Нялёгкая (нілёхкая) ’нячыстая сіла’ (кіраўск., Нар. сл.), ’непераадоленая, шкодная сіла; злы лёс, д’ябальская сіла’ (Нас.). Табуізацыя на базе нялёгкі ’які цяжка перанесці’ (Нас.), гл. лёгкі; параўн. нячыстая < нячыстая сіла, някрытая ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mouthful [ˈmaʊθfʊl] n.

1. по́ўны рот; глыто́к;

She took a mouthful of water. Яна набрала ў рот вады.

2. infml до́ўгі вы́раз/сло́ва, яко́е ця́жка вы́мавіць

3. AmE, infml сказа́ць што-н. незвыча́йна ва́жнае

You’ve said a mouthful! Залатыя вашы словы!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пы́хаць (пы́хаті) ’пырскаць, апырскваць’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’часта, моцна дыхаць’ (Нас., Гарэц.), ’бухаць (пра агонь, полымя), абдаваць гарачынёй’ (Нас., ТСБМ), ’выяўляць моцнае пачуццё, гневацца’ (Нас., ТСБМ), пы́хнуць ’хутка знікнуць; пачырванець’ (Бяльк.), ’хутка узняцца’ (Ян.), пы́хнуті ’ўдарыць’ (беласт., Сл. ПЗБ), пых — выклічнік, імітуючы раптоўнае узгаранне, пачырваненне (Нас., мсцісл., Нар. лекс.), сюды ж пы́хаўка ’морда, мыса’ (ушац., Нар. лекс.), укр. пиха́ти ’пыхцець’, рус. пыха́ть, пы́хать ’гарэць, палаць; курыць’, н.-луж. pychaśцяжка дыхаць’, славен. píhati ’дуць, раздуваць агонь’, харв. чак. pȉhȁtцяжка дыхаць, сапці’, балг. пи́хамцяжка дыхаць’, ст.-слав. пыхати ’тс’. Прасл. *pyxati ’дуць, дыхаць’, ітэратыў да *pъxati, параўн. балг. пъ́хам ’храпець’ (гл. пхаць, піхаць), Бязлай, 3, 34; БЕР, 5, 268; чаргуецца з *puxati (гл. пухаць). Гл. таксама Фасмер, 3, 421; Шустар-Шэўц, 2, 1196–1197; Чарных, 2, 88 (рэканструюе старое значэнне ’надувацца; адчувацца’); Глухак, 511 (узводзіць да і.-е. *pū‑s‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АФА́ЗІЯ (ад а... + грэч. phasis выказванне),

парушэнне мовы з поўнай або частковай стратай здольнасці карыстацца словамі ці фразамі для выказвання думак або разумець чужую мову пры пашкоджванні пэўных участкаў кары галаўнога мозга, але захаванні функцыі артыкуляцыйнага апарата і слыху. Часта камбінуецца з парушэннем чытання (алексія), пісьма (аграфія), ліку (акалькулія). Узнікае пры інсультах, пухлінах і абсцэсах мозга, чэрапна-мазгавых траўмах і інш. Адрозніваюць афазію маторную (цяжка або немагчыма вымавіць слова, выказаць думку пры захаванні здольнасці вымаўляць асобныя гукі і разумець мову), сенсорную (неразуменне мовы пры нармальным слыху), семантычную (парушэнне разумення сэнсу фраз пры захаванні разумення асобных слоў), амнестычную (хворыя забываюць назвы прадметаў, але даюць ім характарыстыку), татальную (страта хворымі здольнасці гаварыць, разумець, чытаць і пісаць). Пры ўсіх формах афазіі лечаць асн. захворванне, праводзяць заняткі з лагапедам.

т. 2, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аздзівя́ліць ’азадачыць, ударыць, стукнуць, выпіць’ (Нас.). Нас., 361, параўноўвае з адзевуліць (гл.). Гэтыя словы звязаць цяжка з прычыны цьмянага вакалізму і кантамінацыйнага словаўтварэння. Калі да дзіва, дзід (гл.), тады з адзівуліць. Параўн. абакуліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажура́ ’скурка (на гародніне)’ (Др.-Падб.), кажурына ’тс’ (ТСБМ, Шат.). Цяжка па некалькіх фіксацыях меркаваць аб статусе слова. Рус. кожура ’тс’ (у Даля без геаграфіі). З ‑ур‑суфіксацыяй ад кожа (гл.); Шанскі (11, 8, К) прыводзіць рус. дыял. снежура ’снег, які прамок ад вады’, што сведчыць аб экспрэсіўным характары суфіксацыі ў разглядаемым слове. Да бел. кажурына можна прывесці наступныя адпаведнікі: ст.-рус., наўг., пск. кожурина ’кара дрэва’, наўг. ’кавалак драўнянай кары’, буйск., кастрам., калін. ’скурка на пладах насення’. Аб суадносінах гэтых слоў (інавацыя? запазычанне?) меркаваць цяжка. Параўн. кажурына ’кусок аўчыны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыспалі́ты (прыспалі́тый) ’скупы’ (Бяльк.). Відаць, з працпалі́ты ’хітры’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.), што ад ст.-бел. посполитый (гл. паспаліты) з польск. pospolity ’звычайны’ з заменай прыстаўкі, аднак змену ў семантыцы цяжка вытлумачыць. Далей гл. паспо́л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звіндава́цца ’скурчыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Віндава́цца < польск. windować sięцяжка ўздымацца’, адкуль, магчыма, пераноснае значэнне ’стаміўшыся, згарнуцца’, ’скурчыцца’. Прыклад «Чалавек звіндуецца, ледзь умейсціцца і ляжыць так» можна, аднак, зразумець і ў значэнні ’ўздымацца’. Гл. вінда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pot, ~u

м. пот;

zlany ~em — заліты потам;

środek na ~y — патагонны сродак;

pracować w pocie czoła — працаваць да поту; цяжка працаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заплю́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Прыкрыцца павекамі, зажмурыцца (пра вочы). [Волечка] зноў цяжка дыхала, твар яе яшчэ больш гарэў і вочы заплюшчыліся. Чорны.

2. Закрыць свае вочы; зажмурыцца. Хлопцы ступілі з сянец у хату і заплюшчыліся пасля цемры. Паўлаў. Ларысе святло .. разанула па вачах, і яна таксама заплюшчылася. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)