танне́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца танным. Ям, залітых вадой, на лузе з кожным годам больш ды больш. Сена ад гэтага не робіцца больш і дровы ў казённым ці ў купецкім лесе не таннеюць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часце́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца больш частым; пачаць паўтарацца часцей. Страляніна часцее, а .. [Алеся] бяжыць і бяжыць, проста на тыя стрэлы, нібы заварожаная ад куль сваёй вялікай надзеяй, сваім беспатольным смуткам па роднай зямлі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

представа́ть несов. станаві́цца (перад кім, перад чым); (являться) з’яўля́цца, паяўля́цца (перад кім, перад чым); паўстава́ць (перад кім, перад чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

apparent

[əˈpærənt]

adj.

1) я́ўны, відаво́чны, бясспрэ́чны; зразуме́лы

it is apparent that — Відаво́чна, што

2) ба́чны, прыкме́тны

to become apparent — станаві́цца ба́чным

3) уя́ўны, несапра́ўдны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Стыць, сты́нуцьстанавіцца халодным, астываць’, ‘мерзнуць, замярзаць на холадзе’ (ТСБМ, Нас., Варл., Др.-Падб.; віл., Сл. ПЗБ), ‘застываць’ (віл., Сл. ПЗБ), сты́лы ‘застылы, мёртвы’ (ТС), ‘халодны’, ‘абрыдлы’ (Нас.). Параўн. укр. сти́ти, сти́нути, рус. стыть, сты́нуть, ст.-польск. stydnąć, чэш. stydnouti, славац. stydnúť, серб.-ц.-слав. устынути, балг. сти́настанавіцца халодным, астываць’; мяркуюць, што гэта новаўтварэнне ад *stydnǫti, якое звязана чаргаваннем галосных з прасл. *studъ, *studa ‘холад’, студзіць (гл.), параўн. стыд. Гл. Міклашыч, 327; Фасмер, 3, 789; Голуб-Копечны, 360; ЕСУМ, 5, 416. Сюды ж стынь ‘сцюжа, холад’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калма́ціцца, ‑ціцца; незак.

1. Станавіцца калматым; кудлаціцца, касмаціцца. Чорныя валасы .. [Йонаса] калмаціліся на ветры. Броўка. // Мець выгляд чаго‑н. калматага, здавацца калматым. Падпяразаная суконная жакетка калмацілася ўнізе сваёю няроўнаю абарванасцю. Чорны.

2. Зал. да калмаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́пшаць, ‑ае; незак.

Станавіцца лепшым. І колькі ні перачытвай добрую кнігу, яна ўсё лепшае. Лужанін. На пярэдняй восьцы зламаўся шпянёк .. Генрых спрабаваў ужо накручваць нейкія ніткі, шнуркі, але справа ад гэтага не лепшала. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цясні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, цесніце́ся, -ня́цца; незак. (разм.).

1. Размяшчацца ў вялікай колькасці на невялікай прасторы блізка адзін ад аднаго.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Захапляць, напаўняць сабою (пра думкі, пачуцці).

У галаве цясніліся думкі.

3. Рухацца, станавіцца цясней, вызваляючы месца для каго-, чаго-н.; пацясняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вісачэ́ць ’расці, станавіцца больш высокім’; ’паднімацца вышэй, узвышацца’ (Нас.). Укр. височити ’ўзвышаць, рабіць высокім’, чэш. vysočeti ’рабіцца вышэйшым’. Прасл. vysoč‑ěti. Да высокі (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ě‑ti, які абазначае набыццё якасцей азначальнай асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

круглі́цца, ‑ліцца; незак.

Разм.

1. Станавіцца больш круглым, прымаць акруглую форму. Чорная яміна рота кругліцца, шырыцца... Лынькоў.

2. Вылучацца круглай формай. То тут, то там былі прыкрытыя снегам пні, кругліліся белымі шапкамі лаўжы. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)