паказчык ступені m, у якую ўзводзіцца лік a для атрымання ліку N. Абазначаецца logaN. Напр., log10100 = lg 100 = 2; log21/32 = −5. Дазваляе зводзіць множанне (дзяленне) лікаў да складання (адымання) іх Л., а ўзвядзенне ў ступень (здабыванне кораня) — да множання (дзялення) Л. на паказчык ступені (кораня).
Л. і табліцы Л. уведзены незалежна шатл. матэматыкам Дж.Неперам (1614, 1619) і швейц. матэматыкам І.Бюргі (1620). Кожнаму дадатнаму ліку адпавядае пры зададзенай аснове адзіны сапраўдны Л. (Л. адмоўнага ліку — камплексны лік). Найб. пашыраныя дзесятковыя (a = 10) і натуральныя (a = e = = 2,71828...), якія абазначаюцца lgN і lnN адпаведна. Цэлую частку Л. наз. характарыстыкай, дробавую — мантысай. Дзесятковыя Л. лікаў, якія адрозніваюцца множнікам 10n, маюць аднолькавыя мантысы, што закладзена ў аснову пабудавання лагарыфмічных табліц. У камплекснай вобласці разглядаюцца Л камплексных лікаў: Lnz = ln(z) + iArgz, дзе Argz — аргумент z. Пры пераменным x>0 суадносіны y = lnx вызначаюць лагарыфмічную функцыю. Да з’яўлення выліч. машын табліцы Л. былі асн. дапаможным сродкам пры разліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРВЕ́ЖСКАЯ МО́ВА,
адна з германскіх моў (скандынаўская падгрупа); мова нарвежцаў. Пашырана ў Нарвегіі, ЗША. Канадзе. Афіц. мова Нарвегіі.
Мае зах. і ўсх. групы дыялектаў. Гісторыю Н.м. падзяляюць на 2 перыяды: стараж.-нарвежскі (з 9 ст.) і нованарвежскі (з 1525). З 1380 (пасля далучэння Нарвегіі да Даніі) пачала распаўсюджвацца дацкая пісьмовая мова, якая ў 16 ст. атрымала статус афіц. мовы. У выніку значнага ўплыву нарвежскага субстрату адбылося адасабленне дацка-нарвежскай літ. мовы, якая ў 19 ст. атрымала назву рыксмал. Другі варыянт літ. Н.м. — лансмал, створаны ў 19 ст. І.Осенам на аснове сінтэзу мясц. дыялектаў. У 1929 рыксмал і лансмал афіцыйна перайменаваны ў букмал і нюнорск. Найб. пашыраны букмал, блізкі па структуры да дацкай мовы. Асн. адрозненні букмала ад сучаснай дацкай мовы: муз. націск, частае выкарыстанне дыфтонгаў на месцы дацкіх манафтонгаў, глухія змычныя зычныя пасля галосных, сістэма трох родаў. Пісьменства на асновелац. алфавіта. Найб.стараж. помнікі — рунічныя надпісы «эпохі вікінгаў» (гл.Руны і рунічныя алфавіты) і рукапісныя помнікі 2-й пал. 12 ст. (законы, легенды і інш.).
Літ.:
Якуб В.Л. Практический курс норвежского языка. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЁНКАЎТВАРА́ЛЬНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ, плёнкаўтваральнікі,
рэчывы (звычайна алігамеры ці палімеры), здольныя ўтвараць шчыльныя, трывалыя плёнкі пры нанясенні іх на цвёрдую паверхню; асн. кампаненты лакафарбавых матэрыялаў. Паводле паходжання адрозніваюць прыродныя (напр., высыхальныя алеі, смолы прыродныя) і сінтэтычныя. Найб. пашыраны сінт. П.р., на аснове якіх атрымліваюць лакафарбавыя пакрыцці з больш стабільнымі і разнастайнымі характарыстыкамі, чым на аснове прыродных.
Большасць П.в. — рэакцыйназдольныя алігамеры разгалінаванай ці лінейнай будовы (алкідныя, фенола-фармальдэгідныя, меламіна-фармальдэгідныя, поліэфірныя і эпаксідныя смолы, некаторыя супалімеры акрылатаў). У якасці П.р. выкарыстоўваюць таксама параўнальна нізкамалекулярныя (напр., поліакрылаты, хлорзмяшчальныя палімеры) і высокамалекулярныя палімеры (гл.Парашковыя фарбы). Паводле рэакцыйнай здольнасці падзяляюць на П.р. неператваральныя, ці абарачальныя (тэрмапластычныя), якія ўтвараюць плёнку ў выніку выпарэння растваральніку, і ператваральныя, ці неабарачальныя (тэрмарэактыўныя), якія пры фарміраванні пакрыцця ператвараюцца ў сеткавыя палімеры ў выніку рэакцый полікандэнсацыі ці полімерызацыі па функц. групах (гл.Ацвярдзенне палімераў). Выкарыстоўваюць пераважна ў выглядзе раствораў у лятучых арган. растваральніках, водных раствораў і дысперсій.
Літ.:
Сорокин М.Ф., Кочнова З.А., Шодэ Л.Г. Химия и технология пленкообразующих веществ. 2 изд. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫЯЛЕКТАЛАГІ́ЧНЫ А́ТЛАС БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ»,
сістэматызаваны набор лінгвістычных карт, на якіх пры дапамозе ўмоўных знакаў адлюстравана пашырэнне ў межах беларускай мовы разнастайных асаблівасцей яе гаворак. Выдадзены ў 1963. Адзін з найб. поўных лінгвістычных атласаў, адлюстроўвае стан развіцця бел. гаворак у іх прасторавых узаемаадносінах у сярэдзіне 20 ст. Ствараўся на аснове метадалагічных прынцыпаў і метадычных прыёмаў, прынятых сав. школай лінгвістычнай геаграфіі. Яго складанню папярэднічаў працяглы перыяд абследавання жывых гаворак у межах нац.тэр. Беларусі па спец. праграме, арыентаванай на выяўленне сістэмна звязаных дыялектных адрозненняў. Уаснове Атласа — тэорыя акад. Р.І.Аванесава. Складаецца з 2 раздзелаў. У 1-м змешчаны 7 гіст.-адм. і 338 лінгвістычных карт, якія даюць максімальную інфармацыю пра фанет. сістэму, грамат. структуру і лексічныя асаблівасці бел. гаворак. 2-і раздзел уключае ўступныя артыкулы, каментарыі да карт, даведачны і фактычны матэрыял. Калектыву аўтараў (Г.У.Арашонкава, М.В.Бірыла, Н.Т.Вайтовіч, І.М.Гайдукевіч, А.П.Груца, З.Ф.Краўчанка, А.А.Крывіцкі, Ю.Ф.Мацкевіч, А.Р.Мурашка, Я.М.Рамановіч, А.І.Чабярук, В.М.Шэлег) і рэдактараў (Аванесаў, К.Крапіва, Мацкевіч) за комплекс работ прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Насца́к ’выспятак’ (Ян.; браг., Нар. словатв.), ’выспятак, штуршок’ (Сцяшк.), параўн. носца, носцэму выразах: даць носца (носцэм) ’даць выспятка’ (ТС). Як паказвае апошні прыклад, уаснове ўтварэння ляжыць незафіксаванае *носец ’насок’, паралельнае да сучаснага насик ’насок, пярэдняя частка ступні’: даць пасака ’даць выспятка’ (Мат. Маг.), насок ’пярэдняя частка абутку’: даць наском ’ударыць пальцамі нагі’ (Сл. ПЗБ), усё да нос (гл.). Разглядаемае слова ўтварылася суфіксальным шляхам на базе формы носца (род. скл. адз. л. ад *носец), успрынятай як прыслоўе тыпу басяки ’басяком’, драла ’бягом’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кацвіна ’топкае балота’ (Сцяшк ЛАГ). Блізка на форме • значэнню стаіць рус.дыял.кат вина са значэннем ’ямка, калдобіна’ (смал.). Можна меркаваць, што першапачатковым значэпнсгм бел. слова было не ’топкае балота’, а такое ж. як урус. слове (г. зн. ’ямка, калдобіна’). Уаснове назвы корань ’каттой самы, што ў словах слав.*katiti, *kaiati. Магчыма, спачатку мелася на ўвазе месца, на якім вазы выкачалі ямы. Гук -ц- v слове кацвіна — гэта рэзультат палаталізацыі групы гв‑ перад Паходжанне самога ‑в‑ не вельмі яснае (уплыў гакіх утварэнняў, як *гуlъгчпа?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гара́чка ’гарачка’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’тыф’ (Шат., Касп.). Рус.горя́чка, укр.гаря́чка, горя́чка, польск.gorączkaчэш.horečka і г. д. (гл. Слаўскі, 1, 319). Уаснове ляжыць стары слав. дзеепрыметнік *gorǫt‑, *goręt‑ (гл. гара́чы), ад якога суфіксам ‑ka быў утвораны адпаведны назоўнік (Слаўскі, там жа; там і аб праблематыцы, звязанай з польск. суфіксам ‑cz‑). Вельмі няпэўна Шанскі, 1, Г, 145, які гэту групу слоў лічыць звязанай з дзеясловам тыпу рус.горячи́ть (?!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Птрусь, птусь ’водгук, які выкарыстоўваюць пры выгане кароў’ (Мік., Нас.), птрусь‑птрусь ’падзыўныя словы для каровы’ (Нас.). Укр.птруту! ’вокліч на ягнят у гуцульскіх пастухоў’, рус.цвяр.птрусь ’падзыўное слова для цялят’, з перастаноўкай гукаў тпрусень ’тс’. Словы ўтвораны на аснове анаматапеічнай дэрывацыі. Магчыма, звязаны з “дзіцячымі” словамі птру́ці, птру́грнкі, тру́цькі ’гуляць’ ці птру ’вокліч пры спыненні каня’ (Нас.), што з’яўляюцца т. зв. першаснымі інтэр’екцыямі. Параўн. ЕСУМ, 4, 624.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пыля́ць1 ’кідаць з сілай, біць’ (навагр., Жыв. НС; глыб., Наша ніва, 2001, 24 вер.), пыльну́ць ’ударыць’ (паст., Сл. ПЗБ, Шат.), ’кінуцца, хутка пабегчы’ (бераст., Сцяшк. Сл.; Шат.). Параўноўваюць з літ.pilti ’біць, ліць, сыпаць’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 4, 206), іншае значэнне суадносіцца з літ.pulti ’кінуцца’, але параўн. пуляць ’кідаць’ (гл.) і іншыя экспрэсіўныя дзеясловы такога тыпу, уаснове якіх ляжаць імітатывы тыпу пуль! піль! пур! і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спры́та ‘прыстасаванне (кол), з дапамогаю якога моцна сціскаецца вяроўка пры звязванні паклажы, закрутка’ (Сцяц. Сл.), сюды ж спры́ціць ‘моцна звязаць (спавіць)’ (там жа), спры́ціцца ‘загінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. запры́ць ‘туга звязаць пры дапамозе закруткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ), пры́тны ‘круты’ (Сцяшк.), што дазваляе суаднесці з *prъtiti ‘круціць , роднасным літ.spráusti ‘уціскваць’, sprũsti ‘вырывацца, выслізгацца’. Гл. прыткі1, прытыць. Сюды ж, відаць, спры́ты ‘ражкі (у коласе)’ (Сцяшк. Сл.) на аснове вобразнага пераносу.