1.што. Прапускаючы нітку, дратву і пад. праз што‑н., прышыць, сшыць, зашыць. Прашыць падэшвы.// Зрабіць шво на чым‑н., прастрачыць. Прашыць каўнер.
2.што. Спец. Зрабіць скразную адтуліну ў металічнай дэталі.
3.каго-што. Разм. Прастрэліць (у некалькіх, у многіх месцах). Аўтаматычная чарга прашыла нагу Зоі.Няхай.Кулям сэрца лёс не даў прашыць.Лойка./убезас.ужыв.Сямёну Неляшу, які жыве насупраць Лобіка, партызанскай куляй прашыла грудзі.Навуменка.
4. і без дап. Шыць некаторы час. Прашыць увесь вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́стань, ‑і, ж.
1. Плывучае або стацыянарнае збудаванне для прычальвання і стаянкі, выгрузкі і пагрузкі суднаў, высадкі і пасадкі пасажыраў. Аўтобусам даехалі да прыстані і па гнуткіх усходцах пайшлі на прыгожы белы параход.Даніленка.Параход падышоў к прыстані .. і пачаў разгружацца.Гартны.
2.перан. Становішча, якое дае чалавеку адчуванне задаволенасці, спакою, уціхаміранасці. — Хлопец ты ўжо ў гадах. Як той дуб вырас. Пара і сваю прыстань знаходзіць. Ажаніцца табе трэба, вось што.Няхай.Мы не ведалі самоты, Вырасталі ў барацьбе. Не шукалі камсамольцы Ціхай прыстані сабе!А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Даглядаючы, забяспечваць рост, развіццё (раслін); вырошчваць. Расціць жыта. Расціць сад. □ Няхай Ганна раскажа .. [камсамолкам], як яна росціць лён.Сабаленка.// Гадаваць, выхоўваць. Для радасці мяне расціла маці І аддала мне сэрца і жыццё.Русак.— Лёгка расціць дзяцей, калі аб іх не адна толькі маці клапоціцца.Шамякін.// Даваць магчымасць расці (пра валасы, поўсць). Расціць вусы.// Садзейнічаць развіццю каго‑, чаго‑н. Расціць кадры. Расціць талент. □ Сягоння сілы, ўпартасці стае, каб добрае расціць, ліхое крэсліць!В. Макарэвіч.
2. Прарошчваць на солад. Расціць ячмень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узды́біцца, ‑біцца; зак.
1. Стаць, узняцца на дыбкі. [Стась] выцяў варанога пад бакі. Жарабец уздыбіўся і памчаў.Грамовіч.Выскаліўшы пеністыя храпы, уздыбіліся коні.Лынькоў.//перан. Развар’явацца. — Я Алесю пра наша каханне расказаў, дык ён аж уздыбіўся, — каб змяніць гутарку, схлусіў Кастусь.Ваданосаў.
2. Падняцца ўгору, падняцца дыбам. Лёд на рацэ ўздыбіўся і пачарнеў, падточаны маладымі водамі з палёў і лугоў.Краўчанка.Вагоны з лязгатам уздыбіліся і паляцелі адзін за адным пад адхон.Няхай.Зрэдку пасівелыя валасы пана Даўнаровіча крыху ўздыбіліся, твар раптам нейк схуднеў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання. Буракі добра ўпарыліся. □ Выме [баба] чыгунок цёплай вады з печы, укіне пучок травы, пакрые чыгунок зверху скавародкай, каб лепш упарылася тое зелле.Паўлаў.
2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы; вельмі стаміцца. Пакуль выкінулі гной з кароўніка ды пакідалі вазы, — упарыліся.Ермаловіч.— А няхай ты скісні! Замарыў мяне, аж лабаціна ўпарылася, — гаворыць Янка і выцірае хустачкаю лоб.Колас.[Ігнат Пятровіч:] — Не крой душы, Вася.. Дапамажы перанесці ў машыну рэчы. Упарыўся адзін...Шашкоў.// Узмыліцца. Упарыліся коні ад шпаркага бегу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяплі́цца, цепліцца; незак.
1. Слаба, невялікім полымем гарэць. У гушчары на невялікай палянцы цепліцца з сухога галля касцёр.Няхай.// Слаба свяціцца. У акне Аўдзеевай хаты цепліўся слабы агеньчык лямпы, дзверы былі зачынены.Дуброўскі.
2.перан. Быць, мецца, праяўляцца ў малой, нязначнай ступені (пра жыццё, надзею, пачуццё і пад.). І толькі па стогну .. можна было меркаваць, што ў распластаным целе цепліцца яшчэ жыццё.Якімовіч.І радасць цепліцца ў сэрцы, Што гэтым незабыўным днём Нам шчасце выпала сустрэцца З узнятым сцягам над Крамлём.Танк.
3.Зал.да цяпліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Faecem bibat, qui vinum bibit
Хто п’е віно, няхай п’е і асадак.
Кто пьёт вино, пусть пьёт и осадок.
бел. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Ружа без калючак не бывае. Хто хоча рыбкі, таму трэба з вудай пасядзець. Здалёк мёду не наліжашся. Не з’ясі зерне, пакуль арэх не раскусіш.
рус. Любишь кататься ‒ люби и саночки возить. Любишь смородинку, люби и оскоминку. Пар любить ‒ баню топить. Мёд есть ‒ в улей лезть. Любишь пар, люби и угар.
фр. Il faut payer qui veut acheter (Надо платить, кто хочет купить). Celui qui veut tirer le miel de la ruche ne doit craindre les piqûres (Кто хочет взять мёд из улья, не должен бояться укусов).
англ. Honey is sweet, but the bee stings (Сладок мёд, да пчела жалит).
нем. Wer Honig lecken will, darf die Bienen nicht scheuen (Кто хочет лизать мёд, не должен пугаться пчёл). Wer den Gaul mietet, muß ihn auch füttern (Кто берёт на прокат коня, должен его также кормить). Willst du Genuß, so nimm auch den Verdruß (Хочешь удовольствия, так возьми и досаду).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
denn
1.cj
1) так як, таму́ што, бо
2) чым;
mehr ~ je больш, чым калі́-н.
2.prtc жа, хіба́ (ужываецца для ўзмацнення);
was ~ ? што ж?;
ist er ~ krank? хіба́ ён хво́ры?;
sei es ~!няха́й бу́дзе так!;
es sei ~ хіба́ то́лькі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́зваліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Атрымаць незалежнасць, стаць свабодным. Вызваліцца з-пад сацыяльнага і нацыянальнага ўціску.
2. Зняць з сябе што‑н., пазбавіцца ад чаго‑н., што сціскае, абмяжоўвае. Вера Антонаўка нецярпліва вызвалілася з абдымкаў і скоранька пабегла назад на дарогу.Карпаў./уперан.ужыв.Галынскі сеў за стол. Ён пазіраў на прысутных і ніяк не мог вызваліцца ад дум.Галавач.
3. Стаць свабодным ад спраў, абавязкаў і пад. Вызваліцца ад работы. □ [Начальнік:] — Перадай пракурору, няхай пачакае — вызвалюся, паедзем разам.Карпаў.
4. Стаць пустым, незанятым (пра памяшканне). [Гаспадыня:] — Вызваліцца тая кватэра, зноў зоймеце, калі захочаце.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.
1. Змыць пыл, бруд і пад. Вясенні дождж сады абмыў, І цвет набрала вецце.Пушча.Прыўзняла [Кацярына жанчыну], абмыла рану, Што чарнела над ілбом: Галаву яе старанна Абвязала фартухом.Броўка.
2. Памыць бялізну ўсім, многім. Абмыць сям’ю.
3.перан. Абдаць, ахінуць што‑н.; асвяжыць. Няхай прышчэпіць да ствала Мяне з сваёй галінай, Абмые ветрам і зарой Наднёманскай краіны.Танк.[Сумны:] Салдат хоча ў чыстай крыніцы паэзіі абмыць душу.Вітка.
4.перан.Разм. Адзначыць якую‑н. падзею выпіўкай. — Гаспадары, запрашайце ў хату. Трэба ж абмыць вашы новыя вуглы, — сказала Тамара Аляксандраўна.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)