры якім ядро спантанна захоплівае электрон з адной з унутраных абалонак атама з адначасовым выпрамяненнем электроннага нейтрына; від бэта-распаду. Абумоўлены слабымі ўзаемадзеяннямі. Адбываецца, калі маса «старога» ядра большая за масу «новага» на велічыню энергіі сувязі электрона, які захопліваецца. Прадказаны яп. фізікамі Х.Юкава і С.Саката у 1936 і выяўлены амер. фізікам Л.Альварэсам у 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЫШТО́НКАЯ СТРУКТУ́РА,
расшчапленне ўзроўняў энергіі (а таксама спектральных ліній) атама на некалькі падузроўняў, выкліканае гал. чынам узаемадзеяннем магн. момантаў атамных ядраў з магн. полем электронаў. Адлегласць паміж падузроўнямі З.с. прыкладна ў 1000 разоў меншая, чым паміж узроўнямі тонкай структуры. З.с. спектральнай лініі можа ўскладняцца з-за адрознення частот розных ізатопаў хім. элемента (ізатапічнае зрушэнне). Назіраецца таксама ў спектрах малекул і крышталёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧКО́ВА Ніна Міхайлаўна (н. 31.3.1939, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідраэкалогіі. Д-рбіял.н. (1985), праф. (1991). Скончыла БДУ (1961) і працуе ў ім (у 1985—95 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ролі зоапланктону ў працэсе трансфармацыі рэчываў і энергіі ў водных экасістэмах.
Тв.:
Краткий экологический словарь. Мн., 1988 (у сааўт.);
Трофические взаимоотношения зоо- и фитопланктона. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗЕРНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
электрамагнітнае выпрамяненне, крыніцай якога з’яўляецца лазер. Дыяпазон даўжынь хваль ад 0,1 да 100 мкм. Характарызуецца надзвычай высокімі кагерэнтнасцю, монахраматычнасцю (аднолькавасцю частаты), накіраванасцю і шчыльнасцю энергіі. Выпрамяняецца неперарыўным патокам або кароткімі імпульсамі працягласцю ад фемтасекунд да долей мілісекунд і пікавай магутнасцю да 1015Вт. Выкарыстоўваецца ў розных галінах навукі, прам-сці, медыцыне і інш.Гл. таксама Лазерная фізіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЕ ЦЕ́ЛА, рабочае рэчыва,
газападобнае ці вадкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў машынах для пераўтварэння энергіі, атрымання работы і інш.Найб. часта Р.ц. служаць: вадзяная пара (у паравых машынах і турбінах), аміяк, вуглекіслата і інш. хладоны (у халадзільных машынах), паветра (у пнеўматычных машынах), газы (у газавых турбінах, рухавіках унутр. згарання) і інш. Дзеянне Р.ц. заснавана на зменах тэрмадынамічных ці інш. параметраў яго стану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВА́ЛЕВАЯ ПАВЕ́РХНЯ,
паверхня. ва ўсіх пунктах якой хваля мае ў дадзены момант часу аднолькавую фазу. У ізатропным асяроддзі напрамак распаўсюджвання патоку энергіі (гл.Умава вектар) супадае з нармаллю да Х.п. Форма Х.п. залежыць ад умоў узнікнення і распаўсюджвання хваль. У найпрасцейшых выпадках — плоскасці (гл.Плоская хваля), сферы (гл.Сферычная хваля) ці цыліндры (гл.Цыліндрычная хваля). У оптыцы Х.п. наз.фронтам хвалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ПАДСТА́НЦЫЯ,
электраўстаноўка, якая ўключае трансфарматары, размеркавальныя ўстройствы, выпрамнікі току, інш. абсталяванне і прылады. Прызначана для павышэння або паніжэння напружання пераменнага эл. току (трансфарматарная падстанцыя), пераўтварэння яго па частаце і колькасці фаз (пераўтваральная падстанцыя), размеркавання эл.энергіі аднаго напружання паміж спажыўцамі (размеркавальны пункт). На гар. электратранспарце і электрыфікаваных чыгунках выкарыстоўваюцца цягавыя падстанцыі. У мясц.электрычных сетках пашыраны камплектныя трансфарматарныя падстанцыі (КТП).