аднапляме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто належыць да аднаго з кім-н. племені.

|| ж. аднапляме́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любі́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Той, каго асабліва любяць, кім захапляюцца; улюбёнец.

Л. публікі.

|| ж. любі́міца, -ы, мн. -ы, -міц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́рны, -ая, -ае.

1. Дарэмны, бескарысны.

Марныя намаганні.

2. Змарнелы, чэзлы, худасочны.

М. конік той ледзь цягне.

|| наз. ма́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Інструмент, якім робяць меткі, знакі.

2. Той, хто ставіць меткі, знакі на чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арганіза́тар, -а, мн. -ы, -аў м.

Той, хто арганізоўвае, з’яўляецца ініцыятарам чаго-н.

А. атрада.

|| прым. арганіза́тарскі, -ая, -ае.

Арганізатарскія здольнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахвярава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Той, хто ахвяруе што-н. (у 1 знач.).

|| ж. ахвярава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацэ́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ўстанаўлівае, вызначае цану, робіць ацэнку чаго-н.

|| ж. ацэ́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпускні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто заканчвае навучальную ўстанову, навучэнец апошняга класа, курса.

|| ж. выпускні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́радак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Той, хто выдзяляецца ў якім-н. асяроддзі сваімі крайне адмоўнымі, агіднымі якасцямі.

В. у сям’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярбо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вярбуе куды-н.

|| ж. вярбо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. вярбо́ўшчыцкі, -ая, -ае.