2.у знач.вык. Бяда, гора; спыненне якой-н. дзейнасці.
Творчая няўдача для яго — с.
○
Біялагічная смерць — поўнае спыненне біялагічных працэсаў у клетках і тканках арганізма.
Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняцца, але тканкі яшчэ ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.
◊
Да смерці (разм.) — вельмі моцна.
Не на жыццё, а на смерць — не шкадуючы жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цёпла
1. warm; перан.тс. hérzlich;
яго́ сустрака́лі цёпла er wurde warm [hérzlich] empfángen;
2.у знач.выкбезас.сёння цёпла (пранадвор’е) es ist warm héute
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сало́дка1, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Тое, што і лакрыца.
сало́дка2,
1.Прысл.да салодкі. — Дужа, дужа рады бачыць вас [Лабановіча] ў нашым асяроддзі, — салодка прамовіў Ясь: — Фактычна я знаёмы з вамі, завочна.Колас.У Алёшкі салодка зашчымела сэрца: прыгадалася, што даўно ўжо трымаў у руках гармонік.Кухараў.А пад грушай у калысцы Спіць салодка немаўля.Прыходзька.
2.безас.узнач.вык. Пра адчуванне салодкага смаку. У роце салодка.
3.безас.узнач.вык. Пра матэрыяльны дастатак, духоўнае задавальненне. — А мне, ты думаеш, салодка? Ды справа проста і каротка: Не будзеш ты з ляснічым спорыць, Рабі вось тое, што гаворыць.Колас.//(звычайназадмоўем «не»). Пра шчасце, дабрабыт, якія пануюць дзе‑н. — Не салодка тут жывецца, — адказаў Сідар Нікіфаравіч. — Але ж некаму трэба і гэты вугал займаць. На жаль, яшчэ не хапае на ўсіх камфартабельных кватэр.Аляхновіч.
4.безас.узнач.вык. Пра прыемныя адчуванні, зведаныя кім‑н. Трывожна мне. Але й салодка мне! Я сэнсам напаўняю кожны рух, Агонь вачэй І палахлівасць рук.Тармола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́ла,
1.Прысл.да голы.
2.безас.узнач.вык. Пуста, нікога або нічога няма. Увечары на вуліцы стала пуста, гола: з канца ў канец не сустрэць чалавека.Скрыган.Мы ў полі, пры лесе, Ссякалі капусту. А сёння там гола, А сёння там пуста.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далекава́та, прысл., безас.узнач.вык.
Разм. Не зусім блізка; даволі далёка. Да заставы было далекавата, і, пакуль ішлі, Грышка расказваў пагранічніку пра сваё жыццё.Пальчэўскі.Да лесу далекавата — вярсты дзве.Навуменка.// Не так скора. Да ўборкі збожжа было яшчэ далекавата — больш за месяц.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.безас.узнач.вык. Аб стане весялосці, радасным настроі. Вечарамі ў інтэрнатах было людна і весела.Грахоўскі.Весела на полі, Слаўна пад бярозкай, Хоць ты сядзь-спачынь.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зе́лена,
1.Прысл.да зялёны (у 1, 2 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць зялёнай расліннасці. Было лета, самая зялёная пара яго. Зелена было на гародах, у полі, на балотах.Мележ.
•••
У вачах зелена — тое, што і у вачах зелянее (гл. зелянець).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малава́та, прысл.
Разм. Не зусім дастаткова; крыху, мала. Малавата дзеці сёння елі./узнач.вык.Склаўшы.. лістоўку, хлопцы задумаліся, як яе падпісаць. Паставіць адно слова «партызаны» — малавата.Якімовіч.Прапах травой, прапах ракой, Прапах лазой, рачною мятай. Ды толькі радасці такой Было тады мне малавата.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́раны1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад намераць.
наме́раны2інаме́ран, ‑рана; узнач.вык., зінф.
Які мае намер што‑н. зрабіць. [Азаркевіч:] Дык вось што я вам скажу: чужою галавою я жыць не намераны.Гурскі.Увесь век мы жыць Тут намераны.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паны́ла,
1.Прысл.да панылы.
2.безас.узнач.вык. Пра панылы настрой, які адчувае хто‑н. Сумна, паныла ўсе гэтыя дні на душы ў Міці.Навуменка.// Пра акружэнне, якое наводзіць панылы настрой. У хаце было паныла, быццам недзе за сцяной ляжаў нябожчык.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)