група вымерлых беспазваночных жывёл, якіх адносяць да кішачнаполасцевых. Былі пашыраны ў морах ад ранняга кембрыю да ранняга трыясу. Вялі плаваючы або прымацаваны спосаб жыцця. На Беларусі рэдкія знаходкі К. вядомы з адкладаў верхняга ардовіку, сілуру і дэвону.
Даўж. да 40 см. Шкілет пірамідальны або цыгарападобны, з тонкай, магчыма, эластычнай сценкай. Для элементаў шкілета характэрна 4-прамянёвая сіметрыя. Вяршынная ч., якой К. мацаваліся да субстрату, падзелена папярочнымі перагародкамі на камеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАГЕ́ННЫЯ МІНЕРА́ЛЫ,
мінералы, што ўтварыліся ў касмічнай прасторы. Трапляюць на Зямлю як метэарыты, касмічны пыл. У выглядзе мінер. часцінак уваходзяць у склад асадкаў і асадкавых горных парод. Найб. прыкметныя ў глыбакаводных пелагічных асадках, асабліва ў глінах, дзе прадстаўлены шарыкамі нікелістага жалеза, укрытымі магнетытам, каменнымі мікраметэарытамі (хандрытамі) з алівіну і піраксену, мікратэктытамі, памерамі менш за 1 мм. На Беларусі К.м. вядомы ў саставе метэарытаў Брагін, Жмень, Заброддзе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ПА (ад швед. klippe рэзаць нажніцамі),
назва манет квадратнай формы. Выраблялі з мэтай паменшыць затраты працы. Вядомы з пач. 16 ст. ў Даніі, Швецыі. Арыгінальную кампаноўку мелі талеры караля Рэчы Паспалітай Аўгуста П (1697—1709, 1709—33). У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ў форме К. выпускалі манеты прыватныя асобы ці прадпрыемствы з-за недахопу дзярж. плацежных сродкаў. Часам К. называюць манеты на 6- або 8-гранных пласцінках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКІ́-САРО́КІ (Haematopus),
птушкі роду сяўцовых атр. сеўцападобных. Вядомы з ніжняга міяцэну Паўн. Амерыкі. 4 віды. Пашыраны спарадычна па берагах мораў, унутр. вадаёмаў. На Беларусі трапляецца К.-с. звычайны (H. ostralegus). Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. У Чырв. кнізе МСАП — 1 від і 1 падвід.
Даўж. да 43 см, маса да 500 г. Кормяцца малюскамі, дробнымі ракападобнымі, чарвямі, насякомымі, зрэдку дробнай рыбай. Нясуць 2—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТНІЯ ПЕ́СНІ,
адзін з цыклаў каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы пераважна славянам і балцкім народам. На Беларусі — узор традыц. сялянскай нар.-песеннай класікі. Уключаюць маляўнічыя паводле зместу купальскія песні і пятроўскія песні, у якіх паэтызуецца хараство прыроды ў пару яе найбольшага росквіту. Асобную групу ўтвараюць касецкія песні. Уласна летнімі лічацца жніўныя песні (разам з зажынкавымі і дажынкавымі), якія перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям’і — жніва, цяжкай працы жняі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІДС (Leeds),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, на р. Эр. Адм. ц. метрапалітэнскага графства і гал. горад канурбацыі Уэст-Йоркшыр. Вядомы з 7 ст. 677 тыс.ж. (1991). Вузел 7 чыгунак і 11 аўтадарог. Каналам звязаны з марскім портам Ліверпул. Важны прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. эл.-тэхн.), ліцейная, швейная, шарсцяная, паліграф., мэблевая, харчовая. Ун-т. Музей, маст. галерэя. Арх. помнікі 17—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАРЫ́НЫ (Littorinidae),
сямейства пярэдняшчэлепных малюскаў. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераных, радзей у халодных і субтрапічных морах Паўн. паўшар’я. Вядомы з палеацэну. Жывуць на літаралі (адсюль назва) да глыб. 50 м. Прамежкавыя гаспадары некат. паразітаў.
Ракавіна даўж. да 45 мм, авальна-канічная, гладкая, бывае грубая спіральная. Афарбоўка пярэстая з белымі або аранжавымі палосамі на цёмным фоне, часам аднаколерная. Кормяцца расліннасцю і дэтрытам. Раздзельнаполыя, некат. яйцажывародныя. Ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́РЫ-ШАРЫ́Ф,
горад на Пн Афганістана. Адм. ц. правінцыі Балх. Вядомы з канца 15 ст. Каля 150 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., металаапрацоўчая. Велазборачны і хім. з-ды. Рамёствы (дываны, скуры, метал. вырабы). Гандаль каракулем, збожжам, фруктамі. Музей «Бактар» (выяўл. мастацтва). Месца паломніцтва мусульман-шыітаў да мяркуемай магілы халіфа Алі з комплексам будынкаў 15 ст. (мячэць, медрэсэ, мінарэт, маўзалей; рэстаўрыраваны ў 19—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́КА (Monaco),
горад, сталіца дзяржавы Манака, на Міжземным м.Вядомы з 13 ст. 3 тыс.ж. (1997). Порт, курорт і цэнтр турызму на Міжземным м.Вытв-сць сувеніраў. Акіянаграфічны ін-т з музеем і акварыумам, міжнар. гідраграфічнае бюро. Антрапал. дагіст. музей. Бат. сад. Жылыя кварталы і тэрасныя сады (16—18 ст.), княжацкі палац (16—19 ст) з фрагментамі крэпасці 13—19 ст., капэла Ла Мізерыкорд (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНУСІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН.
На Пд Краснаярскага краю ў Расійскай Федэрацыі, асн.ч. ў Хакасіі. Займае Мінусінскую катлавіну. Вядомы з 18 ст. Здабыча вугалю вядзецца з 1904. Агульныя рэсурсы вугалю да глыб. 1800 м ацэньваюцца ў 26,7 млрд.т. У вугляноснай тоўшчы пярмі — карбону да 40 рабочых пластоў. Вуглі каменныя, марак Д і Г. Цеплыня згарання на рабочае паліва 20,5—22 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Цэнтр здабычы — г. Чарнагорск.